ГРОДНА
Пятніца,
26 красавіка
2024 года
 

27 чэрвеня 2021 года

Ад шчырага сэрца

29 чэрвеня. СВ. АПП. ПЯТРА І ПАЎЛА


☙✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Аляксандру Адамовічу
з нагоды дня нараджэння жадаем радасці, здароўя, поспехаў, душэўнага супакою і аптымізму. Няхай кожны Ваш дзень будзе асвечаны святлом Святога Духа, міласэрны Бог заўсёды аберагае Вас, а Найсвяцейшая Панна ўзнагароджвае і адорвае сваім заступніцтвам і любоўю.
Вернікі капліцы Божай Міласэрнасці ў Доцішках
☙✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Паўлу Звяжынскаму
з нагоды імянін жадаем моцнага здароўя, даўгалецця, сіл і цярплівасці на нялёгкім шляху, на які паклікаў Вас Пан Бог, шчодрых дароў Святога Духа, нястомнай апекі Маці Божай і святога заступніка. Няхай міласэрны Езус прытуляе Вас да свайго Найсвяцейшага Сэрца, а Анёл-ахоўнік чувае і дапамагае шчасліва перажываць кожны дзень сярод верных і добразычлівых людзей.
Апостальства “Маргарытка” і парафіяне з Варнянаў і Вароны
☙✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Яну Залогу
з нагоды імянін жадаем моцнага здароўя, шчодрых Божых ласкаў, шмат радасці ў душпастырскай паслузе і сіл для рэалізацыі ўсіх планаў ды намераў.
Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Жырмунаў
☙✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Яну Рэйшалю
з нагоды імянін жадаем натхнення Святога Духа на кожны дзень душпастырсткай паслугі і апекі святога заступніка. Няхай кожны дар, які Вы атрымліваеце ад Усявышняга, будзе моцнай падтрымкай на жыццёвым шляху.
Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Жалудка
☙✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Яну Этэлю
з нагоды імянін жадаем шмат сіл, нязгаснага запалу ў службе Богу і людзям, шчодрых ласкаў ад Усемагутнага, апекі Найсвяцейшай Маці і моцнага здароўя на доўгія гады жыцця.
Апостальства дапамогі чыстцовым душам з парафіі Гродна-Вішнявец
☙✿❧
Дарагому Ксяндзу
Паўлу Эйсманту
з нагоды імянін і 8-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем моцнага здароўя на доўгія гады, сіл і стойкасці. Няхай Цябе заўсёды акружаюць прамяні Божай міласэрнасці, моц Святога Духа, апека Найсвяцейшай Маці і святога заступніка, а на жыццёвым шляху няхай заўсёды сустракаюцца толькі добрыя і зычлівыя людзі.
Мама, тата і брат з сям’ёй
☙✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Паўлу Калесніку
з нагоды імянін жадаем няспыннай апекі Панны Марыі, шчодрых дароў Святога Духа, а таксама моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, душэўнага супакою, штодзённай радасці, шчырых і зычлівых людзей побач.
Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Жодзішкаў
☙✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Паўлу Астукевічу
з нагоды імянін жадаем шчодрых Божых ласкаў, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і здзяйснення ўсіх мар. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны, а святы заступнік дапамагае рэалізоўваць планы і намеры.
Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Індуры
☙✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Паўлу Шчарбіцкаму
з нагоды імянін жадаем неабходных дароў Святога Духа, шчодрых ласкаў і бласлаўлення ад Усемагутнага, нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці, добрага здароўя, сіл, радасці і зычлівых людзей побач.
Апостальства дапамогі чыстцовым душам са Смаргоні
☙✿❧
Паважаным Ксяндзам
Пробашчу Яну Пузыну,
Яну Варанецкаму і Паўлу Паўлюкевічу
з нагоды імянін жадаем Божага бласлаўлення, моцнага здароўя і цярплівасці. Няхай радасць пранікае ў Вашы сэрцы, апраменьвае штодзённыя ўчынкі і супакойвае паўсюдныя клопаты. Няхай святыя заступнікі і Маці Божая ахінаюць Вас сваёй апекай. Дзякуем за тое, што Вы з намі і для нас.
Вернікі касцёла св. Міхала Арханёла ў Ашмянах
☙✿❧
Паважанаму Ксяндзу Каноніку
Яну Рэйшалю
з нагоды дня нараджэння і імянін жадаем, каб здароўе было моцным, сілы – нястомнымі, а радасць – штодзённай. Няхай Вас заўсёды акружаюць прамяні Божай міласэрнасці, моц Святога Духа і апека Найсвяцейшай Панны Марыі, Езус Хрыстус няхай валадарыць у Вашым сэрцы і адорвае сваімі ласкамі, а святы заступнік заўсёды будзе побач.
Парафіяне з в. Моцевічы
☙✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Паўлу Лазоўскаму
з нагоды імянін жадаем, каб усемагутны Бог адарыў Вас усімі сваімі ласкамі і бласлаўленнем, дадаў упэўненасці, умацаваў сілы і напоўніў супакоем, Найсвяцейшая Маці каб ахінала плашчом сваёй апекі і любові, а Анёл-ахоўнік нястомна чуваў над Вамі.
Апостальства дапамогі чыстцовым душам са Струбніцы
☙✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Пятру Кубелю
з нагоды імянін жадаем моцнага здароўя, шчодрых Божых ласкаў на кожны дзень, радасці, нястомных сіл для служэння Пану, а таксама шчодрых дароў Святога Духа і сталай апекі святога заступніка.
Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Валдацішкаў
☙✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Яну Кучынскаму
з нагоды дня нараджэння і імянін жадаем шчодрых Божых ласкаў на кожны дзень жыцця. Няхай здароўе будзе моцным, у сэрцы заўсёды жыве спакой і рэалізуецца ўсё, аб чым марыце. Няхай святы заступнік нястомна чувае, а Найсвяцейшая Маці стала Вамі апекуецца. Шчыра дзкуем за прыгожую малітву і чулае сэрца.
Працаўнікі гродзенскай катэдры
☙✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Паўлу Урбану
з нагоды імянін жадаем мноства Божых ласкаў на кожны дзень, нястомных сіл у абвяшчэнні Евангелля Божаму люду, шчодрага плёну ў душпастырскай паслузе, нязломнай веры, душэўнага супакою і шчырай радасці ў сэрцы.
Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Парэчча
☙✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Паўлу Паўлюкевічу
з нагоды імянін жадаем апекі Маці Божай і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай добры Бог асвячае дарогу Вашага жыцця, узмацняе розум і сэрца, каб слова, якое выходзіць з Вашых вуснаў, стала моцай нашай веры.
Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Барунаў
☙✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Паўлу Раманоўскаму
з нагоды імянін жадаем, каб усемагутны Бог і Панна Марыя заўсёды мелі Вас у сваёй апецы, Святы Дух натхняў на добрыя справы на карысць парафіі, а святы заступнік дапамагаў у складаных жыццёвых сітуацыях. Жадаем спакою, радасці, здароўя, здзяйснення ўсіх мар і стойкасці на святрскім шляху. Няхай Ваша сэрца надалей застаецца добрым і адкрытым на Бога і людзей. Дзякуем Усемагутнаму, што надзяляе Вас вялікай мудрасцю, каб даносіць да нас Божае слова і набліжаць да Пана Бога.
Касцёльны камітэт і парафіяне касцёла свсв. апап. Пятра і Паўла ў Граўжышках
☙✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Яну Радзюку
з нагоды імянін жадаем здароўя, радасці, Божага бласлаўлення, а таксама рэалізацыі ўсіх планаў і намераў. Няхай Вас заўсёды акружаюць прамяні Божай міласэрнасці, ласка Пана і апека Найсвяцейшай Маці.
Вернікі парафіі св. Юзафа ў Гродне
☙✿❧
Паважаным Ксяндзам
Паўлу Урбану, Паўлу Звяжынскаму,
Паўлу Гардзейчыку і Паўлу Раманоўскаму
з нагоды імянін жадаем патрэбных ласкаў ад Езуса Хрыста, здароўя на доўгія гады, мноства радасных дзён, душэўнага супакою і цішыні ў сэрцы. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя і святы заступнік ахінаюць Вас сваёй апекай.
Вернікі парафіі св. Юзафа ў Гродне
☙✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Яну Асіповічу
з нагоды дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, шмат радасных момантаў у жыцці і нязгаснага запалу ў абвяшчэнні Божага слова. Няхай з Божай дапамогай здзяйсняюцца ўсе Вашы планы і намеры, а кожны дзень будзе напоўнены моцнай верай, непахіснай надзеяй і любоўю да Бога і бліжняга. Дзякуем Вам за добрыя словы і парады, адкрытае сэрца і адданую паслугу людзям.
Сям’я Снапко, Ліда-Індустрыяльны
☙✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Яну Раманоўскаму
з нагоды імянін жадаем Божага бласлаўлення, шчодрых ласкаў Святога Духа, апекі Найсвяцейшай Маці і святога заступніка, а таксама зычлівых людзей побач. Няхай здароўе спрыяе Вам на працягу доўгіх гадоў, а радасць, любоў і шчасце будуць найлепшымі сябрамі. Шчасці Божа!
Ружанцовыя колы, апостальства “Маргарытка”, Апостальства дапамогі чыстцовым душам і верныя парафіяне з Радуні
☙✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Паўлу Скубу
з нагоды імянін і 30-годдзя з дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, апекі Маці Божай і ўсіх святых, дароў Святога Духа, душэўнага супакою і добрых людзей побач. Няхай кожны дзень прыносіць Вам толькі добрыя весткі, сэрца не кранаюць трывогі і смутак, служэнне, да якога ставіцеся так адказна, прыносіць толькі задавальненне і радасць, а агеньчык дабрыні, запалены Панам Богам у Вашым сэрцы, гарыць на працягу ўсяго жыцця. Няхай Усемагутны за ўсё Вас узнагародзіць.
Вернікі парафіі Раготна
☙✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Яну Гавецкаму
з нагоды iмянiн жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, нязгаснага запалу ў службе Богу i людзям. Няхай кожны дар, якi Вы атрымлiваеце ад Усявышняга, будзе моцнай падтрымкай на жыццёвым шляху. Дзякуем за адкрытае сэрца, шчырасць і чуласць.
Легiён Марыi, апостальства “Маргарытка” і Апостальства дапамогі чыстцовым душам з касцёла свсв. апап. Пятра i Паўла ў Iўi
☙✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Віталію Валюку
з нагоды дня нараджэння жадаем моцнага здароўя на доўгія гады, непахіснай веры, Божага бласлаўлення і плённай душпастырскай службы ў нашай парафіі. Няхай добры Бог адорвае радасцю і цярплівасцю, апраменьваючы сваім святлом, святы заступнік абараняе кожны дзень, Святы Дух падтрымлівае сваімі дарамі, а Панна Марыя ахінае мацярынскай апекай і любоўю, напаўняючы сэрца пачуццём бяспекі і спакою, каб шлях, па якім мы крочым разам з Вамі, быў плённы. Выражаем пашану і ўдзячнасць за натхнёную працу на ніве Пана, мудрыя навукі, якія дапамагаюць нам быць сапраўднымі хрысціянамі, за імкненне наблізіць нас да Бога, а таксама за апеку, дабрыню, увагу і час, які Вы ахвяруеце нам.
Легіён Марыі, апостальства “Маргарытка” і вернікі парафіі св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні
☙✿❧
Паважаны Ксёндз Пробашч
Ян Кучынскі!
З нагоды імянін і дня нараджэння дзякуем Вам за духоўную апеку, навучанне і малітвы, а таксама за штодзённую працу ў нашай парафіі. Божага бласлаўлення, апекі Панны Марыі і святога заступніка, патрэбных дароў ад Хрыста, моцнага здароўя, душэўнага супакою і зычлівых людзей побач. Мы ўдзячны Богу за тое, што Вы з намі, а таксама за цудоўны прыклад хрысціянскай шчырасці.
Апостальства “Маргарытка” з парафіi св. Францішка Ксаверыя ў Гродне і малітоўная група Маці Божай Кангрэгацкай
☙✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Алегу Яновiчу
з нагоды дня нараджэння жадаем шчодрых Божых ласкаў, здароўя i толькi радасных хвiлiн. Няхай Езус Хрыстус будзе праваднiком на ўсiх жыццёвых шляхах, Святы Дух нястомна ўдзяляе свае дары i дапамагае ў святарскiм служэннi, а Найсвяцейшая Мацi заўсёды будзе побач i апекуецца Вамi.
Легiён Марыi і апостальства “Маргарытка” з касцёла свсв. апап. Пятра i Паўла ў Iўi
☙✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Яну Рушніцкаму
з нагоды імянін жадаем, каб кожны дзень быў асвечаны Божым бласлаўленнем і напоўнены Яго ласкамі, Найсвяцейшая Панна ахінала сваёй любоўю, а святы заступнік стала апекаваўся. Няхай здароўе мацнее, радасць і супакой будуць вернымі спадарожнікамі ў жыцці, духоўная моц узрастае з кожным днём, прамень Божай ласкі ззяе над галавой, а на дарозе святарства заўсёды гарыць агонь надзеі. Здзяйснення ўсіх мар, моцнай веры і добразычлівых людзей побач. Мы ўдзячны Пану Богу за Вас, да якога хочацца ісці і ў радасці, і ў горы, бо заўсёды зразумееце, дапаможаце і знойдзеце патрэбныя словы.
Касцёльны камітэт, Ружанцовыя колы, члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам і вернікі парафіі св. Станіслава, біскупа, і св. Максімільяна Кольбэ ў Каробчыцах
☙✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Віктару Савіцаму
з нагоды юбілею 40-годдзя з дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, мудрасці і цярплівасці. Няхай Ваша сэрца заўсёды будзе напоўнена Божай радасцю, святлом і Яго ласкамі. Няхай Пан Бог бласлаўляе і абараняе ад бед, а Панна Марыя нястомна Вас ахоўвае.
Вернікі капліцы ў Вінцуках
☙✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Пятру Кубелю
з нагоды імянін і дня нараджэння жадаем, каб Пан Бог штодзённа адорваў Вас сваімі ласкамі, моцным здароўем, душэўным супакоем, мудрасцю і поспехам у душпастырскай паслузе. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя і святы заступнік нястомна Вамі апекуюцца, а Анёл-ахоўнік чувае і дапамагае годна перажываць кожны дзень сярод верных і добразычлівых людзей.
Вернікі, Колы Жывога Ружанца і члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Крупава
☙✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Паўлу Шанчуку
з нагоды імянін жадаем, каб кожны Ваш дзень быў асвечаны Божым бласлаўленнем і напоўнены Яго ласкамі. Няхай Святы Дух нястомна спасылае на Вас свае дары, Маці Божая ахінае любоўю, а святы заступнік стала апекуецца. Будзьце мужным, цярплівым, добрым і заўсёды давярайце Пану.
Вернікі і члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам Гожскай парафіі
☙✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Міхалу Ластоўскаму
з нагоды дня нараджэння жадаем здароўя, поспехаў ва ўсіх справах, добразычлівых людзей побач, душэўнага супакою і няспыннай радасці на кожны дзень. Няхай Маці Божая атуляе Вас сваім плашчом і нястомна апекуецца.
Апостальства дапамогі чыстцовым душам з парафіі Капцёўка
☙✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Анатолю Захарэўскаму
з нагоды імянін жадаем Божага бласлаўлення на кожны дзень, доўгіх гадоў жыцця, здароўя, стойкасці ў святарскай паслузе, шчодрых дароў ад Хрыста і нязгаснага запалу да абвяшчэння Божага слова.
Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Міхалішкаў
☙✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Паўлу Беланосу
з нагоды імянін і гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем радасці, моцнага здароўя, сіл і стойкасці ў душпастырскай паслузе. Няхай Панна Марыя ахінае Вас любоўю і апекай, а таксама выпрошвае ў свайго Сына неабходныя ласкі для Вас. Дзякуем за прыгожы прыклад веры, ахвярную працу і зычлівасць.
Парафіяне і члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Макараўцаў
☙✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Вiталiю Чургану
з нагоды дня нараджэння жадаем добрага здароўя, доўгiх гадоў жыцця, душэўнага супакою, сiлы, моцнай веры, радасцi ў святарскай паслузе! Заўсёды будзьце акружаны прамянямi Божай мiласэрнасці, Божай ласкай i апекай Найсвяцейшай Мацi!
Члены Ружанцовага кола Мацi Божай Вастрабрамскай
☙✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Яну Сарэлу
з нагоды імянін жадаем, каб Найсвяцейшая Маці заўсёды асвячала Ваш шлях, добры Езус трымаў Вас ля свайго сэрца і адорваў усімі неабходнымі ласкамі, а Святы Дух быў бясконца шчодры на свае дары. Жадаем таксама здароўя, душэўнага супакою і радасці.
Люцыя Лабэцкая, Станіслава Сідаровіч, Марыя Вішнеўская і Марыя Скорб з Воўпы
☙✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Паўлу Звяжынскаму
з нагоды імянін жадаем шчодрых дароў Святога Духа, нястомнай апекі Маці Божай і святога заступніка, а таксама моцнага здароўя і душэўнага супакою. Няхай кожны дзень Вашага жыцця будзе асветлены прамянямі Божай міласэрнасці.
Ружанцовыя колы і парафіяне касцёла св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  250

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.