ГРОДНА
Субота,
04 мая
2024 года
 

З жыцця Касцёла

Год веры і хворыя

З жыцця Касцёла

Кожны чалавек у сваім жыцці меў дачыненне з цярпеннем, звязаным з нейкай фізічнай хваробай, і гэты час цярпення, хваробы або іншых цяжкіх перажыванняў з’яўляецца адначасова часам выпрабавання веры. Многія людзі праходзяць праз гэтае выпрабаванне пераможцамі, і іх вера ўзмацняецца. Іншыя не вытрымліваюць і з балючым досведам аддаляюцца ад Бога.
Хворыя, якія не могуць працаваць, а часам нават уставаць з ложка, вельмі часта маюць пачуццё, што яны непатрэбныя ці што яны з’яўляюцца цяжарам для іншых. Да болю, які прыносіць сама хвароба, дадаецца духоўнае цярпенне, выкліканае пачуццём слабасці і бездапаможнасці.
    “Хвароба можа прыводзіць да неспакою, да замыкання ў сабе, часам нават да роспачы і бунту супраць Бога, але яна таксама можа стаць шляхам да большай сталасці, можа дапамагчы лепш распазнаць у сваім жыцці тое, што не вельмі істотна, каб звярнуцца да таго, што істотна. Вельмі часта хвароба пабуджае да пошукаў Бога і вяртання да Яго” (ККК 1501).
 

А. Караль Барнась CSsR адзначаны медалём “Pro Ecclesia et Pontifice”

З жыцця Касцёла

А. Караль Барнась CSsRА. Караль Барнась CSsR aтрымаў крыж за заслугі “Pro Ecclesia et Pontifice”, які быў прызначаны Святым Айцом Бенедыктам XVI па прапанове гродзенскага біскупа Аляксандра Кашкевіча ў доказ прызнання заўзятай апостальскай працы ў Беларусі. Такім чынам ксёндз біскуп хацеў адзначыць яго 20-гадовы ўклад у жыццё Гродзенскай дыяцэзіі, падкрэсліваючы, што даручаныя яму задачы а. Караль выконваў з вялікім запалам.
Айцец Барнась працаваў пробашчам у Вялікіх Эйсмантах і Занявічах у Беларусі на працягу 20 гадоў. Быў таксама дзеканам дэканата Вялікая Бераставіца. Такімі словамі ўспамінае ён пачатак сваёй службы на Гродзеншчыне: “Я прыехаў 27 мая 1990 года ў шляхецкую парафію Вялікія Эйсманты, якая знаходзіцца ў 50-ці км на поўдзень ад Гродна. У плябаніі на той час месцілася бальніца, таму я пасяліўся ў цёткі Камілы. У мяне было два пакоі – спальня і зала. Да гэтага часу прыязджаў святар з суседняй парафіі. Праз пару дзён я атрымаў у дадатак яшчэ дзве парафіі – Занявічы і Вялікую Бераставіцу (раённы цэнтр). Гэтыя тры парафіі складаюць звыш 60 км у даўжыню. На дадзенай тэрыторыі было каля 3500 католікаў. Дадайце да гэтага яшчэ дзве капліцы, дзе св. Імша праводзілася кожную нядзелю і святы. (...) Парафіі Вялікія Эйсманты і Занявічы шляхецкія, гэта значыць, людзі лічаць сябе палякамі, размаўляюць на польскай мове, прывязаны да Касцёла, захоўваюць звычаі і традыцыі свайго народа”.
   

Бэтлеемскі агонь сустрэлі ў Гродне

З жыцця Касцёла

Сёлета Бэтлеемскі агонь супакою ў гродзенскай катэдры сустракаў Апостальскі нунцый у Беларусі кс. абп Клаўдыа Гуджэроці разам з кс. б-пам Аляксандрам Кашкевічам. На ўрачыстую св. Імшу прыбылі таксама вернікі з шматлікіх парафій Беларусі, каб пасля перадаць святло супакою ў свае храмы.
    Ксёндз арцыбіскуп завітаў у Гродна, каб сустрэцца са святарамі. Сустрэча агню і стала адным з пунктаў гэтай праграмы. Па словах Яго Эксцэленцыі, у традыцыі сустрэчы агню з Бэтлеема ён удзельнічае ўпершыню.
    Агонь з Бэтлеема ў гродзенскую катэдру ўрачыста перадалі беларускія харцэры, якія ў сваю чаргу прынялі яго на беларуска-польскай мяжы ад польскіх харцэраў пры падтрымцы Генеральнага консула Польшчы ў Гродне Анджэя Хадкевіча.
   

Сказаць Езусу “так”

З жыцця Касцёла

Ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі а 12-й гадзіне ў гродзенскай катэдры кс. бп Аляксандр Кашкевіч удзяліў пасвячэнні прэзбітэрату дыякану Паўлу Аляскевічу з пар. Маці Божай Міласэрнасці ў Гродне, а таксама пасвячэнні дыяканату клерыкам: Юрыю Ясевічу з пар. св. Яна Хрысціцеля ў Беняконях, Паўлу Эйсманту з пар. Божай Міласэрнасці ў Гродне і Яну Кузюку з пар. Найсвяцейшай Тройцы ў Бердаўцы. Усе новапасвечаныя з’яўляюцца выхаванцамі Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі.
Перад пасвячэннямі кандыдаты ўдзель- ні­чалі ў рэкалекцыях, падчас якіх духоўны айцец семінарыі кс. Валерый Быкоўскі тлумачыў і набліжаў ім сутнасць дыяканскай і святарскай паслугі, а таксама абавязкі, якія вынікаюць з прыняцця гэтых пасвячэнняў.
   

Асвячэнне пляцоўкі ў Смаргоні

З жыцця Касцёла

У суботу 17 лістапада а 12-й гадзіне ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч урачыста асвяціў пляцоўку пад будаўніцтва новага касцёла ў Смаргоні.
У гэтай важнай для мясцовай суполь­насці падзеі ўдзель­нічала шмат святароў з дыяцэзіі і з-за яе межаў, а таксама прысутнічалі прадстаўнікі ўлад на чале з кіраўніком Смаргонскага райвыканкама спадаром Мечыславам Гоем.
    Пасля прывітання прысутных кс. біскуп асвяціў крыж, а затым вернікі новаўтворанай парафіі прынялі ўдзел у святой Імшы і асвячэнні зямельнага надзелу.
    Паводле слоў кс. Дзмітрыя Урбановіча, пробашча парафіі, будаўніцтва святыні з’яўляецца праяўленнем глыбокай веры жыхароў Смаргоні і імкненнем людзей аддаваць хвалу Богу ў належным месцы, а таксама выразам глыбокай удзячнасці за пантыфікат бл. Яна Паўла ІІ. Душпастар новай парафіі заклікаў таксама ўсіх людзей добрай волі, а асабліва жыхароў Смаргоні, каб добрыя справы на хвалу Богу і духоўную карысць чалавека яны ажыццяўлялі супольна, у духу братэрства і ўзаемнай любові.
   

Старонка 100 з 153:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  242

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.