ГАЗЕТА ГРОДЗЕНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ
 
Субота, 23 чэрвеня 2018 года
«Кансэкраваныя асобы з’яўляюцца
прароцтвам дзялення з самымі малымі і беднымі»
/ Папа Францішак /

Gloria in excelsis Deo!

З жыцця Касцёла

Святам Хросту Пана ў Касцёле заканчваецца калядны перыяд, на добрае перажыванне якога дыяцэзіян блаславілі біскупы Аляксандр Кашкевіч і Юзаф Станеўскі. Іерархі ўзначалілі галоўныя ўрачыстасці ў ноч Божага Нараджэння ў лідскім касцёле Святой Сям’і і гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя. Біскупы маліліся ў інтэнцыі плённага святкавання Нараджэння Пана, каб гэты час стаў для вернікаў асаблівым запрашэннем Бога ў свае дамы і супольнасці.
    Як і штогод, у парафіях Гродзенскай дыяцэзіі быў зладжаны паказ батлеек. Праз іх вернікі мелі магчымасць наблізіць сабе таямніцу аднаго з галоўных хрысціянскіх свят. А каляднае прадстаўленне ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве нават пабачыў увесь свет! Фотаздымак спектакля быў надрукаваны на вокладцы папулярнай штодзённай амерыканскай газеты “The Wall Street Journal”. Яго аўтар – беларускі фатограф Васіль Фядосенка (міжнароднае агенцтва навін і фінансавай інфармацыі “Reuters”).
З тым, каб падзяліцца радасцю ад святкавання, нераўнадушныя дыяцэзіяне ініцыявалі ў калядны перыяд шмат акцый для патрабуючых. У смаргонскай парафіі св. Міхала Арханёла дзеці з Савіо-клуба наведалі пажылых людзей у Аддзяленні сястрынскага догляду пры гарадскім шпіталі, з візітам у дзіцячы сацыяльны прытулак даехалі прадстаўнікі салезіянскай сям’і моладзевага цэнтра. Маладыя людзі з парафіі лідскага касцёла Узвышэння Святога Крыжа нанеслі візіт дзецям са шматдзетных сем’яў, а таксама самотным, хворым і пажылым людзям. Навучэнцы Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі наведалі састарэлых і хворых у Доме міласэрнасці ў Каменцы (дэканат Шчучын).
    Крыху радасці і дабрыні прынёс у стацыянар хоспіса Гарадской клінічнай бальніцы №3 г. Гродна дзіцячы хор “Misterium” з парафіі Маці Божай Анёльскай. У яго выкананні адбыўся калядны канцэрт з серыі “Музычны полудзень”.
    Сваёй творчасцю і настроем падчас Каляд дзяліліся студэнты з Афрыкі, якія выступілі з арыгінальным рэпертуарам перад мясцовымі вернікамі ў гродзенскім рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі. Па традыцыі з нагоды свят Божага Нараджэння ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне канцэрт даў дыяцэзіяльны хор “Cantate Domino”.
    На працягу ўсяго каляднага перыяду ў дыяцэзіі праходзілі аплаткавыя сустрэчы. Духоўныя, кансэкраваныя асобы, семінарыйная супольнасць, прадстаўнікі літургічнай службы алтара, моладзь, удзельнікі пілігрымак і іншыя вернікі збіраліся разам, каб скласці адзін аднаму святочныя віншаванні.
    Незвычайнае аплаткавае спатканне для патрабуючых было арганізавана ў парафіі свсв. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі. На сустрэчу ў рэстаран, які на добраахвотнай аснове прадаставіла адна з парафіянак, былі запрошаны пажылыя людзі і інваліды з аддзялення кругласутачнага прабывання для грамадзян пажылога ўзросту ў в. Лукашына (Іўеўскі раён). У падрыхтоўку пачастунку ўключыліся іншыя парафіяне, якія супольнымі сіламі прыгатавалі святочныя стравы. Усе прысутныя атрымалі падарункі, якія ўдалося сабраць дзякуючы акцыям, арганізаваным парафіяльным “Карытас”.

Актуальны нумар

Наш каляндар

 

kalendar 2018 by1s
Каляндар «Слова Жыцця»
на 2018 год

Літургічны каляндар

 
green
Літургія Слова на сёння:
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  192

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.