ГРОДНА
Пятніца,
26 красавіка
2024 года
 

З каталіцкага друку (108)

Прэса

catholicМітрапаліт Тадэвуш
Кандрусевіч адсвяткаваў
70-гадовы юбілей

   Урачыстая св. Імша з гэтай нагоды прайшла 2 студзеня ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.
   
   На Эўхарыстыі, якую ўзначаліў юбіляр, прысутнічалі беларускія біскупы, духавенства з усіх дыяцэзій каталіцкага Касцёла ў Беларусі, родныя Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, землякі іерарха з яго роднага Адэльска, кансэкраваныя асобы, вернікі Мінска.
    Арцыпастыр выказаў па-дзяку за дар жыцця і паклікання Богу, сваім бацькам, сястры, блізкім, святарам, якія стаялі на шляху яго паклікання, духавенству, з якім працуе ў Беларусі і з якім працаваў у Расіі, кансэкраваным асобам і ўсім вернікам. “Я з вас узяты і для вас пастаўлены”, – сказаў юбіляр, просячы маліцца ў знак удзячнасці за пражытыя гады і аб бласлаўленні на наступны шлях.

radio-vaticanaЗ’явіўся памятны медаль
Года міласэрнасці

   Яго аўтарам з’яўляецца італьянская мастачка і скульптар Марыянджэла Крышоці, якая ўжо на працягу некалькіх гадоў супрацоўнічае з Ватыканам. Медаль выкананы ў трох версіях: з золата, серабра і бронзы.
   

   На яго аверсе размешчана выява гербу папы Францішка і надпіс на лацінскай мове: “IUBILAEUM EXTRAORDINARIUM MISERICORDIAE 2015” (Надзвычайны юбілей міласэрнасці 2015), а таксама подпіс аўтара.
    На рэверсным баку размешчана дэталь карціны Рэмбранта “Вяртанне блуднага сына”. Цікавым фактам з’яўляецца тое, што адна рука евангельскага бацькі – мужчынская, а другая – жаночая. Гэта сімвалізуе шлях Божага прабачэння – ад Айца праз Касцёл (у лацінскай мове Касцёл – “Ecclesia” – жаночага роду). На рэверсе медаля таксама размешчаны радок з 135 псалма: “IN AETERNUM MISERICORDIA EIUS” (Твая міласэрнасць навекі).
   

wiara-plУсё больш жадаючых
на “антысільвестр”

   Штогод узрастае колькасць людзей, якія прымаюць рашэнне аб нетыповай сустрэчы Новага года. Замест гучнай забавы яны выбіраюць ноч у цішыні манастырскіх муроў.
   “Антысільвестр”, праведзены ў цішыні муроў манастырскага абацтва, – гэта магчымасць для тых, хто шукае нетыповую навагоднюю прапанову: цішыню, малітву і сузіранне. Ідэя святкавання Новага года ў адасобленасці карыстаецца ўсё большай зацікаўленасцю.
    Манахі прадастаўляюць магчымасць удзелу ў св. Імшы апоўначы і супольным калядаванні, а таксама магчымасць сустрэчы з законнікамі. Між іншым, яны не навязваюць жорсткай праграмы.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  250

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.