ГРОДНА
Субота,
27 красавіка
2024 года
 

Як выхоўваць? - 4

На шляху да святасці

Як выхоўваць?
   Святар ордэна Аблатаў Беззаганнай Марыі (па-лацінску oblatus - ахвяраваны, прысвечаны). Ён нарадзіўся 18 лістапада 1960 г. у Вронявах (Вольштынскага павету, Велькапольскага ваяводства). Прайшоў навіцыят у супольнасці Аблатаў Беззаганнай Марыі ў Святым Крыжы (1979 – 1980 г.г.) вывучаў філасофію ў Вышэйшай Духоўнай семінарыі ў Обры (1980 – 1982 г.г.). Айцец Казімір закончыў тэалагічны факультэт у Грэгарыянскім універсітэце ў Рыме (1982 – 1985 г.г.), вывучаў педагогіку (двухгадовы цыкл – за адзін год) ва універсітэце імя Мікалая Каперніка ў Таруню (1988 – 1989 г.г.). Гэты святар прадоўжыў вывучэнне педагогікі (спецыялізацыя: апякунча-выхаваўчая) ў Слёнскім універсітэце ў Катавіцах (1989 – 1992 г.г.), дзе ў 1996 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю.
    Ён атрымаў святарскія пасвячэнні 17 чэрвеня 1987 г. у Обры каля Вольштына.
    Гэты святар працаваў выхавацелем у Ніжэйшай Духоўнай семінарыі ў Марковіцах каля Інавроцлава (1986 -–1989 г.г.), рэкалекцыяністам – на Слёнску (1989 – 1992 г.г.), душпастырам - у Гродзенскай дыяцэзіі з 1992 г. і выкладчыкам - у Вышэйшай Духоўнай семінарыі ў Гродне.


   Ужо звыш 2000 гадоў таму назад педагогіку Езуса Хрыста і Яго апосталаў рэалізуе Касцёл, які з самага пачатку свайго існавання выконваў выхаваўчую місію. Касцёл можна разглядаць як вялікага выхавацеля, які прызнае за сваё ўсё, што калі-небудзь было напісана добрае ці сказана згодна з праўдай. Таму ён выкарыстоўваў дасягненні філасофскай думкі, навукі і мастацтва. Хрысціянскае выхаванне з’яўляецца універсальным.
    Як сцвярджаў вялікі каталіцкі педагог ксёндз Францішак дэ Гоўрэ, Касцёл “з’яўляецца педагагічнай сістэмай, кожная парафія – школа, кожны святы - педагог, які накіроўвае чалавека да Хрыста”. Як пісала с. Барбара Жылінская, багаты выхаваўчы матэрыял дае агіяграфія (навука пра святых) Касцёла, якая канкрэтна паказвае сапраўднае каталіцкае выхаванне. Кожная біяграфія святога ўяўляе сабой педагагічную вартасць, паказвае ідэал для рэалізацыі ў жыцці і з’яўляецца прыкладам як для выхавацеляў, так і для выхаванцаў.
    На пачатку хрысціянскай эры самым вялікім выхавацелем быў Касцёл, які кіраваў школамі (катэхетычныямі, парафіяльнымі, манаскімі, катэдральнымі), а з XIII ст. – універсітэтамі.
    У першыя стагоддзі хрысціянства на першы план выходзіць сямейнае выхаванне. Айцы Касцёла пісалі пра сямейнае жыццё і пра спосабы выхавання. Яны самі былі найлепшым прыкладам такога выхавання. Айцы Касцёла сцвярджалі часта, што за ўсё, што ёсць у іх добрага, яны ўдзячны Богу, сям’і і таму ў іх творах мы знаходзім багацце думкаў пра выхаванне.

   Усходнія айцы

    Клімэнт Александрыйскі (каля 150 – 212 г.г.) – хрысціянскі філосаф і тэолаг. Ён быў кіраўніком катэхетычнай школы ў Александрыі. Клімэнт садзейнічаў распрацоўцы ранняй хрысціянскай навукі, якая абапіралася на грэчаскую філасофію.
    Для хрысціянскага выхавання важную ролю адыграў яго рэлігійна-педагагічны трактат “Педагог”. Як першы хрысціянскі вучоны ён разгледзеў асобу Езуса Хрыста ў якасці педагога. Як піша ксёндз Эдвард Станек, К. Александрыйскі паспрабаваў гарманізаваць ранейшыя канцэпцыі выхавання як юдаістычнага, так і грэчаска-рымскіх з педагогікай Настаўніка з Назарэту.
    Клімэнт Александрыйскі лічыў Езуса Хрыста самым дасканалым педагогам, а Евангелле – самым вялікім трактатам пра выхаванне. Ён сцвярджаў, што самавыхаванне чалавека асноўваецца на ачышчэнні душы ад неразумных элементаў і набліжэнні яе да Бога.


    Святы Базыль (каля 329 –379), біскуп і доктар Касцёла. Ён паходзіў з глыбока пабожнай сям’і, бо ўсе члены сям’і сталі святымі: бабуля святога – св. Макрына, яго бацькі – св. Базыль і св. Эмілія, браты – св. Грыгорый з Нісы і св. Пётр з Сэбасты, сястра – св. Марына.
    Бацька св. Базыля быў настаўнікам і кіраваў школай, дзе сын атрымаў грунтоўную адукацыю. Маці св. Эмілія ахвяравала сваё дзіця Богу яшчэ перад яго нараджэннем. Сям’я ўказвала сваім дзецям на святасць у якасці мэты жыцця. Удасканаленне было адзінай пажаданай і годнай высілкаў справай.
    Пасля знаёмства з жыццём манахаў і пустэльнікаў св. Базыль засноўвае першы ў свеце ордэн, а сваім манахам рэкамендуе выхоўваць моладзь.
    Святы аставіў шмат дагматычна-аскетычных твораў, шэраг гамілій і 350 лістоў, дзе перадаў нашчадкам шмат цэнных педагагічных парадаў.

{mosimage}
    Святы Грыгорый Назіянскі (каля 330 –390 г.г.), біскуп і доктар Касцёла. Ён паходзіў таксама з сям’і святых: бабуля – св. Нона, брат – св. Цэзарый, сястра – св. Гаргонія. Ён атрымаў стараннае выхаванне і тэалагічную адукацыю. Гэты святы аставіў пасля сябе багатую літаратурную спадчыну: 45 казанняў, 245 лістоў, 507 паэтычных твораў. Святы Грыгорый Назіянскі з’яўляецца адным з самых знакамітых паэтаў усходняга Касцёла. Ён хацеў, каб яго паэтычныя творы чытала хрысціянская моладзь замест вершаў паганскіх паэтаў.
    Важныя для педагогікі яго выказванні, якія датычаць жыцця і святасці сваёй бабулі св. Ноны. Ён пісаў, што любоў бацькоў павінна быць на першым месцы ў выхаванні, але вышэй за ўсё ўсе павінны любіць Хрыста. Дзецям з самага маленства патрэбна паказваць, што мэта выхавання – святасць, якая найбольш годна высілку і працы.

{mosimage}
    Святы Грыгорый з Нісы (каля 335 – 407 г.г.), біскуп і доктар Касцёла. Ён быў адным з дзесяці дзяцей (пяць сыноў і пяць дачок). Святы Грыгорый быў рытарам красамоўства, пазней вёў аскетычнае жыццё. Яго лічаць адным з самых выдатных тэолагаў усходняга Касцёла. Пасля сябе гэты святы аставіў вялізную пісьменніцкую спадчыну: тэалагічныя трактаты, каментарыі Бібліі, працы па аскетызму, прамовы, лісты і паэзію.
    Ён напісаў “Жыціе святой Марыны”, сваёй сястры, што мела істотнае значэнне для хрысціянскага выхавання. Ён навучаў, што з самага маленства трэба прызвычаіць дзіця да сумленнай фізічнай і разумовай працаў, вучыць яго, асноўваючыся на Святым Пісанні, дбаць пра сфарміраванне маральнага характару (мера таго, што - добрае, а што - злое з’яўляецца канчатковая мэта чалавечага жыцця).

{mosimage}
    Святы Ян Хрызастом (каля 349 - 420 г.г.), біскуп і доктар Касцёла. Ён праслыў як вялікі казнадзей, таму яго назвалі “залатавусны”. Святы аставіў пасля сябе багатую літаратурную спадчыну. Для педагогікі важны яго трактат “Аб выхаванні сына”. У сваіх славутых гаміліях, асабліва тых, якія былі прысвечаны ўшанаванню св. Ганны, знаходзяцца цэнныя рэкамендацыі наконт выхавання ў сям’і. У бацькоў ён стараўся выхаваць пачуццё адказнасці за выхаванне дзяцей і павучаў, каб бацькі прызвычаілі іх з самых малодшых гадоў да “нябеснага жыцця”.
    Ён заахвочваў моладзь вывучаць філасофію і літаратуру, каб глыбей разумець Святое Пісанне і засвойваць хрысціянскія звычаі.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  249

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.