ГАЗЕТА ГРОДЗЕНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ
 
Панядзелак, 22 кастрычніка 2018 года
«Сустрэча з вамі ўмацоўвае
нашу веру і наш дух»
/ Папа Францішак /

Распалім у сабе любоў!

Слова рэдактара

 У час Вялікага посту ўзгадваем важную праўду: для Пана Бога з’яўляюцца вызначальнымі не столькі знешнія практыкі, здзейсненыя вернікам напаказ учынкі, колькі сапраўднае навяртанне, якое заключаецца, перш за ўсё, у перамене сэрца. Перамененае, яно заўсёды адкрыта на практыкаванне спраў любові.
   Стварыцель аб’явіў людзям міласэрнасць, калі спаслаў у свет свайго Сына, каб збавіў кожнага чалавека. Езус Хрыстус праяўляў міласэрнасць, калі навучаў, аздараўляў хворых, уваскрашаў памерлых, выганяў злых духаў. Міласэрнасць Усемагутнага ва ўсёй сваёй паўнаце праявілася на Галгофе, калі Месія ўзяў на сябе грахі цэлага свету, прымаючы ганебную смерць з любові да людзей, каб такім чынам адкупіць нашыя правіны.
Аднак праз 3 дні Ён уваскрос, бо быў мацнейшы за смерць, і вярнуў чалавеку страчанае раней вечнае жыццё.
    Бог прагне, каб мы Яго пераймалі ў аказанні міласэрнасці нашым бліжнім. Гаворыць пра гэта вельмі выразна: “Шчаслівыя міласэрныя, бо яны міласэрнасць спазнаюць” (Мц 5, 7). Чалавек жа, які дасведчыў міласэрнасць, павінен перадаваць яе далей.
    Найлепшы спосаб, каб навучыцца аказваць міласэрнасць бліжнім, – углядацца ў Бога, Айца міласэрнасці, і Яго Сына Езуса Хрыста. Збаўца і ў вобразе Апошняга Суда падказвае нам, як здзяйсняць любоў у адносінах да іншага чалавека: “Што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі” (Мц 25, 31–46). Практыкаваць міласэрнасць нас вучаць таксама набажэнствы Крыжовага шляху і Песняў жальбы, якія маюць асаблівае значэнне ў перыяд Вялікага посту. Варта шукаць крыніцы міласэрнасці ў родным доме, прабачаючы адзін аднаму, ставячыся да блізкіх з пашанай і бескарысліва ім служачы.
    Езус не патрабуе ад нас столькі, колькі штодзённа патрабаваў ад сябе. Не чакае, што мы будзем памнажаць хлеб, аздараўляць хворых ці ўваскрашаць памерлых, што раздзелім лёс асуджаных. Чакае прасцейшых рэчаў: каб падалі беднаму кавалак хлеба, шклянку вады, адчынілі дзверы перад нечаканым госцем, падзяліліся вопраткай, адведалі хворага ці вязня. Гэтыя ўчынкі не патрабуюць вялікага гераізму, хіба трохі ахвяры і адданасці. Аднак варта іх здзяйсняць, каб некалі пачуць з вуснаў самога Езуса: “Прыйдзіце, бласлаўлёныя Айца Майго, прыміце ў спадчыну Валадарства, падрыхтаванае вам ад стварэння свету” (Мц 25, 34).
   
   Дарагія Чытачы!
   Перажываючы час Вялікага посту, які павінен нанова распаліць нас у любові, давайце старацца быць узаемна міласэрнымі, каб і Бог аказаў нам гэтае найпрыгажэйшае вымярэнне сваёй дасканаласці. Калі чакаем любові ад Пана, павінны дзяліцца любоўю з бліжнім! Калі чакаем міласэрнасці ад Езуса, будзьма міласэрнымі да патрабуючых! Калі разлічваем на адпушчэнне грахоў, прабачайма крыўды! Калі хочам, каб Пан быў да нас велікадушны, будзем з зычлівасцю глядзець на іншага чалавека!
    Ажыўленыя любоўю, давайце служыць адзін аднаму (параўн.: Гал 5, 13).

Актуальны нумар

Наш каляндар

 

kalendar 2018 by2s
Каляндар «Слова Жыцця»
на 2018 год

Літургічны каляндар

green
Літургія Слова на сёння:
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  71

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.