ГРОДНА
Чацвер,
23 мая
2024 года
 

З жыцця Касцёла

Ксёндз Арцыбіскуп, чаму Вы верыце?

З жыцця Касцёла

кс апб Тадэвуш КандрусевічУ аўторак 15 студзеня 2013 года госцем нашай рэдакцыі быў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч. Пра тое, якім быў мінулы год, пра асабісты досвед на тэму веры, пра рэлігійнае жыццё жыхароў нашай краіны, а таксама пра планы Касцёла ў Беларусі на будучыню мы размаўлялі з Ксяндзом Арцыбіскупам.
- Ксёндз Арцыбіскуп, сустрэчы на старонках нашай газеты сталі ўжо традыцыяй. Раскажыце, калі ласка, якім быў 2012 год для Касцёла ў Беларусі? Аб якіх падзеях і постацях варта сёння прыгадаць?
    - Мінулы год у Касцёле Бе­ла­русі ў душпастарскай праграме быў часам падрыхтоўкі да Года веры ў кірунку новай евангелізацыі. Гэтая душпастарская праграма захоўвалася ва ўсіх дыяцэзіях. Разам са Святым Айцом мы распачалі Год веры, задача якога – нанова абудзіць агонь веры, асабліва ў тых, хто ад яе адышоў. Найважнейшай падзеяй мінулага года быў Сінод Біскупаў. Падчас Сіноду, у якім я таксама прымаў удзел, можна было заўважыць вялікую занепакоенасць біскупаў свету, звязаную са станам веры. Вялікай падзеяй была намінацыя біскупа ардынарыя ў Пінск, і тое, што дапаможны біскуп цяпер знаходзіцца ў Гомелі.
 

У Гродзенскім абласным клінічным кардыялагічным цэнтры асвяцілі капліцу

З жыцця Касцёла

11 студзеня а 13-й гадзіне ў Гродне ў Абласным кардыялагічным шпіталі па вул. Болдзіна кс. бп Аляксандр Кашкевіч урачыста асвяціў экуменічную капліцу. “З сённяшняга дня гэтая капліца будзе месцам сустрэчы чалавека з Богам. Шукайце тут паратунку і ўнутранага супакою”, – пажадаў іерарх.
На ўрачыстым асвя­чэнні прысут­нічалі таксама кс. Раман Катлімоўскі, кс. Алег Кудэрка і а. Юзаф Макарчык OFMConv, сёстры назарэтанкі на чале са сваёй правінцыяльнай сястрой Нэрэушай Падзялінскай CSFN, алюмны Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі, праваслаўны святар, хворыя і шматлікія працаўнікі службы аховы здароўя на чале з галоўным урачом спадарыняй Тамарай Далгашэй, якая на самым пачатку прывітала ўсіх прысутных, падкрэсліваючы, што ў хворых з’явілася выдатная магчымасць чэрпаць сілы і знаходзіць духоўную дапамогу ў гэтым святым месцы.
   

Што гродзенская моладзь пажадала Яго Эксцэленцыі?

З жыцця Касцёла

Традыцыйнае дзяленне аплаткай у перыяд Божага Нараджэння ладзілася сёлета акадэмічным душпастарствам “OPEN” у пабрыгідскім касцёле. Аплаткавае спатканне распачалося ўрачыстай святой Імшой на чале з ксяндзом біскупам Аляксандрам Кашкевічам і інсцэніроўкай тэатра ценяў. Падчас гаміліі Яго Эксцэленцыя заахвочваў не баяцца верыць у Хрыста, знаходзіць сваё шчасце ў адзінстве з Богам і прыналежнасці да Яго і дзяліцца верай з іншымі.
“Нясіце добрую навіну!..” – заклікаў пастар. Ён неаднаразова падкрэсліваў, што без любові да бліжняга не можа быць любові да Бога.
    Моладзь прачытала малітву верных на трох мовах – беларускай, польскай і англійскай – і прынесла да алтара дары: свечку – сімвал гарачых сэрцаў, гірлянду – знак радасці і святла, газету – сімвал супрацоўніцтва з Богам у стварэнні свету, пустую тацыю як знак пустой душы, якая прагне напоўніцца надзеяй і супакоем, кветкі – сімвал прыгажосці, хлеб, ваду і віно – плод зямлі і працы рук чалавечых.
   

Taizé

З жыцця Касцёла

З 28 снежня 2012 года па 2 студзеня 2013 года 150 маладых асоб з Гродзенскай дыяцэзіі прынялі ўдзел у Еўрапейскай сустрэчы моладзі, арганізаванай у Рыме супольнасцю братоў з Тэзэ ў супрацоўніцтве з Рымскай дыяцэзіяй.
А 22-й гадзіне 26 снежня ў пабрыгідскім касцёле адбылася св. Імша на чале з кс. Антоніем Грэмзам. Непасрэдна пасля св. Імшы, дзесьці апоўначы, моладзь вырушыла ў дарогу да Вечнага Горада. Падчас падарожжа група затрымалася ў сталіцы Аўстрыі – Вене, дзе знайшлося крыху вольнага часу, каб наведаць некаторыя святыні і вядомыя гісторыка-культурныя помнікі.
    28 снежня Рым спаткаў нашых пілігрымаў добрым, цёплым надвор’ем. Пасля прыезду група моладзі з Гродзеншчыны накіравалася ў арганізацыйны цэнтр для размеркавання ў паасобныя парафіяльныя супольнасці.
   

У Ашмянах асвяцілі шпітальную капліцу

З жыцця Касцёла

szpital 29 снежня 2012 года кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч урачыста асвяціў шпітальную капліцу Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Ашмянах. Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел святары з Ашмянскага дэканата і прадстаўнікі мясцовых улад.
Прывітальнае слова да ўсіх прысутных скіраваў ашмянскі дзекан: “Спачатку Бог лечыць чалавека, потым другі чалавек дапамагае хвораму, а на трэцім месцы знаходзіцца медыцына”.
    Намеснік кіраўніка раёна Аляксандр Саванец дадаў, што “фізічна хворы чалавек патрабуе духоўнай падтрымкі і, атрымліваючы яе, можа хутчэй аздаравіцца”. У сваёй кароткай прамове галоўны ўрач шпіталя між іншым сказаў, што “хворыя, якія знаходзяцца на лячэнні, будуць мець магчымасць атрымаць не толькі фізічнае, але і духоўнае аздараўленне, што паўплывае на як мага хутчэйшае вяртанне чалавека ў сваю сям’ю”.
    Гродзенскі ардынарый выразіў глыбокую ўдзячнасць для ўсіх тых, хто паспрыяў узнікненню капліцы і паблаславіў медыцынскі персанал і хворых.
    Пасля асвячэння капліцы адбылася св. Імша. У сваім казанні кс. Раман Катлімоўскі, нагадваючы прысутным аб літургічным перыядзе Божага Нараджэння, сказаў: “Прыходзім сюды як у Бэтлеем. Ад Эўхарыстычнага Хрыста мы павінны чэрпаць духоўную сілу”.
   

Старонка 99 з 153:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  223

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.