ГРОДНА
Пятніца,
24 мая
2024 года
 

З жыцця Касцёла

Рэліквіі св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус прыбудуць у нашу дыяцэзію

З жыцця Касцёла

Перэгрынацыя рэліквій св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус на Гродзеншчыне распачнецца 6 ліпеня і працягнецца ажно да 4 жніўня. Амаль за месяц вернікі ўсіх куткоў нашай дыяцэзіі змогуць памаліцца пры рэліквіях святой. Аб перэгрынацыі і аб тым, чаму яна павінна навучыць кожнага чалавека, з кармелітам а. Пятром Фраштэнгам размаўляў кс. Павел Салабуда.
- Айцец Пётр, якая мэта перэгры­нацыі? Адкуль з’явілася такая ініцыятыва кармелітаў?
   - Два гады таму падчас размовы з кс. Уладзіславам Завальнюком мы прапанавалі арганізаваць перэгрынацыю рэліквій св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус у Беларусі. Першапачаткова яна планавалася на 2012 г. Але, паразмаўляўшы з Яго Эксцэленцыяй арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам, мы прыйшлі да высновы, што ў сувязі з юбілеем 400-годдзя прыбыцця цудатворнага абраза Маці Божай у Будслаў, сённяшні Нацыянальны санктуарый Беларусі, для гэтай мэты больш адпавядаў бы 2013 г.
 

Дзеці пераносяць горы!

З жыцця Касцёла

Парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне ў першы дзень лета, 1 чэрвеня, чарговы раз прымала дзяцей з розных куткоў нашай дыяцэзіі на ўжо III Дыяцэзіяльным дні дзіцяці, які ў трываючым цяпер Годзе веры прайшоў пад дэвізам “З верай пераносім горы”.
На прыкасцёльным пляцы з самай раніцы можна было пачуць дзіцячы смех і ўбачыць захопленых гульнёй дзяцей, якіх у гэты дзень тут сабралася больш за 1000.
    Афіцыйнае адкрыццё Дня дзіцяці здзейсніў галоўны арганізатар кс. Юрый Марціновіч, які сказаў, што гэта асаблівы для дзяцей дзень – дзень, калі яны павінны дзяліцца сваёй верай адзін з адным.
   

Адбылася сустрэча Прэзідэнта Беларусі з арцыбіскупам Клаўдыа Гуджэроці

З жыцця Касцёла

4 чэрвеня ў Мінску адбылася сустрэча Прэзідэнта Белару­сі Аляксандра Лукашэн­кі з Апостальскім Нунцыем у нашай краіне арцыбіскупам Клаўдыа Гуджэроці.
«Я проста абавязаны падзякаваць за добрыя адносіны да Беларусі, я ўдзячны Каталіцкаму Касцёлу, Ватыкану за тую падтрымку, якую вы аказваеце нам на міжнароднай арэне, перш за ўсё ў арганізацыі наладжвання адносінаў з Еўрапейскім саюзам», — сказаў Прэзідэнт іерарху падчас сустрэчы.
    Звяртаючыся да арцы­біскупа Клаўдыа Гуджэ­році, кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: «Мы ніколі не сустракалі такога разумення і падтрымкі ад паслоў Ватыкана, як ад Вас».
   

Кс. Павел Галіньскі: Я вяртаюся ў Польшчу, але кожнага з Вас трымаю ў сваім сэрцы

З жыцця Касцёла

Я ўпэўнены, што кожны веруючы чалавек на Гродзеншчыне ведае шматгадовага кусташа санктуарыя ў Тракелях кс. Паўла Галіньскага. Кожны год перад дыяцэзіяльнымі ўрачыстасцямі ў Тракелях ён дзеліцца з намі сваёй верай і расказвае пра тое, што нас чакае ў санктуарыі Маці Божай Тракельскай.
   У гэтым годзе ў ролі кусташа ён запрашае нас у апошні раз, бо вяртаецца ў Польшчу.
    Аб тым, як было, як ёсць і як будзе ў Тракелях, з кс. Паўлам Галіньскім размаўляе галоўны рэдактар кс. Павел Салабуда.
Ксёндз Павел, раскажыце, калі ласка, пра тое, як распачаліся Вашыя прыгоды з Беларуссю?
    Гэта пачалося яшчэ ў Польшчы, адразу ж пасля пасвячэнняў. У парафіі Маці Адкупіцеля ў Астраўцы-Свентакшыскім працаваў кс. Войтэк, мой сябар з семінарыі. У той час ён выязджаў у Эйшышкі, а я пайшоў на гэтае месца замест яго. Кс. Войтэк запрасіў да сябе парафіяльную моладзь з Астраўца, і на канікулы ў 1992 г. я вырашыў паехаць з моладдзю ў Эйшышкі. Гэта быў мой першы выезд на Віленшчыну. Тады яшчэ не было такой моцнай беларуска-літоўскай мяжы, і мы з кс. Войцехам паехалі ў Гродна, дзе ўжо існавала семінарыя. Яе якраз рамантавалі. Я ўбачыў панішчаныя касцёлы. У пэўны момант да нас падышла нейкая бабуля і спытала, ці мы з Польшчы. “Так, з Польшчы”, – адказалі мы. “А можа, ксяндзы?” – Так, ксяндзы”. – “А можа, хто-небудзь застаўся б, бо ў нас няма ксяндза?” Гэтае пытанне запала мне ў сэрца. Пасля пяці гадоў працы ў Польшчы я вырашыў прыехаць у Беларусь. Спачатку ксёндз біскуп накіраваў мяне ў Ашмяны на некалькі месяцаў, затым амаль на тры гады я быў накіраваны ў Беняконі, а ў 2000 г. ксёндз біскуп прапанаваў мне паслугу ў Тракелях. І тут я ўжо трынаццаты год.
   

Запрашаю ўсіх у Будслаў

З жыцця Касцёла

Кс. абп Тадэвуш КандрусевічЗ нагоды надыходзячага юбілею 400-годдзя прабывання цудатворнага абраза Маці Божай у Будславе, з кс. аб-пам Тадэвушам Кандрусевічам размаўляў кс. Павел Салабуда.
Ваша Эксцэленцыя, да юбілею мы духоўна рыхтаваліся на працягу трох гадоў. Што было характэрна для гэтай падрыхтоўкі, і які яна прынесла плён?
    Падрыхтоўка да ўрачы­стасцей Будслаўскага юбілею адбывалася тры гады. Кожны год меў акрэсленую тэматыку. 2010 год быў прысвечаны Марыі як выбранай дачцэ Бога Айца. 2011 год – Марыі як святыні Святога Духа. А 2012 год – Марыі як Маці Збаўцы. Гэтыя тэмы былі асновай душпастарскай праграмы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. 5 кастрычніка 2012 г. распачалася Навэнна да Маці Божай Будслаўскай у рамках падрыхтоўкі да юбілею. У гэты ж дзень распачалася і перэгрынацыя копіі цудатворнага абраза Маці Божай Будслаўскай па ўсіх парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, а таксама па многіх парафіях іншых дыяцэзій Беларусі. 2013 год у душпастарскай праграме Касцёла ў Беларусі прысвечаны Марыі як Маці нашай веры. Такім чынам, Касцёл Беларусі ўключыўся ў адзначэнне Года веры, а таксама ў непасрэдную падрыхтоўку і святкаванне Будслаўскага юбілею.
    Падрыхтоўка да юбілею дазволіла аднавіць і пашырыць культ Маці Божай Будслаўскай, а перэгрынацыя копіі Яе цудатворнага абраза стала нацыянальнымі рэкалекцыямі. Таму можна смела казаць пра вялікае духоўнае значэнне падрыхтоўкі да юбілею. Яна прынесла добры плён і стала добрым стартам да святкавання самога юбілею.
   

Старонка 91 з 153:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  222

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.