ГРОДНА
Пятніца,
26 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць (131)

Варта ведаць

☞ Папа Францішак аб’явіў Ласальскі юбілейны год, прысвечаны 300-годдзю нараджэння для Неба Жана-Батыста дэ Ла Саля – святога заступніка каталіцкіх настаўнікаў і выхавацеляў. У гэты час (з 17 лістапада 2018 года па 31 снежня 2019 года) можна будзе атрымаць спецыяльны поўны адпуст, умовамі якога з’яўляюцца: споведзь; паломніцтва ў санктуарый св. Жана-Батыста дэ Ла Саля ў Рыме або ў іншыя месцы, звязаныя з жыццём святога, дзе ёсць алтар, рэліквія, статуя ці яго вобраз; удзел у св. Імшы або іншым набажэнстве, завяршэннем якога стануць малітвы “Ойча наш”, “Веру ў Бога” і малітва да Маці Божай; малітва ў намерах Святога Айца; ажыццяўленне спраў міласэрнасці, уласцівых харызме святога.

    ☞ У Рыме адбылася беатыфікацыя Клеліі Клеапатры Марыі Мерлоні (1861–1930) – заснавальніцы Ордэна Апосталак Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Жанчына прысвяціла сваё жыццё бедным і непісьменным жанчынам. Выхаванне лічыла справай міласэрнасці, таму ад сваіх паслядоўніц патрабавала добрага фарміравання, каб потым мець магчымасць выхоўваць сваіх падапечных як свабодных жанчын, здольных тварыць добрыя сем’і і знаходзіць годную працу і месца ў грамадстве.
   
   ☞ Камісія епіскапатаў еўрапейскай супольнасці апублікавала дакумент на тэму будучыні працы. У ім зазначаецца, што праца з’яўляецца не толькі крыніцай даходу для чалавека, але таксама надае сэнс яго жыццю. У той жа час усё больш заціраецца мяжа паміж працай і прыватным жыццём. Камісія заўважае, што т. зв. тэлепраца дае больш аўтаноміі ў арганізацыі часу, але разам з тым усё больш людзей адчуваюць “ціск працы”. Такім чынам, застаецца менш месца для валанцёрства і сямейнага жыцця.
   
   ☞ Непадалёк Ватыкана, у маленькім храме Найсвяцейшага Сэрца над Тыбрам, знаходзіцца Музей чыстцовых душ. Яго калекцыя складаецца не з твораў сакральнага мастацтва, а з фізічных доказаў існавання чыстца, якія пакінулі душы, што пакутуюць у ім. Сярод экспанатаў – выпаленыя на начных каўпаках, кашулях, стале адбіткі рук асоб, якія ўжо адышлі ў вечнасць і такім чынам нагадваюць сваякам аб малітве за іх. Экспазіцыя збіралася па ўсёй Еўропе на працягу 14-ці гадоў.
   
   ☞ Скончыліся здымкі фільма “Любоў і Міласэрнасць”. “Гэта не рэлігійнае кіно. Гэта кіно аб незвычайнай асобе і незвычайным кульце, які фенаменальным чынам распаўсюдзіўся на ўвесь свет”, – паведамляе Міхал Кондрат, рэжысёр дакументальнай стужкі. Прадзюсарам фільма з’яўляецца Фонд кіно імя св. Максімільяна Кольбэ. Урачысты перадпрэм’ерны паказ пройдзе ў Ватыкане, а сусветная прэм’ера фільма запланавана на 2019 год.

credo.pro; niedziela.pl; ekai.pl

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  249

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.