ГРОДНА
Чацвер,
23 мая
2024 года
 

З жыцця Касцёла

Чаму ён стаў ксяндзом? Пра пакліканне Францішка

З жыцця Касцёла

Папа ФранцішакЯк так здарылася, што хімік, які працаваў у лабараторыі, футбольны балельшчык і аматар танга стаў ксяндзом і распачаў шлях, які прывёў яго ў Апостальскую Сталіцу? Яго жыццё назаўсёды вызначыў адзін дзень...
Хорхе Марыі было тады 17 гадоў і разам з сябрамі ён збіраўся... уцячы з заняткаў. Гэта здарылася 21 верасня 1953 года. На паўднёвым паўшар’і гэта пачатак вясны і традыцыйны “дзень прагульшчыка”. Спачатку, аднак, як пабожны хлопец, добра выхаваны бабуляй, ён на хвіліну зайшоў у свой парафіяльны касцёл Сан-Хасэ ў раёне Флорэс па ал. Рывадаві, 6900. Убачыў, што ў канфесіянале сядзіць ксёндз, якога раней не ведаў. Адчуў нейкі імпульс і сам не ведае, чаму пачаў спавядацца.
 

I Дыяцэзіяльная сустрэча ўрачоў у Лідзе

З жыцця Касцёла

6 красавіка ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ладзілася першая ў гісторыі сустрэча працаўнікоў службы аховы здароўя Гродзенскай дыяцэзіі, у якой прыняло ўдзел больш за 120 чалавек. Арганізатарам сустрэчы выступіла Душпастарства службы аховы здароўя на чале з кс. д-рам Мікалаем Ціхановічам.
План сустрэчы меды­каў быў даволі насычаным: у ім было адначасова месца як для кан­фе­рэнцый, прысвечаных хрысціянскаму погляду на медыцыну, так і для супольнай малітвы. Сустрэча праводзілася з мэтай паглыблення ведаў адносна сэнсу чалавечага жыцця як дару Божай любові дзеля будучых сумесных дзенняў для падтрымкі жыцця, а тым самым з мэтай садзейнічання абнаўленню грамадства шляхам будавання супольнага дабра і станаўлення салідарнасці паміж медыкамі ў служэнні хворым і церпячым людзям у духу хрысціянскай маралі.
   

Запрашаем моладзь у Ваўкавыск!

З жыцця Касцёла

кс. Антоні ГрэмзаПра моладзевы погляд на Касцёл, удзел маладых людзей у жыцці парафіі, а таксама пра сюрпрызы, якія чакаюць моладзь падчас Дыяцэзіяльных дзён моладзі ў Ваўкавыску 10 – 12 мая з іх галоўным арганізатарам кс. Антоніем Грэмзам размаўляў кс. Павел Салабуда.
Ксёндз Антоні, ужо на працягу некалькіх гадоў Вы з’яўляецеся арганізатарам Дыяцэзіяльных дзён моладзі. Раскажыце, калі ласка, у чым найбольшыя цяжкасці падчас арганізацыі такіх з’ездаў?
    Так, я ўжо восьмы раз запар узяўся за падрыхтоўку Дыяцэзіяльных дзён моладзі. Пачаўшы з 2006 г., у розных мясцовасцях нашай дыяцэзіі разам з ксяндзамі і моладдзю з парафій мы арганізуем рэлігійныя з’езды моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. Для парафіі арганізацыя некалькідзённай сустрэчы для больш чым тысячнай групы моладзі – нялёгкая задача. Але не хацелася б пачынаць аповед пра цяжкасці арганізацыі. Я хацеў бы пачаць з адказу на пытанне, ад чаго залежыць удалая арганізацыя? Добрая арганізацыя залежыць ад кіраўнічых здольнасцей ксяндза пробашча і яго адкрытасці на арганізацыю ў парафіі Дзён моладзі. Ад свайго імя і ад імя моладзі я сардэчна дзякую ксяндзам, якія адважыліся адчыніць дзверы сваіх парафій для моладзі падчас мінулых сустрэч. Калі ёсць зычлівасць і актыўны ўдзел ксяндзоў і групы мясцовай моладзі, то ўсе цяжкасці накшталт раскватаравання, харчавання і зацвярджэння праграмы можна лёгка і паспяхова вырашыць.
   

Cказаць жыццю “Так”

З жыцця Касцёла

Малітва Яна Паўла ІІ з энцыклікі “Evangelium vitae” О Марыя, Заранка новага жыцця, Маці жывых, даручаем Табе справу абароны чалавечага жыцця. Глянь, о Маці, на незлічоную колькасць дзяцей, якім не дазваляюць нарадзіцца; убогіх, якія змагаюцца з жыццёвымі цяжкасцямі; мужчын і жанчын, якія сталі ахвярамі насілля; старых і хворых, забітых абыякавасцю або фальшываю літасцю. Учыні, каб усе, хто верыць у Твайго Сына, маглі адкрыта і з любоўю абвяшчаць Евангелле жыцця людзям нашай эпохі. Выпрасі ім ласку заўсёды прымаць новае жыццё як дар і радасць, каб на працягу ўсяго жыцця з удзячнасцю праслаўляць Бога. Просім таксама, дапамажы нам адважна, дзейсна і непахісна сведчыць пра Хрыста і разам з усімі людзьмі добрай волі будаваць цывілізацыю любові дзеля праслаўлення і хвалы Бога Стварыцеля, які заўсёды верны ў сваёй любові да свайго стварэння. Амэн.
   

Божая міласэрнасць

З жыцця Касцёла

Ккс.  Віталій Дабраловіч ожны чалавек раней ці пазней ставіць сабе пытанне: чаму Бог прабачае мне грахі і дзе знаходзіцца мяжа Божай міласэрнасці?
Шукаючы адказы на пы­танні, звяртаешся да тэкстаў Святога Пісання. Ужо ў Старым Запавеце можна заўважыць вялікую міласэрнасць Бога да свайго народа. Колькі разоў людзі адварочвалі свае галовы і сэрцы ад правай дарогі. Колькі разоў яны падалі ў сваіх грахах, але Бог кожны раз ім прабачаў і падымаў іх з балота правіннасцей. “А ў Пана Бога нашага міласэрнасць і прабачэнне, хоць мы бунтаваліся супраць Яго і не слухаліся голасу Пана Бога нашага...” (пар. Дан 9, 9-10).
    На працягу ўсёй гісторыі Ізраэльскага народа мы бачым вялікую любоў Бога да чалавека. Але трэба адзначыць, што гэтая любоў не была звычайнай любоўю. Яна была перапоўнена клопатам выхавання ва ўсіх аспектах жыцця. “Не хацеў Бог караць нас потым, калі мы дасягнём канца грахоў. Ён ніколі не забірае ад нас сваёй міласэрнасці, хоць выхоўвае нас праз праследаванні, аднак не пакідае свайго народа” (пар. 2 Мак 6, 15-16).
    Ужо ў Старым Запавеце Бог нібы дае прыклад таго, што мы павінны рабіць у сваім жыцці. Здавалася б, чалавек павінен гэта разумець і пераймаць словы Бога, але ён і далей упарты.
   

Старонка 95 з 153:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  223

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.