ГРОДНА
Пятніца,
26 красавіка
2024 года
 

З каталіцкага друку (119)

Прэса

Паўтары тысячы дзяцей,
   ахопленых
   “Усынаўленнем сэрца”

   Мэта ініцыятывы палягае на падтрымцы самых маленькіх у місійных краінах і забеспячэнні іх асноўнымі сродкамі для жыцця.
Кс. Міраслаў Буяк, які працуе ў Камеруне, прызнаецца, што акцыя карыстаецца ўсё большай зацікаўленасцю галоўным чынам з-за сваёй канкрэтнасці. “Кожны, хто дапамагае дзіцяці, можа пра яго штосьці даведацца, і таму разумее, што гэта не кіданне грошай у скарбонку, а канкрэтная паслуга”, – падкрэслівае місіянер.
    Праграму ўсынаўлення на адлегласці праводзяць польскія палатыны праз Палатынскі місійны сакратарыят.

Святы Айцец:
выкараніць усе праявы агрэсіі

   
Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане прадстаўнікоў больш чым з 40-а універсітэтаў свету, якія далучыліся да дзейнасці Папскага фонда “Scholas Occurentes”.
Сустрэча адбылася з нагоды сусветнага кангрэсу на тэму “Паміж універсітэтам і школай: сцяна ці мост?”, які праходзіў у Рыме. Падчас ватыканскага форуму прагучалі кранальныя сведчанні і былі ўручаны прэміі за міратворчую дзейнасць. Пантыфік падкрэсліў, што раздзяленне паміж народамі, сем’ямі, сябрамі нараджае варожасць і нянавісць, у той час як яднанне стварае грамадскае і братэрскае сяброўства, “культуру сустрэчы, якая бароніць нас ад рознага кшталту культуры адчужэння”.
   
Біскуп аддаў нырку
маладому індусу

   
Малітоўную тэлефонную лінію адкрыла супольнасць “Дом малітвы Вроцлаў 24”.
Трыццацігадовы індус Саорай Судакаран – бедны чалавек, які належыць да адной з ніжэйшых каст. Два гады таму яму паставілі дыягназ “ныркавая недастатковасць”. Ён страціў працу, прадаў дом, каб аплаціць кошт дыялізаў, якія яму неабходна было прайсці. На бяду адгукнуўся сіра-малабарскі дапаможны біскуп дыяцэзіі Палаі Джэйкаб Мурыкен. Ён не толькі вырашыў аддаць нырку Саораю, але і дапамагчы пакрыць кошт лабараторных аналізаў і лячэння.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  250

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.