ГРОДНА
Панядзелак,
13 мая
2024 года
 

З жыцця Касцёла

Чаму я пайшоў у пілігрымку

З жыцця Касцёла

У гэтым годзе на свята Маці Божай Тракельскай прыбыло звыш 2000 пешых пілігрымаў. Найдалей было ісці пілігрымам з Гродна, Ваўкавыска і Смаргоні. Напрыклад, пілігрымы з Гродна прайшлі 140 км за пяць дзён. Што прымушае людзей пакінуць звычайны лад жыцця і вырушыць у дарогу, каб, пераадольваючы стому, сонца і дождж, ісці да абраза Маці Божай у Тракелях? Я шукаў адказу на гэтае пытанне сярод тракельскіх пілігрымаў.
Маргарыта (удзельнічала ў пілігрымцы чацвёрты раз) і Алёна (упершыню) з Ашмян распавялі наступнае:
    - Мы пайшлі ў пілігрымку, бо хацелася прыйсці да Маці Божай, памаліцца за ўсіх сваіх родных, за іх здароўе. - Мы пайшлі пешшу, каб адчуць увесь шлях, каб было цяжка і весела. У дарозе нацерлі мазалі. Ёсць розніца, пераадолець гэтую дарогу пешшу або на аўтамабілі. Прыйшоўшы ў Тракелі пасля цяжкай дарогі, мы адчувалі лёгкасць на душы.
 

ПАМЁР КАРДЫНАЛ КАЗІМІР СВЁНТЭК

З жыцця Касцёла

Кардынал Казімір Свёнтэк21 ліпеня а 9-й раніцы адышоў па ўзнагароду да Бога Яго Эмінэнцыя Ксёндз Кардынал Казімір Свёнтэк – ахвярны святар, чалавек глыбокай, непахіснай веры.
У гродзенскай катэдры выстаўлена кніга спачуванняў, у якой можна пакінуць свае запісы.
Пахавальная цырымонія адбудзецца 25 ліпеня ў 12.00 у пінскай катэдры.
Кардынал Казімір Свёнтэк нарадзіўся ў 1914 годзе ў Эстоніі, у горадзе Валк. Ахрышчаны ў Рызе. Калі яму было 3 гады, усю сям’ю саслалі ў Сібір. Пасля вяртання адтуль, у 1933 г., паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Пінску. 8 красавіка 1939 г. прыняў святарскае пасвячэнне і быў накіраваны на працу ў Пружанах. У выніку рэлігійнага пераследу быў арыштаваны і прыгавораны да смерці. Выканаць прысуд перашкодзіла нямецка-савецкая вайна. Аднак у 1944 г. малады святар зноўку быў арыштаваны і прыгавораны да 10 гадоў лагера, дзе цяжка працаваў – спачатку ў Сібіры, а потым на Северным Полюсе, у Інце каля Варкуты. У 1954 г., пасля вызвалення, вярнуўся ў Пінск.
   

Адкрыццё галоўнага алтара

З жыцця Касцёла

кс. Ян Кучынскі, пробашч Гродзенскай катэдры- Ксёндз Ян, колькі гадоў прайшло з таго дня, калі згарэў алтар?
    13 ліпеня 2011 г. мы адзначалі своеасаблівую 5-ю гадавіну гэтага трагічнага здарэння. Як бачым, час ляціць незаўважальна.

    - Якія працы, звязаныя з аднаўленнем алтара, былі праведзены пасля гэтых трагічных падзей?
    Адразу ж пасля пажару адбыліся пасяджэнні Камісій пры Міністэрстве культуры Беларусі і Міністэрстве культуры Польшчы. Польскі бок узяў на сябе правядзенне прац па адбудове і рэстаўрацыі алтара. Уся праца была праведзена ў некалькі этапаў. Першым этапам стала да-следаванне ўцалелай часткі алтара, другім – адбудова спаленай канструкцыі разам са скульптурамі (былі знішчаны адна чацвёртая частка алтара і 4 скульптуры), трэцім этапам было фарбаванне і залачэнне. Безумоўна, падчас працы ўзнікалі розныя праблемы і складанасці, часам даводзілася і патарапіць, і пачакаць, але, дзякуючы Богу і людзям добрай волі, за 5 гадоў мы змаглі скончыць гэтыя тры этапы.
   

Чалавек – гэта шлях Касцёла... (Бл. Ян Павел II)

З жыцця Касцёла

Гродзенская дыяцэзія адзначае 20-годдзе свайго стварэння, якое ажыццявіў Святы Айцец Ян Павел II. Гэты літургічны год асабліва багаты на розныя рэлігійныя падзеі ў нашай дыяцэзіі: працягваецца перэгрынацыя абраза Езуса Міласэрнага, вернікі перажываюць парафіяльныя місіі, адбываюцца дыяцэзіяльныя з’езды паасобных груп вернікаў. Яшчэ жывы ў памяці многіх з нас Дыяцэзіяльныя дні моладзі ў Воранаве, з’езд урачоў у Гродне, сустрэча дзяцей на I Дыяцэзіяльным дні дзіцяці ў Гродне і прыемная атмасфера сярод дзяцей і моладзі на III Парафіядзе ў Гродне, урачыстасці ў Тракелях і перад намі - адкрыццё пасля аднаўлення алтара ў гродзенскай катэдры. У гэтым годзе многія парафіі і касцёлы таксама адзначаюць свае юбілеі.
   

Душпастыр, навуковец, спартсмен

З жыцця Касцёла

13 чэрвеня, ва ўрачыстасць св. Антонія, у парафіяльным касцёле ў Адэльску ксёндз арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч разам са шматлікімі вернікамі дзякаваў за 30 год святарскай службы. Гэта была прыгожая нагода, каб паразмаўляць з Кс. Арцыбіскупам. Найчасцей, калі мы сустракаемся, то размаўляем пра справы, звязаныя з Касцёлам у Беларусі, пра яго праблемы і задачы. Але гэтая ўрачыстасць кіравала больш да асобы Кс. Арцыбіскупа.
- Ваша Эксцэленцыя, бл. Ян Павел II сказаў аб святарстве, што гэта Дар і Таямніца. А што пра гэта думае Кс. Арцыбіскуп пасля 30 год святарскай паслугі?
   - Сапраўды, святарства з’яўляецца вялікім дарам і вялікай здзіўляючай таямніцай. Ці просты хлопец з Адэльска мог падумаць, што стане ксяндзом, нават больш – біскупам? Калі б хтосьці сказаў пра гэта каля 50 год таму, то ўсе высмеялі б мяне. Але Бог вядзе і ў свой час дае знакі. Калісьці перада мной адкрывалася тэхнічная кар’ера: я быў інжынерам, меў з калегамі-інжынерамі пэўныя дасягненні, марыў аб кар’еры навукоўца, пачаў прыкладаць у гэтым напрамку намаганні і ўжо здаў экзамены ў аспірантуру. Аднак у Вострай Браме я прыняў іншае рашэнне: паступаю ў духоўную семінарыю. Калі я сказаў пра гэта майму сябру, той адказаў так: “Я ведаю, ксяндзоў мала, але чаму менавіта ты павінен ісці ў семінарыю?” А таму сапраўды, святарства – гэта вялікія таямніца і дар, бо, апрача святара, ніхто іншы на свеце не можа перамяніць хлеб і віно ў Цела і Кроў Хрыста, ніхто іншы не можа дараваць грахоў. Сваёй паслугай святар дае людзям Бога, чаго ніхто іншы не можа зрабіць.
   

Старонка 121 з 153:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  233

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.