ГРОДНА
Пятніца,
26 красавіка
2024 года
 

Падтрымліваем прыроду зімой

Экалагічная цнота

naturaЖаданне парухацца і ўдыхнуць марознае паветра – гэта лепшая прафілактыка ачысткі дыхальных шляхоў для чалавека зімой. Каб прагулкі былі яшчэ і карысныя для навакольнага асяроддзя, прапаную ўключыць у штодзённасць наступныя актыўнасці.
• Выходзячы на шпацыр, вазьміце пару вялікіх старых пакетаў і пальчаткі. Яны спатрэбяцца для сучасных прабежак у стылі плогінг (від спорту са Скандынавіі, пры якім бег сумяшчаецца з раздзельным зборам смецця) ці пры скандынаўскай хадзьбе. Нават калі не любіце бегаць – прагуляйцеся. І працэс збору смецця ў прыгожых кутках падорыць вам чыстыя пейзажы, тонус цягліц, удзячнасць прыроды, а таксама стане праяўленнем вашай дабрадзейнасці.
majsiuk2• І зімой, і летам гараджане імкнуцца “дапамагчы” птушкам. Гэта вялікая памылка, што іх трэба карміць. Свет вялікі, і для кожнага віду жывых істот знойдзецца ежа. А вось домікаў для птушак не хапае з-за празмернага знішчэння расліннасці пакосам, высечкай, меліярацыяй. Многія віды пярнатых выкарыстоўваюць густыя зараснікі для гнёзд і харчавання, іншыя аддаюць перавагу дуплам і старым дрэвам. Зараз самы час даведацца ў арнітолагаў з грамадскай арганізацыі “Ахова Птушак Бацькаўшчыны” (ptushki.org), якое жыллё выбіраюць віды, што жывуць у нашай мясцовасці, і своечасова яго вывесіць.
    Толькі калі зіма суровая, а большасць ежы для птушак накрыў снег, у кармушкі можна пакласці сырыя семачкі сланечніка і арахіс, нарэзаныя яблыкі, несалёнае сала, ягады рабіны, насенне дзікарослых траў. Для вадаплаўных птушак падыходзяць аўсяныя камякі, папярэдне замочаныя ячмень, гарох, авёс, кукуруза, пшаніца ці дробна парэзаныя сырыя морква, бурак і капуста.
   
Памятайце, што 5% пластыка ідзе на паўторную перапрацоўку. Астатнія 95% атручваюць нашу планету. Пластык раскладаецца ад 500 да 1000 гадоў або ператвараецца ў небяспечны мікрапластык.

    • Зіма – найбольш прыдатны час, каб выехаць за горад і зафіксаваць месцы несанкцыянаваных звалак на фота і відэа, адзначыць іх на карце. Затым неабходна паведаміць пра іх у мясцовыя органы прыродааховы праз сайт ohranaprirody.gov.by/odno-okno/elektronnye-obrashheniya. А калі вы заўважылі праблемы прама ў горадзе, смела тэлефануйце на нумар 115, а лепш напішыце электронны зварот на 115.бел. Ваша ўважлівасць да навакольнага асяроддзя дапаможа захаваць спрыяльныя ўмовы для ўсіх. Пісьмовыя звароты значна лепш выконваюцца, таму што можна адзначыць месца, паказаць фота і відэа матэрыял. Гэтыя інструменты створаны для зручнасці зносін адказных органаў і насельніцтва.
    • У Гродне па вул. Лапенкоўская, 7 працуе таварыства абароны жывёл “Преданное сердце”. Валанцёры даглядаюць бяздомных жывёл у вольны час, выгульваюць іх. Гэта цудоўная магчымасць дапамагчы ў добрай справе. Грамадства чакае жадаючых дзяжурыць у хатках для жывёл: карміць, лячыць, выгульваць, дрэсіраваць, гуляць, гладзіць, камунікаваць, дапамагаць ім жыць у чысціні, акультурваць тэрыторыю.
   
11 студзеня – Дзень запаведнікаў і нацыянальных паркаў. У Беларусі афіцыйна дзейнічаюць 2 запаведнікі: Бярэзінскі біясферны запаведнік і Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік – а таксама 4 нацыянальных паркі: Белавежская пушча, Браслаўскія азёры, Нарачанскі і Прыпяцкі. Да такіх тэрыторый можна смела аднесці ўсю Беларусь, таму што балоты, азёры і рэкі з’яўляюцца каштоўным запасам прэснай вады. Ужо цяпер у свеце існуе недахоп пітной вады. Зберагаць яе могуць здаровыя экасістэмы, у якіх ёсць натуральныя, спрыяльныя ўмовы для раслін і жывых арганізмаў.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  250

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.