ГРОДНА
Субота,
27 красавіка
2024 года
 

З жыцця Касцёла

Святы Пасхальны Трыдуум

З жыцця Касцёла

Акаджэнне эўхарыстычных дароў падчас св. Імшы Хрызма
Вялікі чацвер: устанаўленне сакрамантаў Эўхарыстыі і святарства
У Вялікі чацвер у катэдры зранку была адпраўлена св. Імша Хрызма, якую ўзначаліў ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч. Святары з усёй Гродзенскай дыяцэзіі прыехалі прыняць удзел у літургіі, падчас якой біскуп блаславіў алеі хворых і катэхуменаў, а таксама асвяціў святое хрызма. Гэта таксама вялікае свята для кожнага святара, таму што ў Вялікі чацвер Езус Хрыстус устанавіў сакрамант святарства.
    На пачатку св. Імшы ксёндз біскуп заахвоціў прысутных вернікаў да малітвы за святароў, за новыя святарскія пакліканні, а таксама за стойкасць у ласцы паклікання да канца жыцця.
    А 19-й гадзіне ў катэдры была адпраўлена св. Імша Вячэры Пана, якая распачала Святы Пасхальны Трыдуум.
    Апошні раз падчас гімна “Хвала на вышынях Богу” зазванілі званкі, якія да Пасхальнай Вігіліі былі заменены драўлянымі ляскоткамі, сціхнуў арган.
 

Кс. aбп Клаўдыё Гуджэроцці: Беларускае маўчанне сапраўды прамаўляе

З жыцця Касцёла

Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці– Ваша Эксцэленцыя, Вы ўжо пяты месяц у Беларусі. Якое ў Вас уражанне аб людзях, што жывуць на нашых землях?
    – Вялікая далікатнасць, цярплівасць і задуменнасць. Духоўная глыбіня, што з’яўляецца плёнам доўгага цярпення. Вялікая прага любові. Значэнне працы ўвасабляе адначасна прыгажосць і гармонію. Калі я хачу выказаць мае ўражанні, пачуцці майго сэрца і мой гонар ад таго, што я знаходжуся на гэтай зямлі, мне прыходзяць на розум цудоўныя радкі паэзіі Валянціны Аксак: “Пяку задушэўныя дранікі, але ніхто не прыходзіць дзівіцца на гасціннасць маю невыводную”.

    – Як бы Вы маглі ў некалькіх словах апісаць веру гэтых людзей?
    – Узнёслая трываласць тых, хто змагаўся і не дазволіў украсці скарб уласнай веры. Удзячнасць Богу за магчымасць новага пачатку. Пошук шляхоў аднаўлення.
   

11 сакавіка адзначаўся Дзень «Карытас»

З жыцця Касцёла

Традыцыйна ў III Нядзелю Вялікага посту адзначаецца Нацыянальны дзень “Карытас”. Сёлета гэта быў ужо ІХ Дзень гэтай дабрачыннай арганізацыі. Пра тое, чым жыве гродзенскае аддзяленне “Карытас”, мы паразмаўлялі з яе дырэктарам кс. Віталіем Дабраловічам.
– Вы шмат дапамагаеце людзям у патрэбе. А ці знаходзіце Вы падтрымку і дапамогу сярод мясцовых людзей?
    – Трэба сказаць, што мы шмат працуем у гэтым накірунку, а нашы людзі сапраўды адгукаюцца. Магчыма, сёння іх не так шмат, але яны маюць жаданне дапамагаць. Вельмі важным з’яўляецца наш дыялог з патэнцыяльнымі ахвярадаўцамі. Ад таго, наколькі граматна мы зможам расказаць пра нашую дзейнасць, залежыць тое, наколькі мы зможам чакаць іх жадання дапамагчы нам у нейкім праекце. Мы сапраўды знаходзім падтрымку сярод нашых людзей.
   

Св. Імша падзякі за дар жыцця і паклікання светлай памяці сястры Францішкі

З жыцця Касцёла

С. Францішка ў сваім пакоі  ў кляштарыСястра Францішка запом­ніцца ўсім нам як радасная і адкрытая асоба, якая праз усё жыццё аддана служыла Богу і бліжняму. Пахавальная св. Імша светлай памяці сястры Францішкі з супольнасці сясцёр назарэтанак у Пабрыгіцкім касцёле была і сумнай, бо блізкія страцілі дарагога чалавека, і поўнай шчырай падзякі за дар жыцця с. Францішкі (Марыі Занеўскай), за дар яе цярпення, малітвы і ахвяравання жыцця цалкам для Бога.
    На св. Імшы прысутнічалі кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч, кс. бп Антоній Дзям’янка, святары з Мінска-Магілёўскай архідэяцэзіі, з Маскоўскай архідыяцэзіі, святары з Гродзенскай дыяцэзіі, сёстры з супольнасці назарэтанак, а таксама шматлікія вернікі.
    – Сёння нас сабрала, паклікала ў гэтую святыню і запрасіла на супольную малітву ўжо светлай памяці сястра Францішка, – прамовіў на пачатку літургіі кс. бп Аляксандр. – Нас так шмат сабралася каля яе труны, але наш погляд не затрымліваецца на труне, а скіроўваецца на крыж, які з’яўляецца знакам як смерці, так і перамогі. С. Францішка служыла Касцёлу асаблівым спосабам, захоўваючы евангелічныя парады, бо сам Хрыстос паклікаў яе да больш дасканалага жыцця, чым звыклае свецкае жыццё, яна шмат гадоў пражыла ў супольнасці. Напэўна, кожны з нас хоча яе памятаць такой, якой яна была ў жыцці – радаснай. Сястра Францішка служыла з вялікай радасцю кожнаму чалавеку, якога сустракала. Тым самым яна служыла Хрысту ў Яго Касцёле. Гэта вялікі дар, за які мы хочам дзякаваць добраму Богу. Дарагая Сястра, мы хочам быць разам з Табой у малітве, выпрошваючы, каб анёлы правялі Цябе ў рай, бо Ты служыла Касцёлу з вялікай адданасцю, з вялікай ахвярнасцю і сапраўднай хрысціянскай радасцю.
   

15 гадоў

З жыцця Касцёла

345 нумароў, тысячы артыкулаў, мільёны экзэмпляраў і, што самае галоўнае, дзесяткі тысяч верных Чытачоў. Дакладна 15 гадоў таму, у сакавіку 1997 года, выйшаў першы нумар газеты “Слова Жыцця”.
“Слова Жыцця” – гэта адзіная рэлігійная газета ў Гродзенскай дыяцэзіі. Яна таксама з’яўляецца адным са старэйшых каталіцкіх выданняў у Беларусі. Гэта двухтыднёвік, які выдаецца ў дзвюх моўных версіях: польскай і беларускай. Характар газеты рэлігійна-інфармацыйны. Тэмы, якія тут закранаюцца, вельмі важныя і блізкія кожнаму чалавеку. Яны абмяркоўваюцца на прафесійным узроўні, з разважлівасцю і без пагоні за павярхоўнасцю, эфектнасцю і падманлівым бляскам. Спосаб евангелізацыі, выбраны рэдакцыяй, дае магчымасць кожнаму Чытачу праглядаць газету з даверам да знаёмага, якога цэняць і цікавяцца яго поглядам.
   

Старонка 110 з 153:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  249

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.