ГРОДНА
Пятніца,
26 красавіка
2024 года
 

XXX Звычайная Нядзеля

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Калі фарысеі пачулі, што Езус прымусіў замоўкнуць садукеяў, сабраліся разам. І адзін з іх, кніжнік, выпрабоўваючы Яго, спытаўся: “Настаўнік, якая запаведзь найбольшая ў Законе?”. Езус сказаў яму: “«Любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёй душой тваёй, і ўсім розумам тваім». Гэта найбольшая і першая запаведзь. Другая ж – падобная да яе: «Любі бліжняга твайго, як самога сябе». На гэтых дзвюх запаведзях грунтуецца ўвесь Закон і Прарокі”.
Мц 22, 34–40

Любоў – гэта...
    Любоў – адно з найчасцей ужываемых паняццяў, якое мае шмат значэнняў. Кожны з нас можа назваць свой улюбёны занятак, ежу, адзенне і інш. Нават некаторыя словы, якія часта паўтараем, таксама можна залічыць да катэгорыі ўлюбёных. Аднак любоў – гэта на самой справе штосьці большае, чым тое, што нам толькі падабаецца.
    Пацвярджэннем сапраўднай любові з’яўляецца Крыж Хрыста. Каб быць шчаслівым у вечнасці, мы павінны ўзаемна любіць Бога ўжо тут, на зямлі. Але любоў да Усемагутнага немагчыма без любові да бліжняга. І тут шмат людзей, асабліва маладых, блытаюць яе выключна з прыемнымі пачуццямі. Аднак любоў – гэта і адказнасць, якую я бяру за жыццё і лёс асобы, якую люблю, каб было добра не толькі мне, але і бліжняму, і, канешне, рэалізацыя таго жадання.
    Таму Езус у Евангеллі прыпамінае кожнаму з нас аб запаведзі любові, фактычна аб абавязку. Варта штодзень вучыцца любіць так, як Бог.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  250

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.