ГРОДНА
Панядзелак,
13 мая
2024 года
 

З жыцця Касцёла

Паломніцтва даверу на нямецкай зямлі

З жыцця Касцёла

Падчас адарацыі Святога КрыжаЗ 28 снежня 2011 года па 1 студзеня 2012 года ў Берліне адбылася 34-я Еўрапейская сустрэча моладзі, якая аб’яднала 35 тысяч маладых людзей з Еўропы, Аўстраліі, Афрыкі і Амерыкі.
Незнаёмыя твары, ус­мешка, спагадлівы по­зірк, жаданне да­па­­магчы, паказаць, растлу­мачыць – гэта першае, што мы сустрэлі ў Берліне. І не толькі мы! 35 тысяч маладых людзей накіраваліся ў сталіцу Германіі на 34-ю Еўрапейскую сустрэчу моладзі, якую штогод праводзіць экуменічная супольнасць Тэзэ. Накіравалася туды і 98 чалавек гродзенскай моладзі з душпастырства “OPEN” на чале з ксяндзом Антоніем Грэмзам.
   Берлін – гэта горад-знак для ўсіх, хто імкнецца пераадолець сцены падзелу і аднавіць давер. Яшчэ ў 1986 годзе заснавальнік экуменічнай супольнасці Тэзэ брат Рожэ пабываў ва Усходнім Берліне. Тады больш за 6 тысяч чалавек з тагачаснай ГДР прыняло ўдзел у малітоўных сустрэчах, якія праходзілі ў двух храмах: каталіцкім і пратэстанцкім. Сёння аб’яднаны Берлін, дзе жыве памяць пра падзеі мінулых гадоў, стаў знакам новай надзеі і прыняў дзясяткі тысяч маладых людзей.
 

Новы год мы распачынаем з надзеяй

З жыцця Касцёла

На тэму жыцця і дзейнасці Касцёла ў Беларусі ў 2011 годзе, а таксама аб штодзённым жыцці ксяндза арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім размаўляў ксёндз Павел Салабуда.
Ваша Эксцэленцыя, на заканчэнне старога каляндарнага года і пачатак новага ў сродках масавай інфармацыі часта можна знайсці падсумаванне вынікаў мінулага года і накід планаў на новы год Панскі. Якім быў 2011 год для Касцёла ў Беларусі? Ці быў ён удалым?
    Трэба, канешне, памятаць, што найлепшую ацэнку можа даць толькі Пан Бог і, безумоўна, людзі. Аднак усе мы робім рахунак сумлення і пытаем сябе, ці ўдалося нам дасягнуць мэт, якія мы ставілі перад сабой год таму. Напэўна, было вельмі шмат дасягненняў, але былі таксама і моманты, якія мы называем цяжкімі. Заўсёды бывае так: чалавеку нешта баліць, але ён яшчэ жыве. Падобным чынам адбываецца і ў Касцёле: калі існуюць праблемы, г.зн. Касцёл жыве, ён не мёртвы. Гэтыя праблемы трэба вырашаць. Таму я мог бы сказаць, што 2011 год для Касцёла не быў дрэнным.
   

У Гродзенскай дыяцэзіі адбыліся пасвячэнні ў дыяканы пяці клерыкаў ВДС

З жыцця Касцёла

На свята Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі 8 снежня ў Фарным касцёле адбыліся пасвячэнні ў дыяканы пяці навучэнцаў Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі.
Дыяканскія пасвячэнні з рук ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча падчас урачыстай св. Імшы атрымалі клерыкі Павел Аляскевіч, Віталь Бяленік, Ян Раманоўскі, Валерый Спірыдон і Генрык Яблонскі.
    Да дыяканскіх пасвячэнняў клерыкі рыхтаваліся праз духоўныя рэкалекцыі, якія праводзіў ксёндз магістр Ян Сарэла, духоўны айцец ВДС. Абрад пасвячэння ў дыяканы з’яўляецца перадапошнім крокам на шляху да святарскіх пасвячэнняў.
    На ўрачыстую св. Імшу прыбыло шмат гасцей: святары, сёстры з розных манаскіх супольнасцей, клерыкі ВДС, родныя і блізкія кандыдатаў у дыяканы і шматлікія парафіяне.
   

Гатовыя да прыйсця Пана

З жыцця Касцёла

Прыйшоў час прабудзіцца і распачаць усё нанава.
   Паводле прыгожай традыцыі ў нашых касцёлах у кожную нядзелю Адвэнту запальваецца адвэнтавая свечка, якая нагадвае аб хуткім прыйсці Збаўцы. Нашы продкі падчас раратняй святой Імшы, запальваючы свечку, казалі: я гатовы да прыйсця Пана.
   Ці гатовы мы?
    Няхай жа Адвэнт — час чування — сапраўды стане часам радаснай падрыхтоўкі да прыйсця Збаўцы, які здольны змяніць свет на лепшы.

   

Духовное руководство: позволить Богу исцелить наше сердце

З жыцця Касцёла

Как мы воспринимаем исповедь: как приговор, унижение или как возможность позволить Богу прийти в наше сердце и исцелить нас от греха? Важно ли искать постоянного священника для исповеди? Кто такой духовный руководитель и нужен ли он нам? Чем духовный руководитель отличается от исповедника? Какие трудности для верующего человека могут возникнуть в духовном руководстве?
    На эти вопросы мы попросили ответить духовного отца Высшей духовной семинарии в Гродно кс. Тадеуша Криштопика.
– Кс. Тадеуш, есть ли разни­ца между постоянным исповедником и духовным наставником?
    – Постоянный исповедник – это тот, у кого мы постоянно исповедуемся, кому доверяем. Мы приходим к одному и тому же священнику независимо от того, с чем пришли на исповедь. Если мы говорим о духовном руководстве, когда есть духовный отец, наставник, тогда это уже что-то более глубокое. Т.е. человек проявляет желание, стремление больше сотрудничать с Богом, с Его благодатью. Это значит, что со стороны верующего есть более конкретное выражение желания развиваться духовно. В этом случае человек приходит поговорить о своей душе. Тогда разговор идет не только о грехах и проявлениях нашей греховности, мы стараемся заглянуть глубже – узнать, в чем могут быть причины наших падений и грехов. Почему мы нервничаем, злимся, проявляем привязанность, которая нас мучает и истощает? Этот труд уже более болезненный для того, кто хочет за него взяться, но с другой стороны, он более эффективный. Заглядывая глубже в себя, человек легче избавляется от тяжелых последствий, корень которых он смог увидеть благодаря духовному разговору.
   

Старонка 114 з 153:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  233

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.