ГАЗЕТА ГРОДЗЕНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ
 
Нядзеля, 23 верасня 2018 года
«Кроў мучанікаў
– заклік да еднасці хрысціян»
/ Папа Францішак /

ХVII ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

Разважанні са Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
Езус адышоў на другі бок Галілейскага або Тэберыядскага мора. Ішло за Ім мноства людзей, таму што бачылі цуды, якія Ён чыніў над хворымі. Езус узышоў на гару і сядзеў там са сваімі вучнямі. А набліжалася Пасха, юдэйскае свята. Калі Езус узняў вочы і ўбачыў, што мноства людзей ідзе да Яго, сказаў Філіпу: “Дзе нам купіць хлеба, каб накарміць іх?”. А казаў гэта, выпрабоўваючы яго, бо сам ведаў, што збіраўся рабіць. Філіп адказаў Яму: “Хлеба на дзвесце дынараў не хопіць, каб кожнаму дасталося хоць крыху”. Адзін з вучняў Ягоных, Андрэй, брат Сымона Пятра, кажа Яму: “Ёсць тут адзін хлопец, які мае пяць ячменных хлябоў і дзве рыбы, але што гэта для такога мноства?”. Езус сказаў: “Загадайце ім сесці”. А было на тым месцы шмат травы. І селі людзі, якіх было каля пяці тысяч. Езус узяў хлябы і, падзякаваўшы, раздаў тым, хто сядзеў; таксама і рыбы, колькі хто хацеў. А калі насыціліся, сказаў вучням сваім: “Збярыце кавалкі, што засталіся, каб нічога не змарнавалася”. Сабралі і напоўнілі дванаццаць кашоў кавалкамі з пяці ячменных хлябоў, якія засталіся пасля тых, хто еў. Калі ж людзі ўбачылі, які цуд учыніў Езус, казалі: “Ён сапраўды прарок, які мае прыйсці на свет”. Калі Езус даведаўся, што хочуць прыйсці і схапіць Яго, каб зрабіць каралём, зноў адышоў на гару адзін.
Ян 6, 1–15

Божае марнатраўства
   12 кашоў кавалкаў – гэта цудоўнае пацвярджэнне таго, што Бог не хоча даваць мала. Разумеючы, што чалавеку чагосьці не хапае, чуючы ўмольную малітву, адорвае яго з неверагоднай шчодрасцю. З нашай нястачы Бог робіць цудоўны лішак. Дае больш, чым можна ўжыць.
    Хрыстос гаворыць, што жадае нам жыцця ў дастатку, у паўнаце (параўн.: Ян 10, 10). Таму мы запрошаны не пакідаць сціплыя людскія рэсурсы толькі для сябе, а раздаваць і дзяліцца з іншымі. Закліканы не чапляца за нашы “пяць хлябоў і дзве рыбы”, г. зн. за ўсё тое, што нам неабходна для жыцця, а дазволіць, каб Усемагутны размножыў гэта. Тады хопіць усім.
   
● Ці адкрыты я на патрэбы іншых людзей?
   ● Ці шукаю нагоды, каб прымаць Бога ў св. Камуніі?

Актуальны нумар

Наш каляндар

 

kalendar 2018 by2s
Каляндар «Слова Жыцця»
на 2018 год

Літургічны каляндар

green
Літургія Слова на сёння:
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  100

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.