Солы
Рэдакцыя
02 чэрвеня 2013
|
Дэканат Смаргонь
Касцёл пад тытулам Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай быў заснаваны тут у першай палове XVI ст. У 1544 г. ён ужо дзейнічаў як парафія Ашмянскага дэканата. Чарговыя драўляныя святыні на ўласныя сродкі ў мястэчку будавалі: княгіня Алена Радзівіл, жонка віленскага ваяводы (1589 г.); ваявода Ян Кішка і ягоная жонка Хрысціна (1620-21 гг.); кс. Адам Скшэтускі пры дапамозе ашмянскага харунжага Станіслава Пазняка – тагачаснага ўладальніка Солаў – на старым падмураванні, пасля таго, як касцёл спалілі маскоўскія войскі (1699 г.); мясцовыя парафіяне, калі храм знішчылі падчас паўстання (1794 г.).
Апошні драўляны храм быў пабудаваны ў 1839 г. на сродкі кс. Пятра Жылінскага і парафіян. 4 кастрычніка 1853 г. святыню кансэкраваў віленскі біскуп Вацлаў Жылінскі. Гэта быў дзвюхвежавы трохнававы безапсідны вертыкальна ашаляваны касцёл пад двухсхільным гонтавым дахам і з дзвюма сакрыстыямі каля прэсбітэрыя. Святыня была пастаўлена на каменны падмурак і арыентавана алтаром на захад. †