ГРОДНА
Пятніца,
24 мая
2024 года
 

З жыцця Касцёла

“Каб вы былі пастырамі...”

З жыцця Касцёла

Месяц май трохі адрозніваецца ад астатніх месяцаў года, і гэтую яго выключнасць можна адчуць па-рознаму. Для некага май з’яўляецца апошнім месяцам катэхетычнага і школьнага года, для іншых ён звязаны з прыгожым марыйным набажэнствам, для вясковых жыхароў гэта час інтэнсіўнай земляробчай працы, але бясспрэчна адно – кожны перажывае гэты месяц інакш.
Гэты час выключны таксама і для супольнасці Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, а асабліва для пяці яе выпускнікоў, якія ў суботу 25 мая ў катэдральнай базіліцы а 12-й гадзіне з рук Апостальскага нунцыя ў Беларусі кс. аб-па Клаўдыа Гуджэроці прынялі пасвячэнні дыяканату і прэзбітэрату. Гродзенскі Касцёл павялічыўся на новых дыяканаў і ксяндзоў. Імі з’яўляюцца: дк. Павел Безляповіч (пар. Адшукання Святога Крыжа ў Астраўцы), дк. Юрый Гурскі (пар. Унебаўзяцця НПМ у Новым Двары), кс. Юрый Ясевіч (пар. св. Яна Хрысціцеля ў Беняконях), кс. Ян Кузюк (пар. Найсвяцейшай Тройцы ў Бердаўцы), кс. Павел Эйсмант (пар. Божай Міласэрнасці ў Гродне), а таксама выпускнік Духоўнай семінарыі ксяндзоў міхалітаў кс. Ян Юшко (пар. Найсвяцейшай Тройцы ў Шылавічах).
 

Сведчанні свайго паклікання

З жыцця Касцёла

Чаму ўсё яшчэ існуюць тыя, хто праз 2000 гадоў пасля выбару першых Апосталаў надалей хоча так, як і яны, пакінуць свае мары і планы, прысвячаючы жыццё служэнню Богу і людзям? Чым з’яўляецца пакліканне да святарства і адкуль яно бярэ свае пачаткі?
Ксёндз Ян КузюкКсёндз Ян Кузюк,
    парафія Найсвяцейшай Тройцы ў в. Бердаўка, Лідскі раён

    Гледзячы на прыклад святароў, якія паходзяць з маёй мясцовасці, я пачаў задумвацца аб сваім пакліканні. Асаблівым чынам уплыў на мяне аказаў прыклад майго першага пробашча кс. Станіслава Лугоўскага, які працаваў у Бердаўцы і які некаторы час жыў пад адным дахам са мной, у хаце маіх дзядоў. У той час, калі яго скіравалі ў нашу супольнасць, парафіяльнага дома яшчэ не было. Менавіта ён прыкладам свайго святарскага сведчання дапамог мне абраць гэты шлях.
   
   
 
 
   

З гаміліі кс. аб-па клаўдыа гуджэроці

З жыцця Касцёла

У гэты дзень Бог даў нам асаблівае бласлаўленне: дар двух новых дыяканаў і чатырох святароў – дар настолькі вялікі для Касцёла, што сёння вы маглі спытаць: «Божа, што мы зрабілі, каб атрымаць такі дар?» Часта мы не заўважаем, наколькі важны гэты жэст любові Бога. Гэта не толькі асаблівая гісторыя любові Бога і кожнага з кандыдатаў – у ёй удзельнічаюць таксама ўсе, хто блізкі гэтым маладым людзям. Пасля пасвячэння яны будуць пасланы туды, куды іх накіруе біскуп, і ў сваіх супольнасцях яны будуць знакам Добрага Пастыра, які бярэ на свае плечы авечку, якая згубілася”.
   

Моладзь распавядае пра сустрэчу ў Ваўкавыску

З жыцця Касцёла

Дні моладзі – гэта, перш за ўсё, свята веры, якая праяўляецца ў выражэнні сапраўднай, шчырай радасці з таго, што ёсць выдатная магчымасць сустрэцца маладым вучням Хрыста ў атмасферы малітвы. Дні моладзі збіраюць людзей, для якіх словы Касцёл і Бог добра знаёмыя і якія імкнуцца, каб менавіта ў супольнасці ўзбагаціць і ўзмоцніць сваю веру. Аб гэтым у некалькіх словах распавядаюць прадстаўнікі моладзевых груп з Гродна і Іўя, якія прыехалі ў Ваўкавыск.
Крыстына Будзіловіч, Гродна:
    Першы раз я прыехала ў Ваўкавыск, каб пазнаёміцца з каталіцкай моладдзю, маімі аднагодкамі, каб падзяліцца сваёй верай у Бога, памаліцца аб памнажэнні маёй веры, бо вера для мяне з’яўляецца Божым дарам, якім мы павінны дзяліцца з кожным чалавекам. Дыяцэзіяльныя дні моладзі – гэта адзін са спосабаў паказаць нашу любоў да Бога праз малітву, перажыванне св. Імшы, рэлігійныя спевы, актыўны ўдзел у праграме. Дзякуючы ўдзелу ў Днях моладзі ў нас з’явіліся новыя знаёмыя, вельмі спадабалася катэхеза, выступленне моладзевых гуртоў і размова з біскупамі.
   

Дыяцэзіяльны дзень маці святкавалі ў Капцёўцы

З жыцця Касцёла

У першую нядзелю мая ў Гродзенскай дыяцэзіі адзначаецца Дзень маці. У святынях дыяцэзіі вернікі моляцца за тых, хто даў ім жыццё, а для памерлых мам просяць вечнага шчасця ў небе. 5 мая ўрачыстасць адбылася на Узгорку надзеі ў Капцёўцы з удзелам маці, дзяцей, і ўсіх, хто прыбыў у пешай пілігрымцы з Гродна, каб прасіць у Панны Марыі ласкаў для сваіх сем’яў.
У праграме ўрачыстасці былі канферэнцыі, малітва Ружанца, Крыжовы шлях, які ўзначаліў дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец. Ключавым момантам святкавання стала літургія, якую цэлебраваў біскуп Велікаселец.
   

Старонка 92 з 153:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  222

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.