ГРОДНА
Пятніца,
24 мая
2024 года
 

З жыцця Касцёла

Таварыства свецкіх "Gloriosa Trinita"

З жыцця Касцёла

Міжнародная кангрэгацыя каталіцкага еван­ге­лізацыйнага руху “Gloriosa Trinita” адбылася 20 красавіка ў Лідзе. Перад перапоўненай залай ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч прадставіў дэкрэт аб рэгуляванні дзеяння руху на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі. Зараз “Gloriosa Trinita” мае права дзейнічаць на ўзроўні ўсёй дыяцэзіі.
    Міжнародны вечар каталіцкай культуры арганізавала лідская суполка каталіцкага евангелізацыйнага руху “Gloriosa Trinita”. Як распавяла с. Катажына Бучынская CNN, падчас гэтай сустрэчы кс. рэктар Юзаф Станеўскі зачытаў дэкрэт, якім кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч прымаў рух “Gloriosa Trinita” ў Гродзенскую дыяцэзію:
 

“З верай пераносім горы”

З жыцця Касцёла

III ДЫЯЦЭЗІЯЛЬНЫ ДЗЕНЬ ДЗІЦЯЦІ
1 чэрвеня 2013 года – ГРОДНА
I. Агульная інфармацыя
    Мы хочам ужо сёння запрасіць дзяцей з Гродзенскай дыяцэзіі і іншых дыяцэзій Беларусі на III Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці, які адбудзецца 1 чэрвеня 2013 года ў Гродне.
    На сустрэчы мы гарантуем цэлы “набор” цікавых момантаў у апостальскім духу: малітва, Эўхарыстыя, пацеха, добрая забава, музыка, гульні, конкурсы, а таксама тэатральная інсцэніроўка і прыемны сюрпрыз у канцы. Добрага надвор’я забяспечыць не можам, але заахвочваем Вас маліцца ў гэтай інтэнцыі ўжо сёння!
   

За 50-годдзе кананізацыі св. Вінцэнта Палоцці дзякавалі ў Воранаве

З жыцця Касцёла

20 красавіка ксяндзы палатыны і сёстры пала­тынкі ў воранаўскай парафіі святых апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша дзякавалі Богу за 50-годдзе кананізацыі св. Вінцэнта Палоцці. Падчас гэтай урачыстай святой Імшы каля 200 вернікаў прынялі сакрамант канфірмацыі з рук біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча.
Гамілію прамовіў кс. Алег Грыгаровіч SAC – дэлегат правінцыяла ксяндзоў палатынаў у Беларусі. На пачатку святар прапанаваў пытанне: “Навошта патрэбны гэты сакрамант?”. “Прыходзім у касцёл, падчас Імшы біскуп намашчвае лоб, урачыстасць заканчваецца, і... штосьці змянілася? Можа, нехта скажа: нічога, усё засталося так, як і было, – адзначыў кс. Грыгаровіч. – Гэта сакрамант умацавання для хрысціяніна, каб сваім жыццём абвяшчаць свету Хрыста. Знак моцы Святога Духа нагадвае нам, кім мы з’яўляемся, але таксама дапамагае нам зразумець, да чаго Бог кліча нас. Святы Дух дзейнічае праз кожнага з нас, таму кожны, будучы пад Яго ўплывам, дапамагае Касцёлу развівацца”. “Не бойцеся быць прыладамі Святога Духа”, – заахвоціў кс. Грыгаровіч.
   

Прыгожая і жывая супольнасць Касцёла ў Жалудку

З жыцця Касцёла

У суботні марыйны дзень 27 красавіка духоўнай сталіцай нашай дыяцэзіі стаў Жалудок. З нагоды 160-годдзя мясцовай святыні пад тытулам Унебаўзяцця НПМ духоўныя асобы і вернікі з Ватыкана, Мінска, Гродна, Рыгі і Масквы прыбылі на жалудоцкую зямлю на парафіяльную ўрачыстасць.
Усе дарогі ў гэты дзень вялі ва ўсцелены квет­камі, аздоблены сцягамі і напоўнены цеплынёй сэрцаў мясцовых жыхароў Жалудок. Усё гэта для Хрыста, які ўжо на працягу 160-ці гадоў жыве ў цудоўнай парафіяльнай святыні. Для чалавека 160 гадоў – гэта вельмі вялікі перыяд, а для святыні – вельмі малы, але гэта адпаведная хвіліна, каб супольна сабрацца і падзякаваць Богу за цуд святыні, якая ў гэтым мястэчку перажыла, напэўна, як сумныя і цяжкія, так і радасныя і добрыя хвіліны. Менавіта ў гэты дзень мясцовая парафіяльная супольнасць з вялікай радасцю дзякавала Богу за дар святыні, якая адзначала 160-годдзе свайго існавання. Для вернікаў гэта месца сустрэчы з Хрыстом, жывым і прысутным у сакрамантах і табернакулюме.
   

Падумай пра сваё пакліканне – да чаго цябе кліча Бог?!

З жыцця Касцёла

IV Велікодная нядзеля адзначаецца ў Касцё­ле як Нядзеля Добрага Пастыра – дзень асаб­лівай малітвы аб паклі­каннях.
    Падчас Эўхарыстыі чы­таецца фрагмент з Евангелля паводле св. Яна, у якім Езус называецца Добрым Пастырам (Ян 10, 27-30). Фрагмент мае выключнае душпастарскае значэнне. Давайце паспрабуем асаблівым чынам прыглядзецца да Хрыста як найлепшага Пастыра сваёй Аўчарні – Пастыра, які не толькі апекуецца сваімі авечкамі і абараняе іх, але і шукае тых, якія згубіліся. У гэты асаблівы тыдзень давайце памятаць у сваіх малітвах пра новыя пакліканні. Няхай ніколі не будзе нястачы ў маладых людзях, гатовых сказаць Богу: “ТАК” на Яго пакліканне: “Пайдзі за мной”. Тым, хто разважае над гатоўнасцю пайсці за гэтым голасам, няхай Добры Пастыр дадасць сіл і адвагі! Памолімся таксама аб удзеле свецкіх людзей у жыцці Касцёла.
   

Старонка 94 з 153:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  222

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.