ГРОДНА
Пятніца,
17 мая
2024 года
 

З жыцця Касцёла

Святы Ойча! Мы ўдзячны Tабе!

З жыцця Касцёла

Святы Ойча! Мы ўдзячны табе за прыклад мужнага сведчання аб Божай Усемагутнасці, якая пермагае ўсякае зло і робіць чалавека свабодным!
Ксёндз Уладзімір Гуляй, пробашч парафіі імя Узвышэння Святога Крыжа з Ліды-Фары і ўдзячныя парафіяне з Ліды

Мы ўдзячны Табе, Яне ПаўлеII, за тое, што Ты даў нам прыклад, як пераадольваць свае цяжкасці, як ісці па такім нялёгкім жыцці і (што самае – важнае) Ты даў надзею на заўтрашні дзень, які можа быць лепшы.
Моладзь з Пабэрнардынскага касцёла

Святы Ойча! Апякуйся беларускім людам, абараняй нашыя душы!
Хор сакральнай музыкі “Бацькаўшчына”

Сваім жыццём Ты засведчыў пра тое, што Бог яшчэ не расчараваўся ў людзях, калі пасылае нам такіх Пастыраў.
Ганатара Мароз

Я сардэчна дзякую за вяртанне моладзі ў святыні і за тое, што ў маім горадзе будуюцца новыя касцёлы, а людзі адкрыта вярнуліся да веры.
Гродна. Ю. Галубовіч
 

Мы любім Папу

З жыцця Касцёла

2000 год. Сустрэча нашай моладзі з ПапамНекалькі месяцаў пошуку ідэі, некалькі тыдняў падрыхтоўкаў і амаль дзве гадзіны чування. Гэта столькі: праца студэнтаў і моладзі, якая працуе, з душпастырства “Open” – маладых людзей пакалення Яна Паўла II. Вельмі слушна заўважыў ксёндз Антоній Грэмза (акадэмічны душпастыр) падчас св. Імшы, прысвечанай пятай гадавіне смерці Папы, што большасць з нас ніколі не мела нагоды сустрэцца са Святым Ацом, але гэта не перашкаджае нам яго любіць і пераймаць.
На другі дзень Велікодных святаў у 19.00 у гродзенскай катэдры была цэлебравана св. Імша, падчас якой мы разважалі пра тое, які ўклад унёс Папа-паляк у жыццё кожнага з нас. Шматлікая моладзь з усяго г. Гродна прыбыла ў святыню на гэтую ўрачыстасць.
    Пасля св. Імшы адбылося чуванне, у час якога мы хацелі паказаць, як моцна любіў нас, дарагі Папа, як ён радаваўся, калі знаходзіўся сярод моладзі, як яе шукаў. І што цікава: пакаленне Яна Паўла II – гэта не толькі маладыя людзі ва ўзросце ад 17 да 30 гадоў, але і старэйшыя. Старэйшыя асобы, суцішаныя і поўныя роздуму, знаходзіліся сярод моладзі, іх слёзы сачыліся з вачэй так хутка і адначасова так ціхутка...У святыні сабраліся таксама шматлікія вернікі ва ўзросце нашых бацькоў, але напэўна, найбольш было тых, каго Ян Павел II усюды шукаў...г.зн. нас, яго моладзі...Ён бачыў у нас вясну і надзею Касцёла. У апошнія хвіліны жыцця ён прамовіў ціхім голасам: “Я шукаў Вас, а цяпер Вы прыйшлі да мяне і за гэта я ўдзячны Вам”. Асабліва гэтыя словы сталі для нас галоўным дэвізам сустрэчы, мы засяродзіліся над імі.
   

Навучанне Яна Паўла II - у сэрцах моладзі

З жыцця Касцёла

Любоў, якая гатова аддаць, нават, жыццё, не загіне”
Ян Павел II
“Мы ведаем, што любоў – несмяротная, але не заўжды гэта дачуваем. Часта мы баімся самаахвярнасці, страціць іншага чалавека. Езус Хрыстус быў укрыжаваны, але яго любоў не загінула. Папа Ян Павел II аддаў сваё жыццё для чалавецтва, але мы не перасталі адчуваць вынікі яго любові. Так і сёння не палохайцеся ісці за любоўю, бо яна ніколі не загіне.”
Павел Раманчук

“Не бойцеся адкрыць “дзверы” Хрысту”
Ян Павел II
“Не бойцеся адкрыць дзверы Хрысту” – калісьці так звярнуўся Ян Павел II да моладзі, якая сабралася на плошчы ў Ватыкане. Але ці сапраўды “дзверы” нашага сэрца адкрыты для Хрыста? Я задумвалася над гэтым. Нават часта практыкуючы вернік хоча аставіць Хрыста ў касцёле і не ўпускаць Яго ў сваё прыватнае жыццё. Чаго мы баімся? Ён жа ёсць тым, Хто палюбіў нас так моцна, што памёр за нас на крыжы. Папа Ян Павел II даверыўся Пану і “дзверы” яго сэрца былі заўжды адкрыты для Хрыста. Таму гэтыя словы былі выказаны з такім перакананнем. Будзьце адважныя ў веры!”
Людміла Чэканава
   

19 гадавіна стварэння Гродзенскай дыяцэзіі

З жыцця Касцёла

13 красавіка 1991 г. Святы Айцец Ян Павел II стварыў ва ўсеагульным Касцёле дыяцэзію з біскупскай сталіцай у Гродне. Першым ардынарыем яе быў назначаны біскуп Аляксандр Кашкевіч. Змест булы, дзе было занатавана аб існаванні Гродзенскай дыяцэзіі, даносіць нам тое, што мэтай Святога Айца, які стварыў тэрытарыяльную адзінку Касцёла, як і іншыя - ў СССР, было аднаўленне рэлігійнага жыцця вернікаў каталіцкага Касцёла, якое на працягу некалькіх дзесяткаў гадоў знішчалася і грэбавалася. У гэтым годзе 13 красавіка прыпадае 19 гадавіна надання годнасці біскупа Аляксандру Кашкевічу і стварэння Гродзенскай дыяцэзіі.
    Пасля ўтварэння дыяцэзіі духавенства і вернікі сталі перад новымі выклікамі: аднаўленне парафіяльных касцёлаў, дэканатаў, біскупскай курыі, Вышэйшай духоўнай семінарыі, дабрачыннай арганізацыі Карытас, біскупскага суда, дыяцэзіяльнага выдавецтва, а таксама іншых арганізацый, якія былі неабходны для нармальнай дзейнасці дыяцэзіі.
    Касцёл у Беларусі быў вельмі знішчаны падчас II Сусветнай вайны і ў гады камунізму. Гродзенская зямля сплыла крывёй мучанікаў. Многія асобы аддалі сваё жыццё, абараняючы веру. “Святыя не праходзяць. Яны жывуць святымі і жадаюць святасці” – гэтыя словы Святога Айца Яна Паўла II, выказаныя ім у чэрвені 1999 г. у Старым Сончы характэрны і для Гродзенскай зямлі, якая благаславенна прысутнасцю, працай і жыццём святых мучанікаў. Падчас II Сусветнай вайны жылі на беларускіх землях сведкі веры, якія аддалі сваё жыццё за Хрыста. У Гродзенскай дыяцэзіі ёсць свае благаславенныя гэтага перыяду: Мар’яна Бярнацкая, с. Марта (Казіміра Валоўская, непакалянка), с. Ева (Багуміла Наішэўская, непакалянка), кс. Генрых Глябовіч. Яны апынуліся ў ліку 108 мучанікаў перыяду II Сусветнай вайны. У чэрвені б.г. мы будзем адзначаць 11 гадавіну вынясення іх на алтары.
    У Касцёле на Гродзеншчыне ёсць свае заступнікі ў небе: сёстры-назарэтанкі з Навагрудка, якія 1 жніўня 1943 г. загінулі мучаніцкай смерцю ад рук гітлераўцаў. 5.03. 2000 г. адбылася беатыфікацыя гэтых сёстраў у Рыме. Яна з’яўляецца для вернікаў нашых земляў прыкладам трываласці ў вернасці Крыжу, Евангеллю і Апостальскай Сталіцы.
   

Езу, давяраю Табе!

З жыцця Касцёла

11 красавіка – нядзеля Божай Міласэрнасці
У гербе Яго Эксцэленцыі біскупа Аляксандра Кашкевіча змешчаны капялюш зялёнага колеру (знак надзеі), адмыслова ўкладзены шнур, і па 6 фрэнзляў (што ўказвае на біскупскую годнасць). Лацінскі крыж падкладзены пад шчыт. Гербавы шчыт гродзенскга біскупа аздабляюць наступныя элементы: карона (сімвал перамогі), літара “М” (усе справы біскуп аддае ў рукі Божай Маці) і Сэрца Езуса, з якога выходзяць два праменні (біскуп паказвае самую высакародную праўду пра сілу праменняў Божай Міласэрнасці, што яны могуць здзейсніць у нашых душах). Знізу шчыта размешчаны паўмесяц, які мае сувязь з Вастрабрамскай Божай Маці (абраз Вастрабрамскай Божай Маці заканчваецца знізу паўмесяцам, што з раннехрысціянскіх часоў з’яўляецца сімвалам Багародзіцы як Каралевы Нябёсаў). Знізу герб дапаўняе дэвіз біскупскай паслугі, напісаны на стужцы: “Jezu in Te confido” (“Езу, давяраю Табе”), які з’яўляецца адначасова ключом да інтэрпрэтацыі самога герба, а таксама заключаных у ім своеасаблівых прыярытэтаў пастырскай паслугі біскупа.
   

Старонка 140 з 153:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  229

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.