ГРОДНА
Чацвер,
02 мая
2024 года
 

ПАЛЬМОВАЯ НЯДЗЕЛЯ МУКІ ПАНА

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Марка
Калі наблізіліся да Ерузалема, да Бэтфагіі і Бэтаніі, да гары Аліўнай, Езус паслаў двух сваіх вучняў і сказаў ім: “Ідзіце ў вёску, што перад вамі, і адразу, як увойдзеце ў яе, знойдзеце прывязанае асляня, на якое ніхто з людзей яшчэ не сядаў. Адвяжыце яго і прывядзіце. А калі хтосьці вам скажа, навошта вы гэта робіце, адкажыце: «Ён патрэбны Пану, і зараз жа адашле зноў яго сюды»”. Яны пайшлі і знайшлі асляня, прывязанае каля дзвярэй знадворку, на вуліцы, і адвязалі яго. І некаторыя з тых, хто стаяў там, казалі ім: “Што вы адвязваеце асляня?”. Яны адказалі ім, як наказаў Езус, і тыя адпусцілі іх. І прывялі да Езуса асляня, і паклалі на яго сваё адзенне, а Ён сеў на яго. І многія слалі адзенне сваё на дарозе, а іншыя – галінкі, зрэзаныя на палях. І тыя, хто ішоў спераду і следам за Ім, усклікалі: “Гасанна! Бласлаўлёны той, хто прыходзіць у імя Пана! Бласлаўлёнае валадарства айца нашага Давіда, якое надыходзіць! Гасанна на вышынях!”.
Мк 11, 1–10

Абвяшчаць Бога
   Бог аб’явіўся ў чалавеку ціхім і пакорным, любячым і верным. Аднак – ці, можа, менавіта па гэтай прычыне – быў адштурхнуты натоўпам, выключаны з “правільна” мыслячай супольнасці. Яго схапілі, падверглі жорсткаму допыту і асудзілі на самую бязлітасную смерць. Але Хрыстос да канца застаецца верны свайму Айцу і сабе, хоць па-людску прайграў. Здавалася б, Бог, якому Ён сябе даручыў, да якога так горача маліўся, пакінуў Яго, расчараваў.
    Распачынаем Вялікі тыдзень, адначасова ўваходзячы ў “бездань Яго мукі”, каб дазволіць Стварыцелю эфектыўна падрыхтаваць нас да выкарыстоўвання. У гэты час з моцай свайго Слова Ён скажа нам: “Ідзіце і абвяшчайце Евангелле”, – пашле на перыферыі. Аднак спачатку неабходна пераадолець увесь шлях Езуса, і толькі тады будзем падрыхтаваныя да абвяшчэння Добрай Навіны: не сябе, а Яго.
    Пераймаць Хрыста, нашага Адкупіцеля, нялёгка, але гэта магчыма на шляхах, на якія Ён нас паставіў.
   
● Ці іду дарогай, якую мне вызначыў Езус?
   ● Ці магу прыняць і ўвесці ў сваё штодзённае жыццё Божае слова?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  244

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.