ГРОДНА
Субота,
04 мая 2024 года |
7 лютага 2021 года
❧✿❧
Паважанаму Айцу
з нагоды імянін жадаем моцнага здароўя на доўгія гады, цярплівасці, стойкасці ў святарскай паслузе, усіх Божых ласкаў, дароў Святога Духа ў абвяшчэнні Божага слова і добразычлівых людзей на жыццёвым шляху. Няхай добры Бог бласлаўляе Вас, а Найсвяцейшая Маці трымае ў сваёй апецы.Андрэю Шчупалу З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Новай Руды
|
v>
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды дня нараджэння перасылаю сардэчныя пажаданні. Няхай добры Бог Вас бласлаўляе, адорвае здароўем, поспехамі і сілай, Маці Божая пануе ў сэрцы, а Пан Езус крочыць разам з Вамі па выбраным шляху і дапамагае ў цяжкія хвіліны жыцця.Аляксандру Мятліцкаму Са шчырай малітвай Аліцыя Воранава са Смаргоні
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай добры Бог дапамагае Вам заўсёды і адорвае ўсімі патрэбнымі ласкамі. Жадаем няспыннай апекі Панны Марыі, шчодрых дароў Святога Духа, а таксама моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, душэўнага супакою, штодзённай радасці, шчырых і зычлівых людзей побач.Валянціну Хведуку З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Беліцы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай міласэны Бог узнагародзіць Вас моцным здароўем, сілай і нязгасным запалам у шчырай і адданай паслузе Богу і людзям. Жадаем, каб Ваша духоўная моц узрастала з кожным днём, а прамень Божай ласкі заўсёды ззяў над галавой. Няхай на Вашай дарозе святарства заўсёды гарыць агонь веры і надзеі. Здзяйснення ўсіх мар, добразычлівых людзей побач і моцнай веры!Эрнэсту Мікалайчыку Парафіяне касцёла Беззаганнага Зачацця НПМ, Гродна-Паўднёвы
❧✿❧
Дарагому Сыну Ксяндзу
з нагоды дня нараджэння складаем сардэчныя пажаданні: здароўя, радасці, поспехаў, душэў- нага супакою і аптымізму. Няхай кожны дзень стараннай працы будзе асвечаны святлом Святога Духа, а Бог заўсёды Цябе аберагае і ўзнагароджвае за ўсё праз нашы малітвы.Вячаславу Матукевічу Мама і тата
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды дня нараджэння сардэчна жадаем моцнага здароўя, радасці і надзеі. Няхай дарога, якую Вы выбралі, будзе шчаслівай і добрай, каб маглі шчыра служыць Пану і людзям. Няхай Вамі заўсёды апекуецца Бог Айцец і Божы Сын, Святы Дух удзяляе свае дары, а Панна Марыя будзе побач і ў горкі, і ў радасны час. Мы будзем маліцца да вечнага Бога аб шчасці і здароўі для Вас.Вячаславу Матукевічу Касцёльны камітэт і парафіяне касцёла Нараджэння НПМ у Дудах
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды дня нараджэння і надыходзячых імянін складаем мноства сардэчных пажаданняў: добрага здароўя, сіл у распаўсюджванні Божага Валадарства на зямлі, радасці ў святарскай паслузе, моцнай веры, непахіснай надзеі і апекі Найсвяцейшай Маці і святога заступніка.Аляксандру Вараб’ёву Ружанцовыя колы, члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам і верныя парафіяне з Радуні
❧✿❧
Паважанаму Айцу
з нагоды дня нараджэння жадаем усяго найлепшага. Няхай усемагутны Бог адорвае Вас сваімі ласкамі, а Маці Божая і святы заступнік нястомна Вамі апекуюц- ца. Няхай здароўе будзе моцным, радасць штодзённай, сілы бясконцымі, а сэрца надалей застаецца добрым і адкрытым на Бога і людзей.Андрэю Шчупалу Сем’і Заяц і Пешкун
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Рэдактару
складаем словы шчырага жалю ў сувязі са смерцю мамы. Няхай усемагутны Бог як мага хутчэй прыме душу памерлай у сваё Валадарства, а Вам дадасць сіл, каб вытрымаць боль, што перапаўняе сэрца.Юрыю Марціновічу і ўсёй сям’і Марціновіч З малітвай рэдакцыя “Слова Жыцця”
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
складаем шчырыя словы спачування і жалю ў сувязі з адыходам мамы да дому Пана. Яднаемся з Вамі ў малітве аб вечным супакоі для яе душы!Юрыю Марціновічу Вернікі парафіі бл. Мар’яны Бярнацкай у Гродне
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
ў сувязі са смерцю мамы перасылаем словы спачування і хрысціянскай падтрымкі. Няхай Пан Бог прыме яе ў сваё Валадарства.Юрыю Марціновічу Парафіяне касцёла св. Яна Хрысціцеля ў Воўпе
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
складаем шчырыя спачуванні і словы глыбокага жалю ў сувязі са смерцю мамы.Юрыю Марціновічу Вернікі з Макараўцаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
хочам выказаць словы шчырага жалю, спачування і падтрымкі ў сувязі са смерцю блізкага Вашаму сэрцу чалавека – мамы. Яднаемся з Вамі ў малітве, дзелячы боль і смутак. Няхай міласэрны Бог дасць сілы, каб перажыць цяжар страты. Вечны супакой для памерлай!Юрыю Марціновічу і ўсім родным Сям’я Гайдзіс
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
перасылаем словы шчырага жалю і спачування ў сувязі са смерцю мамы. Вечны супакой дай ёй, Пане!Юрыю Марціновічу Вернікі з капліцы Сураж
|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 242 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.