ГАЗЕТА ГРОДЗЕНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ
 
Аўторак, 16 кастрычніка 2018 года
«Сустрэча з вамі ўмацоўвае
нашу веру і наш дух»
/ Папа Францішак /

З жыцця Касцёла

Папа Францішак да моладзі ў Вільнюсе: “Не бойцеся рабіць стаўку на Хрыста!”

З жыцця Касцёла

22 і 23 верасня папа Францішак з апостальскім візітам знаходзіўся ў Літве, наведваючы Вільнюс і Каўнас. Пантыфік быў зусім блізка – за 169 км ад Гродна, што нават бліжэй, чым Мінск.
Стаць апосталамі, каб перадаць змест пачутага ў свет
    З Гродзенскай дыяцэзіі на сустрэчу са Святым Айцом у Літву выехала шматлікая група пілігрымаў: біскупы мясцовага Касцёла Аляксандр Кашкевіч і Юзаф Станеўскі, маладыя людзі з розных парафій дыяцэзіі на чале з адказным за душпастырства моладзі кс. канонікам Антоніем Грэмзам, навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі, а таксама святары і кансэкраваныя асобы.
 

Родная прыёмная мама

З жыцця Касцёла

У вёсцы Багданава, якая ляжыць амаль на самай мяжы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Гродзенскай дыяцэзіі, жыве не зусім звычайная сям’я. Гэта мама Алена Дварэцкая, якая належыць да Інстытута кансэкраванага жыцця св. Тэрэзы, і 12 яе прыёмных дзяцей. Яшчэ ў 2001 годзе с. Алена нават не думала, што некалі з вялікай цеплынёй і любоўю прытуліць да сябе чужых хлопчыкаў і дзяўчынак і падорыць ім радасць сямейнага жыцця, але менавіта так аднойчы і сталася. Зараз прыёмная мама сваё рашэнне тлумачыць коратка і сціпла: “А хіба ж можна было інакш?”.
Шляхі Гасподнія невыведныя
    Распачынаючы свой аповед, с. Алена падкрэслівае, што ніколі не планавала такога жыцця, якім жыве зараз. Яна нават не ведала, што на мапе Беларусі ёсць такая вёска Багданава і што лёс некалі яе туды закіне.
   

Добры арганіст як дар для парафіі

З жыцця Касцёла

У жыцці кожнай парафіі вельмі важную ролю адыгрывае арганіст, які сваёй ігрой і спевам узвышае малітву, надае ўрачысты характар св. Імшы, узбагачае набажэнствы і іншыя касцёльныя ўрачыстасці. Як правіла, ён нябачны для вернікаў, бо працуе на хорах.
    У сённяшнім нумары “Слова Жыцця” раскажам пра Антонія Вішнеўскага – аднаго з самых старэйшых арганістаў Гродзенскай дыяцэзіі. Спадар Антоній на працягу 60-ці гадоў выконваў сваю паслугу ў Мсцібаве, Росі, Лунне, і да сёння іграе ў Воўпе. У памяці людзей застаецца як вельмі адказны і высакародны чалавек.
Дарогі жыцця і шляхі творчасці
    Арганіст Антоній Вішнеўскі мае 78 гадоў. Належыць да парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Воўпе. Яшчэ будучы малым хлопцам, калі прыходзіў у касцёл, пазіраў на хоры, дзе стаяў прыгожы арган, і адчуваў жаданне зайграць на інструменце. Аднак тады нават падумаць не мог, што некалі гэта стане яго працай.
   

Каб святыня ізноў заззяла белізной

З жыцця Касцёла

Дзякуючы аператыўным дзеянням пажарных агонь не паспеў нанесці непаправімую шкоду

Алтары, пакрытыя разводамі сажы, чорная столь, разбітыя вокны і цалкам знішчаная закрыстыя – такое сумнае відовішча адкрылася вачам мясцовых вернікаў, якія ўвайшлі ўвечары 14 жніўня ў гожскі касцёл свсв. апосталаў Пятра і Паўла пасля пажару. Ужо больш за месяц пробашч кс. Павел Шанчук разам з парафіянамі ліквідуюць яго наступствы: кожны дзень збіраюцца і наводзяць парадак, адмываюць закураную святыню, аднаўляюць пашкоджанае агнём памяшканне і рыхтуюць касцёл да касметычнага рамонту. Нягледзячы на сумныя падзеі святару ды вернікам нельга апускаць рукі: трэба рупліва працаваць, каб вярнуць належны выгляд святыні, якая ў наступным годзе адзначыць 150-гадовы юбілей.
Наступствы пажару
    Як устанавіла спецыяльная следчая група, прычынай пажару ў касцёле ў Гожы стаў удар маланкі. Узгаранне адбылося ў электрашчытавой у закрыстыі, у выніку службовае памяшканне цалкам выгарала.
    “Пажар заўважылі не адразу, – распавядае кс. Павел. – Толькі калі касцёл цалкам запоўніўся дымам і шэрыя клубы пачалі вырывацца з касцёльных вежаў, людзі заўважылі страшнае. Падумалі нават, што гараць самі вежы. Тушыць агонь прыехалі 6 пажарных разлікаў. Дзякуючы прафесійным і зладжаным дзеянням супрацоўнікаў пажарнай службы ўдалося ўратаваць святыню. Невядома, якую б шкоду мог нанесці агонь, калі б яго своечасова не апанавалі”.
   

Аб ролі семінарыі ў фармацыі будучага святара

З жыцця Касцёла

19 верасня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбылася інаўгурацыя новага навучальнага года. На ўрачыстае адкрыццё года прыбыло шмат гасцей, у тым ліку і Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч, які 28 гадоў таму заснаваў гэтую першую ў Беларусі касцёльную ўстанову для фармацыі святароў. Як заўважыў іерарх, “задача семінарыі – падрыхтаваць тых, хто будзе не толькі абвяшчаць Божае слова, цэлеб- раваць сакраманты і здзяйсняць іншыя паслугі, але і тых, хто павінен будзе стаць духоўнымі лідарамі людзей. Ад іх якасці будзе залежыць і якасць служэння Касцёла”.
У спецыяльным інтэрв’ю для “Слова Жыцця” рэктар Гродзенскай ВДС кс. Віталій Вайцяхоўскі разважае над тым, якім павінен быць сучасны святар і якія ўмовы неабходны для выхавання будучага душпастыра.
   

Старонка 1 з 117:

Актуальны нумар

Наш каляндар

 

kalendar 2018 by2s
Каляндар «Слова Жыцця»
на 2018 год

Літургічны каляндар

 
green
Літургія Слова на сёння:
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  77

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.