ГРОДНА
Нядзеля,
28 красавіка
2024 года
 

V Звычайная нядзеля

Разважанні з Божым Словам

Мк 1, 29–39
Езус, выйшаўшы з сінагогі, прыйшоў з Якубам і Янам у дом Сымона і Андрэя. Цешча ж Сымона ляжала ў гарачцы, і адразу сказалі Езусу пра яе. Ён падышоў і, узяўшы за руку, падняў яе. І прайшла ў яе гарачка; і жанчына пачала служыць ім. Калі ж настаў вечар і калі зайшло сонца, прынослі да Яго ўсіх нядужых і апантаных злымі духамі. А ўвесь горад сабраўся перад дзвярыма. Ён жа аздаравіў многіх, якія цярпелі на розныя хваробы, і выгнаў многіх злых духаў; і не дазваляў злым духам казаць, што яны ведалі Яго. А раніцай, устаўшы вельмі рана, выйшаў і пайшоў у пустыннае месца, і там маліўся. Сымон і тыя, хто быў разам з ім, пайшлі за Ім. І, калі знайшлі Яго, сказалі Яму: “Усе шукаюць Цябе”. Ён адказаў ім: “Пойдзем куды-небудзь у бліжэйшыя мястэчкі, каб і там прапаведаваць, бо Я дзеля гэтага прыйшоў”. І прапаведаваў Ён у сінагогах іхніх па ўсёй Галілеі, і выганяў злых духаў.

Бог заўсёды стаіць на баку чалавека
   Наша паўсядзённае жыццё напоўнена рознымі сямейнымі і прафесійнымі абавязкамі. У кожнага чалавека столькі спраў, столькі праблем, перад якімі ён бездапаможны, бяссільны. Не дзіўна, што ўслед за Ёвам пытаемся: “Ці не вызначаны чалавеку час на зямлі, і дні ягоныя ці ж не тое самае, што дні найміта?” (Ёв 7, 1).
    Здараецца таксама, што ўласныя драмы выклікаюць у нас пытанні: Ці ёсць Бог? Ці мае Ён дачыненне да таго, што са мной адбываецца? Ці клапоціцца пра мяне? Евангелле адказвае на іх станоўча. Паказвае сярод беднасці, хвароб і апантанасці людзей Езуса, які не абыякавы. Бог у Хрысце ўсхваляваны людскім лёсам і нясе нас з нашымі крыжамі. Становіцца на баку чалавека, каб умацоўваць, суцяшаць, абуджаць надзею і веру ў лепшую будучыню і спакайнейшае заўтра. Гэта праўда, што Ён не пазбаўляе нас цяжкасцей жыцця, але дазваляе знайсці яго смак нават тады, калі не адпавядае нашым чаканням. Дае сілу прыняць крыж. Знаходзіцца побач у штодзённай барацьбе, дазваляючы нам перамагчы пачуццё бессэнсоўнасці і сумненні.
    Можа толькі здавацца, што Бог забыўся пра нас. Гэта няпраўда, што мы абыякавыя Яму, што Ён хаваецца ад нас. Людзі шукаюць Бога, бо неабходны ім як лекар. Бачаць у Ім кагосьці патрэбнага, хоць не разумеюць, хто Ён на самой спр
   Пане Езу Хрысце, навучы мяне нястомна шукаць Цябе, а пасля таго, як знайду, здолець затрымаць у сэрцы. Памятай пра мяне заўсёды, міласэрны Пане.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  248

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.