ГАЗЕТА ГРОДЗЕНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ
 
Серада, 17 студзеня 2018 года
«Не забудзем падзякаваць Богу
за ўсё дабро, якое атрымалі»
/ Папа Францішак /

Разглядзець малое

Слова рэдактара

 Абавязковай умовай для таго, каб поўнасцю даверыцца міласэрнаму Богу, з’яўляецца пастава пакаяння і ўбоства. Старонкі Новага Запавету, пачынаючы з апісання таямніцы нараджэння Пана ў беднай стайні ў Бэтлееме ажно да Яго апошніх хвілін, заклікаюць нас да пераймання Езуса ўбогага.
   Убоства Збаўцы заключалася, перш за ўсё, у абсалютным даручэнні сябе Айцу. Падчас смерці на крыжы ў поўнай адзіноце Хрыстос “выракся самога сябе, прыняўшы постаць слугі” (Флп 2, 7). Нічога для сябе не пакінуў. Менавіта на гэтым палягае сапраўдная любоў. Пан Езус вучыць нас заўважаць малое, нязначнае ў вачах свету. Гэта надзвычай важна сёння, калі разам з вялізнымі гандлёвымі цэнтрамі расце таксама беднасць, прычым часта ўтоеная з-за нясмеласці ці сораму, што чалавек сам не дае сабе рады.
Хрыстос гаворыць:
    “Не турбуйцеся аб сваім жыцці, што будзеце есці, і пра цела, у што апранацца. Бо жыццё важнейшае за ежу, а цела – за вопратку” (Лк 12, 22–23). Перасцерагае таксама, што багачам цяжка ўвайсці ў Божае Валадарства (параўн.:
    Мц 19, 23–26), паколькі яны не разумеюць, што гэта дар, які нельга купіць за грошы.
    Толькі калі чалавек не абцяжараны багаццем і ахвяруе Езусу ўсё, Хрыстос напоўніць яго душу спакоем, якога свет не можа даць. Аддаючы Усявышняму тое, кім з’яўляемся і што маем, дазваляем нарадзіцца ў нас Божай радасці і духоўнай лёгкасці. Цешымся кожным дарам, нічога не ўспрымаем як сваю выключную ўласнасць.
    Сэрца ўбогага чалавека вольнае ад хцівасці, таму што здольна цешыцца тым, што мае (параўн.: Гбр 13, 5). Яно даверліва моліцца словамі малітвы Панскай: “Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння”. Не клапоціцца занадта пра сваю будучыню. Не прагне багаццяў, бо яму хапае блізкасці з убогім Езусам, прысутным у таямніцы Эўхарыстыі.
    Касцёл, як і яго Заснавальнік, падтрымлівае ўбогіх: “Як Хрыстос здзейсніў справу адкуплення ва ўбостве і сярод ганенняў, так і Касцёл пакліканы ўвайсці на той самы шлях, каб удзяляць людзям плён збаўлення” (ІІ Ватыканскі сабор, Lumen gentium, 8). “Ах, як жа я прагну, каб Касцёл быў бедным і для бедных”, – прызнаўся Святы Айцец Францішак падчас сваёй першай сустрэчы з журналістамі. А на інаўгурацыйнай св. Імшы ён сказаў, што як Папа хоча “з любоўю і чула- сцю прыняць усё чалавецтва, асабліва найбяднейшых, найменшых, самых слабых, тых, каго св. Мацвей апісвае як галодных, спрагнёных, падарожных, голых, хворых, у вязніцы”.
     
   
   Дарагія Чытачы!
    Вучань Езуса не павінен быць абыякавы да лёсу ўбогіх. Нельга забываць словы Хрыста: “Тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі” (Мц 25, 40).
   Давайце памятаць пра бедных і патрабуючых у сваіх малітвах. Няхай усё наша жыццё стане адданай службай бліжняму!

Актуальны нумар

Наш каляндар

 

kalendar 2018 by1s
Каляндар «Слова Жыцця»
на 2018 год

Літургічны каляндар

white
Літургія Слова на сёння:
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  349

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.