ГРОДНА
Нядзеля,
28 красавіка
2024 года
 

З жыцця Касцёла

Нас яднаў Езус

З жыцця Касцёла

Іна Ардынец, Шчучын
    Пілігрымка ў Іспанію – гэта проста неверагоднае падарожжа, падчас якога жыццё было для мяне марай на яве!
    Па дарозе ў Мадрыд мы пабывалі і ў іншых краінах, убачылі шмат неверагодных месцаў: Польшча, Германія, Францыя, Аўстрыя, Італія… І нарэшце прыехалі ў Лірыю – маленькі гарадок каля Валенсіі. Нас сустрэлі добрыя, ветлівыя людзі. У Лірыі мы наведалі шмат цікавых месцаў, цудоўных, неверагодна прыгожых храмаў. Пабывалі на Міжземным моры.
    Але галоўнай мэтай нашай пілігрымкі быў Мадрыд, куды спяшаліся ўсе маладыя людзі свету. У першы дзень мы ўсе сабраліся на плошчы Сібелес, на якой, пасля святой Імшы, адбылося ўрачыстае адкрыццё Сусветных дзён моладзі. Уражвала шчырасць і адкрытасць людзей навокал. Мы не ведалі адзін аднаго, мы размаўлялі на розных мовах, але мы маглі дамовіцца, таму што нас яднала наша вера, нас яднала вялікая Любоў Хрыста. Гэтыя пачуцці перапаўнялі нас.
    Падчас нашага побыту ў Мадрыдзе мы паслухалі цікавыя канферэнцыі на тэму веры і яе сучасных праблем, убачылі гэты дзівосны горад са шматвекавой гісторыяй, пакаштавалі нацыянальныя стравы.
 

«Карытас» у Гродне

З жыцця Касцёла

Карытас – гэта любоў, заснаваная на братэрстве. Братэрская любоў, якая ўзвышае, дапамагае, падтрымлівае. Касцёл з самага пачатку займаўся дабрачыннай дзейнасцю. “Карытас” з’яўляецца адной з яго дабрачынных арганізацый, мэта якой – праяўляць любоў да бліжняга.
    У Гродзенскай дыяцэзіі “Карытас” існуе з 1990 года. Ужо праз чатыры гады яна дзейнічала пры найбольш вялікіх парафіях, але толькі 24 сакавіка 1994 года была зарэгістравана афіцыяльна. Гродзенская “Карытас” супрацоўнічае з Аўстрыяй, Даніяй, Германіяй, Ірландыяй, Польшчай і Злучанымі Штатамі. З 2005 года да сённяшняга дня яе дырэктарам з’яўляецца кс. Віталій Дабраловіч.
    “Карытас” у Гродне ажыццяўляе шэраг дабрачынных праектаў. Яе дапамога накіравана перш за ўсё да шматдзетных сям'яў, самотных людзей і бяздомных. Арганізацыя супрацоўнічае з парафіямі, школамі, адукацыйнымі ўстановамі, дабрачыннымі фондамі і таварыствамі, а таксама з бальніцамі. З самага пачатку свайго існавання “Карытас” клапоціцца пра духоўнае развіццё людзей, праводзіць кансультацыі, падтрымлівае ў крызісных сітуацыях.
   

Новыя старонкі з жыцця гродзенскай дыяцэзіі: новы касцёл

З жыцця Касцёла

14 жніўня ў Беліцы (дэк. Ліда) адбылося асвячэнне новага касцёла. Асвяціў яго кс. бп Аляксандр Кашкевіч. Пастыр дыяцэзіі адзначыў, што будаўніцтва касцёла – гэта вялікая справа. На ўрачыстасць прыбыaло шмат святароў і манаскіх сясцёр з дэканата і ўсёй дыяцэзіі; прысутнічалі таксама спонсары, прадстаўнікі свецкіх улад, госці з краіны і з замежжа, а таксама парафіяне. Перад пачаткам св. Імшы Алена Марчукевіч ад імя ўсіх парафіян прывітала кс. біскупа Аляксандра, а кс. пробашч Валянцін Хвядук коратка прыгадаў сабраным гісторыю ўзнікнення новай святыні.
    На пачатку снежня 1997 года адбылося першае спатканне парафіян, на якім было вырашана распачаць будаўніцтва новага касцёла, таму што на пачатку 70-х гадоў парафіяльная святыня св. Юрыя была разбурана. Быў выбраны парафіяльны камітэт, і распачаліся арганізацыйныя працы. Старшынёй камітэта абралі Фелікса Мараўскага. Душпастырам парафіі ў той час быў кс. Уладзіслаў Гжэгорэк. Пра будаўніцтва касцёла даведаўся Юліян Стоцкі, жыхар Ольштына (Польшча). Ён прыехаў у Беліцу і прыняў актыўны ўдзел у будаўніцтве, таму што касцёл павінен быў стаць на зямлі, дзе знаходзіўся дом, у якім некалі жылі яго бацькі. Праект касцёла і навакольнай тэрыторыі з’яўляецца заслугай менавіта Юліяна Стоцкага, які, на жаль, ужо адышоў у вечнасць.
   

Новыя старонкі з жыцця гродзенскай дыяцэзіі: новы алтар

З жыцця Касцёла

5 жніўня, ва ўрачыстасць Маці Божай Кангрэгацкай, падчас св. Імшы ў гродзенскай катэдры быў урачыста адкрыты і асвечаны галоўны алтар. Эўхарыстыю ўзначаліў кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч. Разам з ім св. Імшу цэлебравалі ўсе біскупы Беларусі і вялікая колькасць святароў з дыяцэзіі і з па-за яе межаў. На св. Імшу прыбыло шмат вернікаў, прысутнічалі таксама прадстаўнікі дыпламатычных корпусаў і дзяржаўных улад.
    На пачатку Эўхарыстыі кс. бп Аляксандр Кашкевіч прывітаў усіх сабраных гасцей і прыгадаў вернікам цяжкія гады аднаўлення алтара. Кс. бп Аляксандр падкрэсліў, што сёння гэты цудоўны алтар у катэдры з’яўляецца “адлюстраваннем прыгажосці нашай душы”, а затым падзякаваў прадстаўнікам Міністэрстваў культуры Беларусі і Польшчы, усім людзям добрага сэрца, а таксама ксяндзу Яну Кучыньскаму за працу па аднаўленні алтара. На заканчэнне св. Імшы кс. пробашч падзякаваў усім за духоўны і матэрыяльны ўклад у вялікую справу аднаўлення алтара, а таксама заахвоціў вернікаў да штодзённага наведвання і малітвы ў катэдры.
   

Урачыстасць Маці Божай Тракельскай

З жыцця Касцёла

8 і 9 ліпеня Марыйны санктуарый у Тракелях сабраў, як і штогод, вялікую колькасць прыхільнікаў Найсвяцейшай Панны Марыі. Кусташ санктуарыя кс. канонік Павел Галіньскі ў інтэрв’ю нашай газеце адзначыў, што ў гэтым годзе на ўрачыстасць прыбыло 16 пешых груп, г.зн. звыш 2000 пілігрымаў. Найбольш шматлікая была група з Гродна – звыш 450 чалавек, былі таксама групы са Смаргоні, Ашмян, Ваўкавыска і іншых мясцовасцей. З Воранава і Ліды пілігрымы ішлі толькі адзін дзень. У гэтым годзе ва ўрачыстасці ў Тракелях удзельнічала больш вернікаў, чым у мінулыя гады. Асабліва гэта было відаць на начным чуванні.
Урачыстасць распачалася вечарам 8 ліпеня выстаўленнем Найсвяцейшага Сакраманту і адспяваннем Марыйнага Звароту. Ужо традыцыйна пачаткам начнога чування стала канферэнцыя, з якой да сабраных вернікаў звярнуўся дзекан Ашмянскага дэканату кс. Ян Пузына. Казнадзей, прамаўляючы канферэнцыю на тэму міласэрнасці і любові, нагадаў, што Касцёл у Беларусі ў гэтым годзе перажывае год Божай Міласэрнасці. Пасля канферэнцыі асобныя парафіяльныя групы маліліся перад выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамантам.
   

Старонка 120 з 153:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  248

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.