ГРОДНА
Нядзеля,
19 мая
2024 года
 

Задай пытанне

Хто такі Антыхрыст?

Задай пытанне

У грэчаскай мове слова “антыхрыст” уяўляе сабой назоўнік “сhristos” з прыстаўкай “anti-”. “Christos” даслоўна азначае “Памазанік” і з’яўляецца эквівалентам габрэйскага слова “Месія”. Дарэчы, “Хрыстос” мае менавіта такое значэнне, калі ўжываецца ў адносінах да Езуса. Гэта не Яго прозвішча, як памылкова лічаць многія, але абазначэнне функцыі, задання Збаўцы. Прыстаўка “anti-” мае 2 сэнсавыя адценні: можа азначаць “замест” альбо “супраць”. Таму з этымалагічнага пункту гледжання Антыхрыста можна разумець як “таго, хто займае месца Хрыста”, “ставіць сябе на Яго месца” ці “супраціўніка Хрыста”. Большасць бібліёлагаў аддаюць перавагу другому тлумачэнню. У той жа час можна заўважыць, што абодва значэнні не супярэчаць адзін аднаму, а хутчэй узаемна дапаўняюць адно аднаго.
 

Сэнс цярпенняў у хваробе

Задай пытанне

Кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч наведвае хворых у Гродзенскай абласной клінічнай бальніцыАдкуль бяруцца хваробы, як іх прыняць і вылечыць?
    Цела, розум і душа чалавека з’яўляюцца адзіным цэлым. Калі пакутуе цела, трэба спытацца, што адбываецца ў розуме чалавека ці ў яго душы. Псіхасаматыка прапануе ключ, які дазваляе адчыніць дзверы да ведаў пра тое, якія псіхічныя ці духоўныя прычыны ляжаць у аснове хвароб, якія жыццёвыя праблемы ці неўсвядомленыя псіхалагічныя аспекты ствараюць енергетычную дызгармонію, што, у сваю чаргу, праяўляецца як немач. Разуменне прычын і праца над узняццем узроўню энергіі ў арганізме дазваляюць вылечыць многія хваробы. Складваецца ўражанне, што сёння ў нас зблыталіся мэты, да якіх імкнёмся, і сродкі, якія для гэтага выкарыстоўваем. Не верыце? Падумайце, хаця б, пра пастановы, абмежаванні і “рэвалюцыі” ў сваіх паводзінах, на якія рашаецеся ў Адвэнце ці Вялікім посце.
   

Ці можна выкарыстоўваць гіпноз як метад лячэння?

Задай пытанне

Сёння прасочваецца тэндэнцыя прымянення дадзенага метаду псіхіятрамі і псіхатэрапеўтамі ў лячэнні рознага роду фобій і залежнасцей. Разам з тым, трэба прызнаць, што на дадзены момант тэма гіпнозу да канца так і не вывучана. Сярод навукоўцаў існуюць розныя погляды адносна дадзенай з’явы, яе ўплыву на псіхіку чалавека і г. д. Дыскусіі наконт “лякарства” прадаўжаюцца. Грунтоўных даследаванняў з яснымі канкрэтнымі вынікамі не з’явілася. Атрымліваецца, выкарыстоўваць гіпноз у якасці метаду лячэння рызыкоўна, таму што вынікі могуць быць непрадказальнымі і не заўсёды пазітыўнымі. Згадзіцеся, не вельмі прыемна адчуваць сябе пацыентам, над якім праводзяцца эксперыменты.
   

На чым палягае місія святара?

Задай пытанне

Важнай справай святара з’яўляецца абуджэнне чалавека да прыняцця ласкі веры і, канешне, дапамога ў яго духоўным развіцці. Для гэтага ксёндз можа парэкамендаваць неабходную аскетычную літаратуру, заахвоціць прымаць актыўны ўдзел у сустрэчах апостальскіх і малітоўных груп і інш. Для тых, хто ўмацоўваецца ў веры, святар прапануе бліжэй пазнаёміцца з супольнасцю Касцёла. Хрысціянін атрымлівае магчымасць знайсці там сваё месца і рэалізаваць пакліканне больш плённа і асэнсавана.
    З аднаго боку, за духоўнае развіццё вернікаў адказны святары, якім Хрыстос даручыў місію служэння і душпастырскай дзейнасці з мэтай збаўлення людзей, з другога – за самаўдасканаленне ласкі атрыманай веры адказны і сам чалавек. Не бяруся асуджаць ніводнага ксяндза за яго адносіны да людзей, якіх яны прывялі да прыняцця веры і не клапоцяцца аб іх далейшым духоўным прагрэсе. Але распазнанне духоўнага стану вернікаў павінна быць вырашальным у прыняцці неабходных крокаў, каб як найлепш спадарожнічаць пастве ў дарозе веры.
   

Абавязак святкаваць святы

Задай пытанне

Якія рэлігійныя святы абавязваюць верніка прымаць удзел у св. Імшы, а якія – не?
Прысутнічаць на літургіі кожнага католіка абавязвае III запаведзь Дэкалогу “Памятай дзень святы святкаваць”.
    Аб гэтым прыпамінаюць і касцёльныя запаведзі, у першай з якіх гаворыцца: “У нядзелі і прадпісаныя святы ўдзельнічаць у св. Імшы і не рабіць неабавязковай працы”.
    Кожная дыяцэзія мае літургічны каляндар – дакумент, у якім узгадваюцца ўсе прадпісаныя святы, падчас якіх кожны пробашч абавязаны цэлебраваць св. Імшу ў сваёй парафіі. Звычайна ў календары адзначаны наступныя святы: Святой Багародзіцы Марыі (1 студзеня), Аб’яўленне Пана або Трох Каралёў (6 студзеня), Пальмовая Нядзеля, Уваскрасенне Пана, Унебаўшэсце Пана, Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана Езуса або Божае Цела, святых апосталаў Пятра і Паўла (29 чэрвеня), Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі (15 жніўня), Усіх Святых (1 лістапада), Беззаганнае Зачацце Найсвяцейшай Панны Марыі (8 снежня), Божае Нараджэнне (25 снежня) і ўсе нядзелі.
   

Старонка 20 з 51:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  227

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.