ГАЗЕТА ГРОДЗЕНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ
 
Субота, 23 чэрвеня 2018 года
«Кансэкраваныя асобы з’яўляюцца
прароцтвам дзялення з самымі малымі і беднымі»
/ Папа Францішак /

Давайце імкнуцца да лагоднасці і пакоры

Слова рэдактара

 Наперадзе чарговыя дні радаснага чакання прыходу Пана. Гэта асаблівы час падрыхтоўкі да такой вялікай падзеі, як Божае Нараджэнне. Няхай Адвэнт кожнаму нагадае пра тое, што ў наша зямное вымярэнне ўваходзіць надзвычайная рэчаіснасць.
    Чаканне свят можа выглядаць па-рознаму. Рыхтуючыся да іх, людзі не заўсёды канцэнтруюцца на самым важным. Засяроджваюць сваю ўвагу на выбары падарункаў, гатаванні страў і арганізацыі стала, высыланні віншавальных паштовак. На жаль, знешняе часта прыцягвае больш, чым справы душы і збаўлення.
    Кожны падобны перыяд павінен, у першую чаргу, заахвоціць чалавека прыглядзецца да самога сябе, да сваіх слабасцей. Аднак заўсёды – у прысутнасці Бога. У Адвэнце нам неабходна клапаціцца аб далейшай перспектыве для ўсяго, што робім і плануем. Часта, каб гэта зразумець, трэба запаволіцца, а няраз нават і спыніцца.
Затрымацца і запрасіць Пана ў сваю душу, каб Ён пачаў дзейнічаць у нашым жыцці. Галоўнае – клапаціцца пра сэрца, каб яно было адкрытым на любячага Збаўцу.
    На пачатку Адвэнта 1936 года св. Фаустына пісала: “Маці Божая навучыла мяне, як падрыхтавацца да свята Божага Нараджэння. Сказала: «Дачка мая, імкніся да лагоднасці і пакоры, каб Езус, які заўсёды жыве ў тваім сэрцы, мог адпачыць. Адаруй Яго ў сваім сэрцы, не выходзь з сябе... Пастаянна будзь з Ім – і Ён будзе тваёй моцай»” (Дз. 785). У гэты час ласкі павінна абвастрацца адчувальнасць на Езуса, які прыходзіць да нас у кожную хвіліну жыцця: у Эўхарыстыі, Божым слове, малітве, падзеях і – што самае важнае, але часцей за ўсё найбольш утоенае – у прысутнасці іншага чалавека.
    Часта гаворым, што “час ляціць хутка”, “дні здаюцца карацейшымі”. Таму варта пастарацца, нягледзячы на велізарную колькасць абавязкаў і святочную “ліхаманку”, выкарыстаць астатнія дні Адвэнту для таго, каб у пэўнай меры суцішыцца і запаволіць пульсуючы спешкай рытм жыцця.
   
   Дарагія Чытачы!
    Давайце ў правільным духу падрыхтуемся да надыходзячых свят. Памятайма, што адпаведная падрыхтоўка адбываецца ў звышнатуральным вымярэнні. Толькі глыбока ў душы можам перажыць вялікую таямніцу Божага Уцелаўлення і толькі сэрцам можам спяваць разам з Анёламі “Хвала Богу на вышынях...”.

Актуальны нумар

Наш каляндар

 

kalendar 2018 by1s
Каляндар «Слова Жыцця»
на 2018 год

Літургічны каляндар

 
green
Літургія Слова на сёння:
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  192

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.