ГАЗЕТА ГРОДЗЕНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ
 
Чацвер, 24 жніўня 2017 года
«Наваколле – выраз прадбачлівай
любові Бога да чалавека»
/ Папа Францішак /

Адчуванне сапраўднай каталіцкай еднасці і моцы

Лісты чытачоў

Піша да вас Валянціна Міхайлоўская. Я таксама паходжу з Гродзеншчыны, з Лідскага раёна. Цяпер жыву з сям’ёй у Маладзечне. Вяртаючыся ад родных, акрамя добрага настрою і пачастункаў абавязкова прывожу газету “Слова Жыцця”. Гэта дарагі кавалачак маёй малой радзімы, які дае адчуванне сапраўднай каталіцкай еднасці і моцы.
    Паважаныя чытачы, вырашыла падзяліцца з вамі радасцю ад перэгрынацыі фігуры Маці Божай Фацімскай, якая з мінулага года працягваецца ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. З 22 красавіка па 13 мая фацімскую фігуру Марыі сустракалі ў Маладзечанскім дэканаце. Наша парафія св. Юзафа была першай у рэгіёне, хто яе прымаў. Урачыста і ўзнёсла, пад мелодыю касцёльнага звона маладзечанцы сустракалі сваю Маці. Кожны з прысутных адчуваў вялікую радасць і гонар ад наведвання ў парафіі асвечанай у Фаціме фігуры Марыі. Тым самым можна было нібы дакрануцца да святога месца, дзе аб’явілася Нябесная Каралева.
У касцёле для фігуры падрыхтавалі прыгожа аздобленае пачэснае месца. Перад ім кожны жадаючы, незалежна ад канфесійнай прыналежнасці, свецкіх рэгалій і ўзроўняў, мог памаліцца і падзякаваць Марыі за апеку і дапамогу, перапрасіць за свае слабасці і недахопы. Завяршылася ўрачыстая сустрэча фігуры Маці Божай працэсіяй са свечкамі праз касцёльны сквер. Пад цудоўную песню “З далёкай Фацімы” высока ў неба даносіліся малітвы да нашай Маці, а Яна, мы ўпэўнены, іх чула.
    Звяртаючыся да вернікаў з Гродзеншчыны, хачу сказаць: вас чакаюць чуллівыя і кранаючыя душу пачуцці ад сустрэчы з фігурай Маці Божай Фацімскай. Ужо загадзя можна рыхтаваць свае сэрцы на шчырую размову ў малітве з Нябеснай Заступніцай. Варта зрабіць невялікую рэфлексію духоўнага жыцця, дакрануцца да патаемнага і нават крыху балючага... Усё дзеля таго, каб пастарацца стаць лепшымі, чым былі ўчора, каб наблізіцца да Маці, якая кліча і перасцерагае, заступаецца і ратуе.

Актуальны нумар

Наш каляндар

kalendar 2017 by1s
Каляндар «Слова Жыцця»
на 2017 год

Літургічны каляндар

 
red
Літургія Слова на сёння:
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  130

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.