ГРОДНА
Субота,
27 красавіка
2024 года
 

“Не вы Мяне выбралі, а Я выбраў вас...”

З жыцця Касцёла

Прэзбітэрскае і дыяканскае пасвячэнні – дар Божага Провіду

Ва ўрачыстасць Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі ў гродзенскай катэдры адбыліся пасвячэнні прэзбітэрату і дыяканату. Касцёл узбагаціўся трыма новымі святарамі і адным дыяканам, выхаванцамі Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі.
На распачацце св. Імшы ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч даверыў кандыдатаў апецы Марыі – Маці святароў. І заахвоціў вернікаў маліцца праз Яе заступніцтва ў інтэнцыі вернасці тых, хто прымае пасвячэнні.
    У гаміліі іерарх падкрэсліў, што святарская паслуга паходзіць ад Хрыста. “Езус – адзіны пасрэднік паміж Богам і людзьмі, які прагне, каб усе былі збаўленыя і дайшлі да пазнання Праўды”. Гэтую вялікую справу Ён даручыў Апосталам і іх пераемнікам, сярод якіх – і сённяшнія кандыдаты. “Не вы Мяне выбралі, а Я вас выбраў, каб вы ішлі і прыносілі плён”, – звярнуўся словамі Езуса да кандыдатаў біскуп. Ардынарый адзначыў, што іх місіяй становіцца ратаванне чалавека ад духоўнай смерці і набліжэнне яму вобраза Бога. Іерарх звярнуў увагу, што пакліканне нараджаецца ў сям’і, таму заўсёды вельмі важная атмасфера ў “малым касцёле”, бо “тое, што чалавек выносіць з роднага дому, застаецца з ім на ўсё жыццё”. І выказаў падзяку бацькам.
Хутка крыж святарскай паслугі ляжа на плечы будучых святароўКандыдаты выразілі гатоўнасць прыняць на сябе новыя абавязкі. Ксёндз рэктар Раман Рачко прызнаў іх годнымі пасвячэння. Затым вернікі адспявалі Літанію да Усіх Святых, падчас якой кандыдаты на знак глыбокай пакоры ляжалі перад алтаром крыжам. Пасля ксёндз біскуп усклаў рукі на кандыдатаў і заклікаў Святога Духа, каб умацаваў іх у паслузе дыяканату і прэзбітэрату.
    Напрыканцы новапасвечаныя святары і дыякан выказалі падзяку ўсім тым, хто быў побач з імі на дарозе жыцця. Прагучалі наступныя словы: “Кожны з нас, можа, і трохі нясмела, але з верай, хоча паўтарыць за святым апосталам Паўлам, што «з ласкі Божай я стаў тым, чым ёсць, і ласка Ягоная, дазеная мне, не была дарэмнаю» (1 Кар 15, 10)”.
    “Сёння я гляджу на вас з вялікай надзеяй, што вы будзеце вернымі і святымі сынамі нашага Касцёла, непахіснымі і мужнымі сведкамі Хрыста. Нягледзячы на спакусы і цяжкасці, не бойцеся, Езус заўсёды з вамі”, – сказаў на заканчэнне біскуп. Кожны з кандыдатаў склаў прысягу вернасці Хрысту і Касцёлу
   
    Прэзбітэрскія і дыяканскія пасвячэнні прынялі:
    - Ксёндз Андрэй Скамарошка (паходзіць з парафіі Адшукання Святога Крыжа ў Гродне).
    - Ксёндз Павел Скуба (паходзіць з парафіі Божага Цела ў Крамяніцы).
    - Ксёндз Ян Варанецкі (паходзіць з парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мікелеўшчыне).
    - Дыякан Яўген Ціхан (паходзіць з парафіі Божай Міласэрнасці ў Лідзе).

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  249

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.