ГРОДНА
Пятніца,
03 мая
2024 года
 

Усё бліжэй да Таямніцы

Слова рэдактара

 Напярэдадні свят Божага Нараджэння сённяшні свет неаднаразова падкрэслівае чароўнасць, цеплыню надыходзячых дзён, разам з тым прапануючы чарговыя варыянты для ўпрыгожвання дамоў, елак, вітрын магазінаў. Па тэлебачанні ці радыё вяшчаюць пра новыя прадукты, без якіх “не можа абысціся ні адно свята”, часта забываючыся пра ўбогія яслі.
   Ва ўсёй мітусні падрыхтоўкі мы можам згубіць цішыню і спакой, а неаднойчы таксама тое, што на самой справе з’яўляецца важным. У пагоні за святочнай ілюзіяй павінны хоць на хвілінку затрымацца, каб скіраваць думкі да Таямніцы Бэтлеемскай ночы.
Удалечыні ад шуму і мітусні свету, у адзінокай цішыні прыходзіць на зямлю Збаўца ўсіх людзей. Не прагне фанфар і паднашэнняў ад магутных, бо Яго акружаюць анёлы, любячыя Бога за Яго бясконцую любоў. Не патрабуе ўспышак фотакамер і шуміхі, бо паклон Яму складаюць убогія пастухі, якія ў сваіх простых, поўных даверу сэрцах прынялі Добрую Навіну. Не чакае ніякіх каштоўных дароў, хоць перад Ім становяцца на калені Тры Каралі, ахвяруючы золата, ладан і смірну. Езус, які прыйшоў на свет безабаронным Немаўляткам, хоча толькі аднаго “падарунка” – нашых сэрцаў. Ён прыйшоў не ў хлеў і не ў свет, а менавіта ў нашыя сэрцы, часам згубленыя, самотныя, занятыя і стомленыя... Гэта ў іх Яго сапраўдны дом. Гэта там мы павінны падрыхтаваць месца Езусу, каб Божае Нараджэнне стала сапраўды часам прыняцця Пана ў сваё жыццё.
    Рыхтуючыся да чарговага адзначэння ўспаміну нараджэння Збаўцы, варта “апрануцца” ў Хрыста – пераймаць Яго, служыць іншым, прабачаць адзін аднаму, шукаць супакой, згоду, праўду. Мае сэнс усклікаць днём і ноччу: “Прыйдзі, Пане Езу! Накіруй мае думкі і сэрца, раўняй мае сцежкі. Дапамажы мне не праспаць Твой прыход”. Трэба нястомна чакаць Збаўцу, які стукаецца ў нашыя дзверы і гаворыць: “Калі хто пачуе Мой голас і адчыніць дзверы, увайду да яго і буду вячэраць з ім, а ён са Мною” (Ад 3, 20).
    Неабходна прасіць Найсвяцейшую Панну Марыю, якая з’яўляецца Табернаклем Уцелаўлёнага Слова, і св. Юзафа, маўклівага сведку падзей збаўлення, перадаць нам сапраўдныя, аўтэнтычныя пачуцці. Яны падсілкоўваюць у чаканні нараджэння Езуса, каб маглі падрыхтавацца да набожнага адзначэння свят Божага Нараджэння ў веры і радасці, ажыўленыя жаданнем шчырага навяртання і выпраўлення.
   
   Дарагія Чытачы!
   Жадаю, каб чарговыя святы ўдалося перажыць з верай, па-Божаму. Няхай гэта будзе час радасці ў Пану, праслаўлення Яго і выражэння Яму ўдзячнасці, час новага нараджэння Бога ў сэрцы і свядомага прыняцця Яго ў сям’і і грамадстве, каб прыносіць добры плён у штодзённасці.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  243

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.