ГРОДНА
Пятніца,
03 мая
2024 года
 

Дзіцячы куточак

Як Прыгажосць пакрыўдзілася на Шашка

Дзіцячы куточак

У глыбокай нары пасярод лесу жыў Шашок – маленькі чорненькі звярок. Увесь час ён быў брудны, не чысціў сваю поўсць, цягнуў у нару ўсялякае смецце з лесу, а прама ў нары раскідваў рэшткі ежы. Ад Шашка стала так непрыемна пахнуць, што звяры разбягаліся ад яго ў розныя бакі, а прахо-дзячы ля нары, закрывалі насы і адмахваліся ад мух. Толькі Шашок не заўважаў нічога асаблівага, таму што прывык так жыць.
    Аднойчы Прыгажосць, якая спала ў сэрцы Шашка, прачнулася, не вытрымаўшы такога агіднага паху. Яна пакрыўдзілася на Шашка і пакінула яго, калі той спаў. Тут жа Шашок стаў мітусіцца ў сне і моршчыцца. Як толькі ўзышло сонейка, ён прачнуўся, выглянуў з нары і вельмі здзівіўся. Раней сонца і лес яму падабаліся, ён лічыў іх прыгожымі, а зараз і сонца, і лес, і рэчка сталі нейкімі агіднымі. Сонца сляпіла вочы промнямі, лес моцна шумеў, а рэчка са сваёй халоднай вадой нібы жадала, каб у Шашка забалела горла. Лясныя жыхары сталі здавацца яму нейкімі нядобрымі і брыдкімі, а ежа была чамусьці нясмачнай.
 

Усё, што здараецца, - добра!

Дзіцячы куточак

У аднаго афрыканскага караля быў блізкі сябар, які ў любой сітуацыі меў звычку казаць: «Гэта добра!» Аднойчы кароль быў на паляванні. Сябар заўсёды зараджаў для яго стрэльбу, але, відаць, тым разам зрабіў штосьці няправільна: калі кароль хацеў выстраліць, у яго адарвала вялікі палец рукі. Сябар жа, як звычайна, сказаў: “Гэта добра!” На што кароль адказаў: “Не, гэта нядобра!” - і загадаў адправіць свайго сябра ў турму.
    Праз год кароль ізноў паляваў у джунглях. Раптам на яго накінулася дзікае племя людаедаў, якое захапіла ў палон караля разам з усёй яго світай. Канібалы прывялі палонных у вёску, нацягалі кучу дроў, звязалі каралю рукі і хацелі прыгатаваць яго на вячэру. Але раптам яны заўважылі, што ў караля не хапае на руцэ вялікага пальца. А вераванні людаедаў забаранялі ім есці тых, хто меў недасканаласці цела. Таму караля развязалі і адпусцілі.
   

Гарачае і халоднае сэрцы

Дзіцячы куточак

Ішлі па вузенькай горнай сцяжынцы два падарожнікі: адзін з гарачым сэрцам, а другі - з халодным. Ішлі яны ў далёкую краіну і хацелі знайсці чалавечае шчасце.
    - Паглядзі, якія вакол нас велічныя і магутныя горы, - сказаў чалавек з гарачым сэрцам.
    - Нічога асаблівага, проста сукупнасць велізарных камянёў, - адказаў чалавек з халодным сэрцам.
    - Паглядзі, якая далікатная кветачка, як цяжка ёй, напэўна, на гэтай камяністай глебе, - заўважыў чалавек з гарачым сэрцам.
    - Ха, знайшоў прыгажосць. Хіба я ў хаце не бачыў кветак? - здзівіўся чалавек з халодным сэрцам.
    Пайшлі яны па гарах далей і ўбачылі горнае возера.
    Чалавек з гарачым сэрцам сказаў:
    - Якое яно празрыстае, блакітнае і ціхае; такое ціхае, што снежныя вяршыні гор адлюстроўваюцца ў ім, як у люстэрку. А табе падабаецца? - спытаў ён спадарожніка.
   

Чатыры свечкі

Дзіцячы куточак

Чатыры свечкі гарэлі ў пакоі і паволі раставалі. Было так ціха, што можна было пачуць, як яны размаўляюць паміж сабой.
    Першая сказала: “Я Супакой. На жаль, людзі не ўмеюць мяне захоўваць. Думаю, мне нічога іншага не застаецца, як толькі згаснуць!” І агеньчык на гэтай свечцы згас.
    Другая сказала: “Я Вера, на жаль, я нікому не патрэбна. Людзі не жадаюць слухаць майго голасу, таму мне няма сэнсу гарэць”. Падзьмуў лёгкі ветрык і згасіў свечку.
    Вельмі засмуцілася трэцяя свечка і сказала: “Я Любоў. У мяне няма больш сіл гарэць. Людзі не шануюць мяне і не разумеюць. Яны ненавідзяць тых, хто любіць іх больш за ўсё – сваіх блізкіх”. І гэтая свечка згасла.
    Але раптам у пакой зайшоў маленькі хлопчык і ўбачыў тры свечкі, якія ўжо нават не тлелі. Спалохаўшыся, хлопчык закрычаў: “Што вы робіце! Вы павінны гарэць: я баюся цемры!” Кажучы гэта, ён заплакаў.
    Усхвалявалася чацвёртая свечка і пачала супакойваць дзіця: “Не бойся і не плач! Пакуль я гару, заўсёды можна запаліць і іншыя тры свечкі, бо я – Надзея”.
   

Дарога сэрца

Дзіцячы куточак

Паміж дзвюма суседнімі краінамі знаходзілася каралеўства высокіх і таямнічых гор. Каб дабрацца да суседняй краіны, людзям трэба было цэлы месяц аб’язджаць горы па вельмі доўгай дарозе. Была і іншая дарога, карацейшая, але больш небяспечная – Дарога сэрца. Не ўсякі чалавек вырашаў пайсці кароткай Дарогай сэрца. Большасць з тых, хто ішоў па ёй у каралеўства гор, ніколі не вярталася. Людзі казалі, што гэтая дарога вельмі небяспечная для тых, хто не прывык слухаць голасу свайго сэрца. Бо на сцежках ў горным каралеўстве маглі сустрэцца злыя тролі. Яны жылі ў пячорах пад зямлёй і маглі прымаць аблічча любога чалавека ці жывёлы. Тролі ахоўвалі сваю тэрыторыю і рабілі ўсё, каб няпрошаныя госці ніколі не вярнуліся з каралеўства гор. Аднойчы юнаку па імені Ян трэба было хутчэй вярнуцца ў сваю родную краіну: ён павінен быў перадаць вельмі рэдкія і патрэбныя лекі для свайго цяжка хворага бацькі. Яго любоў да бацькі была мацнейшая, чым страх за сваё жыццё, і сэрца яму падказала, што ён павінен вяртацца Дарогай сэрца, каб паспець дапамагчы хвораму. Адчуўшы загад свайго сэрца, Ян паспяшаўся дахаты кароткай дарогай.
   

Звярок па імені Крыўда

Дзіцячы куточак

Марынка была вельмі добрай дзяўчынкай. Яна дапамагала ўсім у класе. Але аднойчы аднакласнікі пачалі заўважаць, што Марына стала вельмі незадаволенай і злоснай. “Што ж здарылася з Марынкай?” – дзівіліся дзеці. Аднойчы настаўніца Галіна Мікалаеўна расказала дзецям мудрую казку, і дзеці ўсё зразумелі. Яны дапамаглі Марынцы адпусціць звярка, якога яна спрабавала прыручыць. А цяпер уважліва прачытайце казку, якую прачытала Галіна Мікалаеўна сваім вучням.
    Крыўда - гэта такі маленькі звярок. З выгляду ён зусім бяскрыўдны. І калі з ім правільна абыходзіцца, то шкоды ён не прынясе. Крыўда, калі не спрабаваць яе прыручыць, жыве на волі і нікога не чапае. Але ўсе спробы завалодаць Крыўдай, зрабіць яе сваёй канчаюцца заўсёды жаласна.
    Гэты звярок вельмі маленькі і спрытны. Ён можа выпадкова трапіць у цела любога чалавека. Чалавек адразу адчуе гэта. Яму становіцца крыўдна. Гэта звярок крычыць чалавеку: “Я неспадзявана трапіў да цябе! Выпусці мяне, калі ласка! Мне тут цяжка! Я хачу бегчы на волю!”
   

Паўната шчасця

Дзіцячы куточак

Жылі-былі шчасці. Так, менавіта шчасці. Жылі яны ў розных краінах, хоць і недалёка адзін ад аднаго. У кожнай «шчаслівай краіне» хадзілі легенды пра тое, што дзесьці ёсць іншыя шчасці. Але самая неверагодная легенда была пра тое, што дзесьці ёсць месца, дзе ўсе шчасці сустракаюцца.
    І вось аднойчы ў адной з краін шчасце задумалася: “У мяне ёсць усё, што трэба для шчасця: добрая праца, грошы, родныя, я падабаюся тым, каму жадаю падабацца... Але ўсё гэта такое недастатковае. Хіба гэта можа прынесці сапраўднае шчасце?”
    А тым часам у іншай краіне іншае шчасце думала так: “Усё ў мяне ёсць: прыгажосць, розум, пачуццё гумару, праца, якая мне вельмі падабаецца, ямачкі на шчочках, шчырая усмешка… Мабыць, усе ёсць… Толькі не хапае чагосьці…”
    А трэцяе шчасце ў трэцяй краіне думала так: “Мне не трэба многа для шчасця: гульні, цяпло, мультфільмы, цукеркі, камп’ютар, канікулы. Для мяне гэта - шчасце. Але чагосьці не хапае. Чагосьці такога ж простага, але неабходнага”.
   

Старонка 23 з 29:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  243

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.