ГРОДНА
Пятніца,
26 красавіка
2024 года
 

27 снежня 2015 года

Ад шчырага сэрца

 swieta rodzina

◊◊◊
Іх Эксцэленцыям паважаным Ксяндзам Біскупам Аляксандру Кашкевічу і Юзафу Станеўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года ад шчырага сэрца жадаем мноства Божых ласкаў на кожны дзень, моцнага здароўя, нястомнасці ў душпастарскай працы, а таксама шчодрых дароў Святога Духа і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Іх Эксцэленцыям Ксяндзам Біскупам Аляксандру Кашкевічу і Юзафу Станеўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння жадаем шмат ласкаў ад Божага Дзіцяці, радасных свят, напоўненых супакоем, цеплынёй, павагай і дабрынёй, а таксама няспыннай апекі Найсвяцейшай Маці.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Навагрудка
◊◊◊
Іх Эксцэленцыям Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу і Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму, паважаным Ксяндзам: Пробашчу Пятру Кубелю, Вінцэнту Лісоўскаму, Станіславу Пацыну і ўсім Святарам Гродзенскай дыяцэзіі з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем моцнага здароўя, усмешкі на кожны дзень і чулых людзей побач. Няхай Пан Бог бласлаўляе ў штодзённай працы, адорвае сваімі ласкамі і разлівае на Вас сваю міласэрнасць. Дзякуем за абвяшчэне Божага слова і добрыя сэрцы.
Удзячныя парафіяне з Крупава
◊◊◊
Іх Эксцэленцыям паважаным Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу і Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаю мноства пажаданняў добрага здароўя, шчодрых Божых ласкаў на кожны дзень і святла Святога Духа. Няхай добры Бог асвячае Вас сваёй любоўю і адорвае моцай у штодзённым служэнні Богу і людзям.
С. Ірына Златкоўская, Генеральная настаяцельніца Супольнасці Сясцёр Дапаможніц Чысцовым Душам
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем шчодрых Божых ласкаў ад Дзіцятка Езус, здароўя, шмат сіл і моцы на святарскім шляху. Дзякуем за добрае сэрца і клопат пра кожнага з нас.
Са шчырай малітвай Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму радасных і добрых свят Божага Нараджэння, а таксама мноства цудоўных хвілін і поспехаў ва ўсім у надыходзячым новым годзе
жадае Апостальства “Маргарытка” з пар. Беняконі
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Антонію Дзям’янку, паважаным Ксяндзам: Антонію Абухоўскаму, Юрыю Павайбу, Юрыю Марціновічу, Юрыю Свіслоцкаму, Вітольду Лазавіцкаму, Юзафу Ханьчыцу, Аляксандру Севасцьяновічу, Раману Рачко, Валерыю Быкоўскаму, Генрыху Яблоньскаму, Айцам: Казіміру Енджэйчаку, Антонію Пажэцкаму, Аляксею Рамановічу, Сёстрам: Эўхарыі Хульбой, Гарэцці Мількевіч і Паўле Радзівілка з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем усіх Божых ласкаў, апекі Маці Божай і святла Святога Духа на кожны дзень жыцця.
Настаяцельніца ІІІ ОСФ, члены Апостальства “Маргарытка”, Колы жывога Ружанца і парафіяльны хор з пар. Тэалін
◊◊◊
Паважаны Ксёндз Рэдактар Павел Салабуда, Ксяндзы: Яраслаў Грынашкевіч, Валерый Быкоўскі, Алег Канановіч і Ян Раманоўскі! З нагоды свят Нараджэння Пана шчыра жадаем, каб кожны Ваш дзень быў шчаслівы і бласлаўлёны, заўсёды хапала сіл для выканання душпастарскіх абавязкаў, а побач былі добразычлівыя людзі. Нахай добры Бог адорвае Вас усімі дарамі, а Найсвяцейшая Маці нястомна Вамі апекуецца!
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Паўлу Урбану і Валерыю Быкоўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаю самыя сардэчныя пажаданні: усіх Божых ласкаў, дароў Духа Святога і апекі Маці Божай. Дзякую за падтрымку ў цяжкія хвіліны.
З павагай сп. Ірэна
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Прэлату Юзафу Трубовічу з нагоды Юбілею жадаем усіх Божых ласкаў: моцнага здароўя яшчэ на доўгія гады, моцы і цярплівасці ў святарскай паслузе, шчасця, душэўнага супакою, нязгаснага полымя веры і любові ў сэрцы, а таксама добрых людзей побач. Няхай кожны Ваш дзень будзе асветлены промнямі Божай міласэрнасці і напоўнены дарамі Святога Духа.
Парафіяльная рада і вернікі з пар. Гродна-Паўднёвы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Юрыю Канапельку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем самыя сардэчныя пажаданні: шчасця, здароўя і доўгіх гадоў жыцця, спакойных і ясных дзён у святарскай паслузе, а таксама зычлівых людзей побач. Няхай Дзіцятка Езус адорвае Вас спакоем, радасцю і любоўю, Найсвяцейшая Панна Марыя атуляе сваёй мацярынскай апекай, а Дух Святы апраменьвае сваім святлом кожны Ваш дзень. Няхай Пан Бог узнагародзіць Вас за працу ў нашай парафіі, цудоўнае абвяшчэнне Божага слова, добрае сэрца, любоў і цярплівасць да ўсіх нас.
Парафіяне з капл. Бортнікі і касц. Мсцібава
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Алегу Пятрашку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем самыя сардэчныя пажаданні: здароўя, душэўнага супакою і поспехаў у душпастарскай працы. Няхай нованароджанае Дзіцятка Езус бласлаўляе кожны дзень Вашай святарскай паслугі, Маці Божая заўсёды ахінае плашчом мацярынскай апекі, а Бэтлеемская зорка вядзе самай прыгожай дарогай да Пана. Мы ўдзячны Вам за тое, што Вы з намі, за шчырую малітву і прыгожыя казанні, за радасць і любоў.
Вернікі з в. Еўлашы, пар. Лядск
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Зянону Рамейку з нагоды Імянін, а таксама свят Божага Нараджэння жадаем мноства шчаслівых хвілін і поспехаў у новым годзе. Няхай Дзіцятка Езус чувае над Вамі і трымае ў сваёй апецы, а Маці Божая Чанстахоўская атуляе плашчом сваёй мацярынскай дабрыні. Жадаем шмат здароўя, спакою і любові. Дзякуем за адданую працу ў нашай парафіі, мудрыя парады, абвяшчэнне Божага слова і навяртанне усіх нас да Бога.
З малітвай удзячныя парафіяне і члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Астрыны
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Барташэвічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем здароўя, апекі Маці Божай Нястомнай Дапамогі і стойкасці ў душпастарскай працы. Няхай Дзіцятка Езус бласлаўляе, а Бэтлеемская зорка заўсёды ззяе на святарскім шляху.
Удзячныя парафіяне з Жырмунаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Радзевічу, капелану Сібіракоў, з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: поспехаў, шчасця і здароўя. Няхай Маці Божая атуліць Вас сваім плашчом, Святы Дух асветліць дарогу жыцця, а Анёл-ахоўнік заўсёды Вамі апекуецца. Дзякуем за добрае сэрца і малітву за нас. Няхай у новым 2016 годзе здзейсняцца ўсе Вашы мары!
Галіна Якалцэвіч ад імя Сібіракоў
◊◊◊
Паважаныя Сібіракі! З нагоды цудоўных свят Божага Нараджэння перасылаю Вам сардэчныя пажаданні. Няхай гэтыя святы будуць шчаслівымі для кожнага з Вас, прынясуць радасць, любоў, надзею і шмат здароўя. Няхай Найсвяцейшая Маці апекуецца Вамі, а Святы Дух адорвае сваімі дарамі.
Старшыня Галіна Якалцэвіч
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Ластоўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем букет сардэчных пажаданняў: моцнага здароўя, шмат сіл і энергіі, радасных і спакойных дзён у Божай ласцы. Няхай Бог, якому Вы даверыліся, бласлаўляе Вас, Маці Божая прытуляе да свайго сэрца, а Дух Святы асвячае кожны дзень Вашай святарскай паслугі. Дзякуем за ахвярную працу, шчырыя словы, мудрыя казанні і добрыя справы.
Парафіяне з в. Каменка
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам: Станіславу Лабану, Аляксандру Лебядзевічу, Юрыю Ясевічу і Юрыю Барташэвічу з нагоды свят Божага Нараджэння перасылаем найлепшыя пажаданні. Няхай Божае Дзіця напоўніць сэрцы любоўю, бласлаўленнем і спакоем, адкрые іх на любоў і зробіць здольнымі адорваць любоўю іншых.
Апостальства “Маргарытка” з пар. Беняконі
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам: Пробашчу Яну Кучынскаму, Казіміру Жылісу, Валерыю Спірыдону, Юрыю Ясевічу, Паўлу Безляповічу, Дыяканам Паўлу Скубу і Андрэю Белаблоцкаму з нагоды свят Божага Нараджэння складаем самыя сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, радасці, сіл, стойкасці ў працы, супакою ў душы і сэрцы, здзяйснення ўсіх мар. Мы ўдзячны Пану Богу за тое, што Вы з намі і за Вашы цудоўныя казанні. Бласлаўлёных, радасных, поўных дабрыні і любові Свят і шмат ясных дзён у новым годзе!
Удзячныя парафіяне і моладзь з гродзенскай катэдры
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Здзіславу Вэдэру, а таксама паважаным Ксяндзам: Аляксандру Мятліцкаму, Юзафу Багдзевічу, Казіміру Мараўскаму, Станіславу Лугаўскому, Віктару Захарэўскаму і ўсім Святарам з нашай парафіі з нагоды свят Божага Нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, шмат сіл, цярплівасці, нястомнай надзеі, нязгаснага запалу да працы і шчодрых ласкаў ад Дзіцятка Езус. Няхай Ваша праца прыносіць шчодры плён і яднае людзей у адной Хрыстовай аўчарні.
З малітвай і павагай Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Паважанай Сястры Марыі Стасевіч, шаноўным Сёстрам: Ірыне Барцэвіч, Вераніцы Блізнюк, Валянціне Кот, Мар’яне Алешчык, Філатэі Ціхановіч, Агаце Смольскай, Клары Волчэк і Аляксандры Арэшка з нагоды свят Божага Нараджэння складаем сардэчныя пажаданні здароўя, радасці і шчодрых ласкаў ад Дзіцятка Езус. Няхай Вашае жыццё будзе згодным з думкамі і пачуццямі Найсвяцейшага Сэрца Езуса, а Найсвяцейшая Маці няхай мае Вас у сваёй апецы і абараняе ад злога.
З павагай і малітвай Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Юрыю Жэгарыну, а таксама паважаным Ксяндзам: Яну Балтрукевічу, Аляксандру Сасноўскаму, Дзмітрыю Леўчыку і Чаславу Ладыку, шаноўным Сёстрам Назарэтанкам і Клерыку Вадзіму Каўтанюку з нагоды свят Божага Нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай народжаны Збаўца адорыць Вас здароўем, радасцю і сілай, а Яго Найсвяцейшая Маці апекуецца Вамі і ахоўвае кожны дзень. Няхай Бэтлеемская зорка асвячае Ваша жыццё і прыносіць супакой у сэрца і душу.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Навагрудка
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Салабуду і рэдакцыйнаму калектыву “Слова Жыцця”, а таксама ўсяму калектыву Гродзенскай ВДС з нагоды свят Божага нараджэння перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: моцнага здароўя, душэўнага супакою, стойкасці ў службе Богу і людзям, а таксама Божага бласлаўлення на кожны дзень жыцця.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Навагрудка
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віктару Мыслюку з нагоды свят Божага Нараджэння перасылаем мноства сардэчных пажаданняў. Няхай нованароджанае Святое Дзіця адорвае Вас моцным здароўем на доўгія гады і ўсімі ласкамі, а Святая Сям’я няхай чувае над Вамі і заўсёды мае ў сваёй апецы.
Парафіяне з в. Шэмбелеўцы
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Яну Сарэлу і Леону Лішыку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаем шчодрых Божых ласкаў на кожны дзень жыцця. Няхай добры Езус трымае Вас пры сваім Сэрцы і адорвае бласлаўленнем. Няхай у Вашых сэрцах заўсёды гарыць полымя любові, а на тварах будзе ўсмешка. Мы ўдзячны Богу за Вас, а Вам – за навуку і веды, якімі Вы дзеліцеся з намі.
З малітвай Ружанцовыя колы і парафіяне з Волпы, а таксама вернікі з Дубаўцаў і Плябанаўцаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Людвіку Станішэўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння жадаем усіх Божых ласкаў: моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, радасці, душэўнага супакою, добрых і зычлівых людзей побач. Няхай Маці Божая асцерагае Вас у кожную хвіліну жыцця, а Пан Езус прытуляе да свайго Сэрца, бласлаўляе і дадае сіл для плённай душпастарскай працы.
Сям’я Альховік
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Юзафу Багдзевічу і Дзмітрыю Папенюку, а таксама нашым дарагім Сёстрам з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем мноства сардэчных пажаданняў. Няхай разам з нованароджаным Езусам у радасці і любові плывуць хвіліны жыцця, а супакой як Бэтлеемская зорка заяснее ў Вашых сэрцах. Жадаем моцнага здароўя, шчасця і поспехаў у кожнай справе. Няхай маленькі Езус у кожную хвіліну жыцця будзе побач і шчыра Вас бласлаўляе, а Маці Божая асвячае кожны Ваш дзень.
Удзячныя вернікі з пар. Космы і Дам’яна ў Астраўцы
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам: Вітольду Лазавіцкаму, Паўлу Раманоўскаму, Андрэю Радзевічу, Паўлу Беланосу і Яну Раманоўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай здароўе будзе моцным, радасць – нястомнай, мары і планы рэалізуюцца, а побач будуць зычлівыя людзі. Няхай Маці Божая ахінае Вас сваёй любоўю і апекай, Бэтлеемская зорка ўказвае найлепшую дарогу да Пана, а Дзіцятка Езус бласлаўляе і шчодра адорвае сваімі дарамі.
Верныя парафіяне з касц. МБ Ружанцовай у Радуні
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Яну Гавэцкаму і Віталію Цыбульскаму, а таксама Сястры Ірэне з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем усіх Божых ласкаў і апекі Марыі Панны на святарскім шляху, а таксама здароўя на доўгія гады жыцця і душэўнага супакою. Будзьце заўсёды такімі энергічнымі, добрымі і адданымі Богу і людзям.
Удзячныя парафіяне з касц. св. Пятра і Паўла, Іўе
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віталію Цыбульскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года сардэчна жадаем моцнага здароўя, цярплівасці і сілы ў душпастарскай паслузе, а таксама ўсіх Божых ласкаў. Дзякуем Вам за плённую працу і добрае сэрца. Няхай Пан Бог адорвае Вас усімі дарамі, а Маці Божая і ўсе Анёлы ахоўваюць на жыццёвым шляху.
Удзячныя парафіяне з капл. МБ Вастрабрамскай, Урцішкі
◊◊◊
Паважаным Ксяндзу Пробашчу Дзмітрыю Несцеру і Ксяндзу Юрыю Марціновічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем букет сардэчных пажаданняў: шмат здароўя, радасці, шчасця, дароў Святога Духа, а таксама добрых людзей на святарскім шляху. Няхай Бог бласлаўляе кожны Ваш дзень і спасылае на Вас свае дары, а Марыя Панна атуляе сваім мацярынскім плашчом.
З удзячнасцю Касцёльны камітэт і парафіяне з Геранёнаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Генрыху Яблоньскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем найлепшыя пажаданні. Няхай нованароджаны Езус заўсёды валадарыць у сэрцы, дадаючы сіл для служэння Богу і людзям. Няхай здароўе, радасць, супакой, любоў і людская зычлівасць заўсёды Вам спадарожнічаюць, а Маці Міласэрнасці ахінае сваёй апекай і асцерагае ад зла.
Удзячныя парафіяне з Забалаці
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яўгену Барысюку з нагоды свят Божага Нараджэння, Новага года і Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні шчасця, здароўя, доўгіх гадоў жыцця, спакойных і ясных дзён, а таксама зычлівых людзей на святарскім шляху. Няхай Дзіцятка Езус адорвае Вас супакоем, любоўю і радасцю, Найсвяцейшая Маці ахінае сваёй апекай, а Святы Дух апраменьвае сваім святлом. Няхай Бог узнагародзіць Вас за адданую працу ў нашай прафіі, цудоўнае абвяшчэнне Божага слова і добрае сэрца. Ад усяго сэрца дзякуем Вам за любоў і цярплівасць да нас.
Удзячныя парафіяне з Казловічаў, Торфабрыкетнага і Верцялішкаў
◊◊◊
Паважаных Ксяндзоў: Пробашча Уладзіміра Гуляя, Уладзіслава Сурвілу, Аляксандра Вараб’ёва, Дыяканаў: Паўла Федаровіча, Анджэя Ганчара і Дзяніса Бразінскага, нашых дарагіх Сясцёр Клару Волчэк і Агнэс Астраух, а таксама ўсіх тых, хто працаваў у нашым касцёле, шчыра віншуем са святамі Божага Нараджэння і Новага года! Жадаем здароўя, душэўнага супакою, радасці ў кожную хвіліну жыцця. Няхай добры Бог адорвае Вас усімі ласкамі, а Панна Марыя апекуецца Вамі. Дзякуем за прыгожы прыклад веры і дабрыні.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Ліды-Фары
◊◊◊
Паважаным Айцам: Вітольду Жэльветра, Віктару Барысевічу, Алегу Вайцяховічу, а таксама Сёстрам Люцыі і Анджэі з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года складаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай народжаны Езус Хрыстус асвячае дарогі Вашага штодзённага жыцця, адорвае бласлаўленнем і надалей адкрывае Божыя таямніцы, узмацняючы на-дзею, а Маці Божая вядзе Вас дарогай да святасці.
З малітвай ІІІ Ордэн св. Францішка і ўдзячныя парафіяне з Ліпнішкаў
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Мар’яну Хаменю і Пятру Вішнеўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем здароўя, сілы на кожны дзень святарскай паслугі, людской зычлівасці і бласлаўлення Дзіцятка Езус. Няхай Святая Сям’я апекуецца Вамі, а Божая любоў узмацняе Вас і чувае над Вамі.
Парафіяне з Шылавічаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Адамовічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем букет найлепшых пажаданняў: моцнага здароўя, сілы, душэўнага супакою, людской добразычлівасці, шчодрых Божых ласкаў і апекі Найсвяцейшай Маці.
Касцёльны хор і вернікі з пар. Доцішкі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Віталію Чургану з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаем здароўя, поспехаў, душэўнага супакою і аптымізму. Няхай нованароджаны Езус Хрыстус прынясе Вам спакой і радасць. Шчасці Божа!
Парафіяне з Юрацішкаў
◊◊◊
Паважаная Рэдакцыя газеты “Слова Жыцця”! Сардэчна віншуем Вас са святамі Божага Нараджэння! Жадаем моцнага здароўя, творчага натхнення, Божых ласкаў і Божай апекі. Няхай усемагутны Бог дасць Вам сілы і здольнасць ажыццявіць усе Вашы творчыя задумы і планы.
З павагай касцёльны хор і парафіяне з в. Канвелішкі
◊◊◊
Паважаны Ксёндз Пробашч Тадэвуш Качан! Ад шчырага сэрца віншуем Вас са святамі Божага Нараджэння. Жадаем моцнага здароўя на доўгія гады, штодзённай радасці і натхнення, шчодрых Божых ласкаў. Няхай Дзіцятка Езус адорвае Вас сваімі дарамі і бласлаўленнем, дапамагае Вам у святарскай працы, а Маці Божая ахінае Вас сваёй мацярынскай апекай, любоўю і ласкай.
З павагай касцёльны хор і парафіяне з в. Канвелішкі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Рэйшалю, Сястры Ганне і Арганістцы Ганне з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні здароўя на доўгія гады, добрага настрою і душэўнага супакою на кожны дзень, нязгаснага запалу ў працы і людской дабразычлівасці. Няхай міласэрны Бог дадае Вам сіл і цярплівасці. Няхай у новым годзе рэалізуюцца ўсе Вашы добрыя справы і задумкі.
Вернікі з капл. Ліпічна
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Юрыю Канапельку і Паўлу Урбану з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: добрага здароўя, цярплівасці, стойкасці ў святарскай працы, шмат ласкаў ад Дзіцятка Езус і нястомнай апекі Маці Божай.
Парафіяне з капл. у Вердамічах
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Алегу Дулю з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні: няхай Бэтлеемская зорка асвячае Ваш шлях, Дзіцятка Езус адорвае Вас супакоем, любоўю і радасцю, Маці Божая апекуецца ў кожную хвіліну жыцця, а Святы Дух апраменьвае сваім святлом і шчодра ўдзяляе свае дары. Жадаем шчасця, здароўя, доўгіх гадоў жыцця, спакойных і ясных дзён у святарскай паслузе, а таксама добразычлівых людзей на жыццёвым шляху.
З малітвай і ўдзячнасцю малітоўная група, парафіяне, дзеці і моладзь з касц. св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Пышынскаму з нагоды радасных свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем шчодрых ласкаў ад Езуса, дапамогі і бласлаўлення ва ўсіх добрых справах і пачынаннях. Няхай Пан Бог адорвае Вас усімі дабротамі гэтага свету, каб Вы доўга служылі Богу і людзям. Дзякуем, што Вы заўсёды нясеце нам духоўную інфармацыю, робячы нас больш добрымі і міласэрнымі. Спадзяёмся, што ўсё добрае, вечнае, пасеянае ў нашых сэрцах, дасць выдатны плён.
З павагай і малітвай удзячныя парафіяне з Рандзілаўшчыны
◊◊◊
Паважаным Айцам Антонію Пажэцкаму і Яўгену Голубу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай нованароджаны Збаўца адорвае Вас здароўем, радасцю, супакоем і бласлаўленнем, а Маці Божая атуляе сваім мацярынскім плашчом і абараняе ад зла.
Рыцарства Беззаганнай
◊◊◊
Паважанаму Айцу Яўгену Голубу з нагоды Імянін жадаем здароўя, радасці, добразычлівых людзей на святарскім шляху, шмат Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа і апекі Маці Божай на кожны дзень жыцця.
Рыцарства Беззаганнай
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Ігару Анісімаву з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаем бязмерных Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа, апекі Найсвяцейшай Маці, стойкасці на святарскім шляху, здароўя, радасці і людской дабрыні. Няхай Святая Сям’я з Назарэта бласлаўляе Вас, а побач заўсёды будуць зычлівыя людзі.
Парафіяне з касц. Беззаганнага Зачацця НПМ у Слоніме
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам: Пробашчу Яну Этэлю, Эдуарду Сінкевічу і Аляксандру Фядотаву з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, радасці, людской добразычлівасці, бласлаўлення Божага Дзіцяці і сталай апекі Панны Марыі. Няхай Бог узнагародзіць Вас за малітву і нястомную працу.
З павагай “Легіён Марыі” з пар. Божай Міласэрнасці ў Гродне
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Дзянісу Шмыгіну з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года шчыра жадаем радаснага чакання і гатоўнасці прыняць Божага Сына, а таксама здароўя, доўгіх гадоў жыцця, радасці, добразычлівых людзей побач, плённай душпастарскай працы, Божага бласлаўлення і апекі Найсвяцейшай Маці. Дзякуем Вам за поўную адданасці працу ў нашай парафіі.
Удзячныя парафіяне і Касцёльны камітэт з в. Міжэрычы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Дзянісу Шмыгіну з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года сардэчна жадаем моцнага здароўя, радасці, душэўнага супакою, а таксама Божага бласлаўлення на кожны дзень новага года. Дзякуем за Божае слова, за прыгожы прыклад веры і мудрасці. Няхай Маці Божая заўсёды апекуецца Вамі. Жадаем Вашым бацькам моцнага здароўя і ўсіх Божых ласкаў на кожны дзень жыцця.
З малітоўнай памяццю сям’я Амбрашкевічаў з в. Клепачы
◊◊◊
Паважаны Ксёндз Аляксандр Баклажэц! З нагоды свят Божага Нараджэння і Новага 2016 года жадаем Вам, каб нованароджаны Збаўца, які нясе супакой усяму свету, адорваў Вас сваімі дарамі, здароўем, радасцю і душэўным супакоем. Шчасці Божа!
З малітвай былыя парафіяне з в. Станевічы і Занеўская Ірына Іванаўна з Гродна
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Баклажцу, Сёстрам Марыне і Іярдане з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, радасці, апекі Найсвяцейшай Маці і ўсіх Божых ласкаў. Няхай Бэтлеемская зорка асвятляе Ваш жыццёвы шлях. Бласлаўляй Вас Божа!
З малітвай сем’і Валюк і Саўко з в. Вейшычы
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам: Пробашчу Антонію Філіпчыку, Дзмітрыю Леўчыку, Юрыю Садоўскаму і Генрыху Яблоньскаму, Сёстрам: Агнешцы, Аліцыі, Антаніне і Караліне з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем самыя сардэчныя пажаданні: добрага здароўя, цярплівасці, стойкасці ў паслузе, шчодрых Божых ласкаў і апекі Найсвяцейшай Маці. Дзякуем за адданую працу і чулыя сэрцы, якія кожнага выслухаюць. Няхай з Вамі заўсёды будзе Божае бласлаўленне, а побач будуць добрыя людзі.
Парафіяльны хор з пар. св. Вацлава ў Ваўкавыску
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Эйсманту з нагоды свят Божага Нараджэння і Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, мудрасці, дароў Святога Духа і шмат радасных і цёплых хвілін у жыцці. Няхай нованароджаны Езус адорвае Вас усімі ласкамі і бласлаўленнем, напаўняе сэрца супакоем і радасцю.
Галіна Генюш і сям’я Кузміцкіх, г. Гродна
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яцэку Маркелю з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага 2016 года перасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай нованароджанае Божае Дзіця адорвае Вас усімі ласкамі і напаўняе сэрца супакоем, радасцю і любоўю. Жадаем Вам моцнага здароўя, моцы Святога Духа і штодзённай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі.
Былыя парафіяне з Зэльвы сем’і Трубей і Раманчук з Гродна
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віктару Субелю і дарагім Сёстрам Ганне, Агнешцы і Удаве Сабіне з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года складаем шчырыя пажаданні спалучаныя з малітвай: моцнага здароўя, сілы, надзеі, жыццёвай мудрасці. Няхай маленькі Езус адорвае Вас усімі ласкамі і бласлаўленнем, Маці Божая ахінае няспыннай апекай і супакоем, а Святы Дух шчодра спасылае свае дары. Няхай промні Божай міласэрнасці асвячаюць Ваш шлях, а праца прыносіць шчодры плён.
Удзячныя вернікі з пар. Нараджэння НПМ у Трабах і касц. Святой Тройцы ў Сурвілішках
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Лебядзевічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем здароўя і поспехаў у душпастарскай працы, а таксама здзяйснення ўсіх мар і намераў. Няхай кожны дзень новага года прыносіць радасць і бласлаўлёны плён.
Касцёльны камітэт з в. Суботнікі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Валерыю Лісоўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем, каб маленькае Дзіцятка Езус адорвала Вас сваімі ласкамі і дапамагала ў кожны дзень святарскай паслугі. Моцнага здароўя, радасці, душэўнага супакою і Божага бласлаўлення на кожны дзень!
Вернікі і Апостальства Божай Міласэрнасці з пар. Найсвяцейшай Панны Марыі, Вярэйкі
◊◊◊
Паважанаму Айцу Станіславу Садоўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем букет найлепшых пажаданняў! Няхай нованароджаны Збавіцель заўсёды валадарыць у сэрцы, дадаючы сіл у службе Богу і людзям. Няхай здароўе, радасць, супакой, любоў і людская зычлівасць заўсёды спадарожнічаюць Вам, а Маці Божая ахінае сваёй апекай і абараняе ад зла.
З павагай верныя парафіяне з Поразава
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Гавецкаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, аптымізму, цярплівасці, шчырых і верных парафіян і сяброў. Няхай Бог шчодра ўзнагародзіць Вас за нялёгкую, але бласлаўлёную працу, напоўніць сэрца супакоем і радасцю, а Божая моц няхай спадарожнічае на працягу ўсяго новага года.
З малітвай і павагай Апостальства “Маргарытка”
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Яну Радзюку і Паўлу Урбану з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года складаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай народжаны Збаўца адорвае Вас здароўем і радасцю, а Бэтлеемская зорка вядзе найлепшай дарогай да Пана. Дзякуем за адданую службу Богу і людзям.
Вернікі з пар. св. Юзафа ў Гродне
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам: Пробашчу Чэславу Паўлюкевічу, Андрэю Ра-дзевічу і Віктару Мыслюку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года складаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бог бласлаўляе Вас, адорвае сваімі ласкамі, каб Вы стойка крочылі выбраным жыццёвым шляхам, служачы Богу і людзям, а таксама заўсёды падтрымлівае сваёй любоўю. Будзьце святымі святарамі!
З хрысціянскім прывітаннем парафіяне з Росі
◊◊◊
Паважаным Ксяндзу Пробашчу Валерыю Быкоўскаму і Айцу Андрэю Ядкоўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: бласлаўлення ад Божага Дзіцяці, моцнага здароўя, душэўнага супакою, радасці, сіл у нялёгкай святарскай працы, нястомнай апекі Маці Божай, а таксама людской дабрыні. Няхай надзея на лепшае заўтра заўсёды будзе ў Вашых сэрцах.
З глыбокай павагай парафіяне і Ружанцовае кола св. Яна Непамуцэна са Станевічаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Радзевічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем моцнага здароўя, людской добразычлівасці і шчодрых Божых ласкаў. Няхай нованароджаны Збаўца, які нясе супакой усяму свету, няспынна адорвае Цябе сваімі дарамі: радасцю, любоўю, надзеяй і душэўным супакоем.
Сям’я Радзевіч
◊◊◊
Паважаным Айцам Вальдэмару Слоту і Андрэю Ядкоўскаму, Сёстрам Антаніне і Мірыям з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні Божага бласлаўлення, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, супакою ў сэрцы, моцнага здароўя і добразычлівых людзей на жыццёвым шляху.
Парафіяне з Вялікай Бераставіцы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яну Рэйшалю з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем унутранага супакою, стойкасці, здароўя, сілы і радасці, а таксама Божага бласлаўлення на кожны дзень новага года. Дзякуем за Божае слова, цудоўны прыклад веры і мудрасці.
Парафіяне з в. Скярсі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віталію Чургану з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем здароўя, шчодрых дароў Святога Духа, цярплівасці ў кіраванні нашым духоўным жыццём. Няхай Божае Дзіця прамаўляе да Вас праз свае ласкі, пачуццё ўпэўненасці і супакою, а Маці Божая прытуляе Вас да свайго сэрца.
Кола Жывога Ружанца МБ Тракельскай
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Кеўлюку з нагоды Дня нараджэння i свят Божага нараджэння перасылаем найлепшыя пажаданні. Няхай добры Езус трымае Вас пры сваім сэрцы, адорваючы сваім бласлаўленнем і ўсімі патрэбнымі ласкамі, а Святы Дух будзе бясконца шчодрым на свае дары. Жадаем таксама здароўя, душэўнага супакою, радасці і поспехаў у душпастарскай працы.
Парафіяне са Скрыбаўцаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віктару Захарэўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем мноства сардэчных пажаданняў. Няхай народжаны Збаўца адорыць Вас моцным здароўем, радасцю, любоўю і надзеяй, а Яго Маці апекуецца Вамі і ахоўвае кожны дзень. Няхай Бэтлеемская зорка асвячае Ваша жыццё і нясе супакой у сэрца і душу.
Парафіяне з Раготна
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Віктару Велівісу і Генрыху Яблоньскаму, а таксама Сястры Ядзвізе Мяцеліца з нагоды свят Божага Нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, поспехаў ва ўсіх справах і душэўнага супакою. Няхай Вас абмінае смутак, а радасць заўсёды будзе побач. Няхай Бог адорыць усімі дабротамі, а Маці Божая – ласкамі.
Вернікі з пар. св. Казіміра ў Путрышках
◊◊◊
Дарагому Ксяндзу Паўлу Эйсманту з нагоды Дня нараджэння, свят Божага Нараджэння і Новага года складаем букет найлепшых пажаданняў: моцнага здароўя на доўгія гады, шчасця, мноства шчодрых ласкаў ад Дзіцятка Езус, апекі св. Заступніка, а ў новым годзе шмат цеплыні, радасці, сілы ў навуцы, стойкасці ў штодзённай паслузе Богу і людзям. Няхай Маці Божая апекуецца Табой у кожную хвіліну жыцця.
Бацькі і брат з сям’ёй
◊◊◊
Дарагому Ксяндзу Андрэю Кевлюку з нагоды Дня нараджэння ад шчырага сэрца жадаем усіх Божых ласкаў на кожны дзень жыцця, нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай добры Бог засланяе Цябе сваёй магутнай далонню ад усіх нягод, у душы пануе супакой, а ў сэрцы – любоў.
Бацькі, хросныя, брат і сястра
◊◊◊
Шаноўнай Сястры Марыі Сакалоўскай з нагоды Дня нараджэння, а таксама ўсім Сёстрам ІІІ Ордэна св. Францішка разам з іх сем’ямі і ўсім Парафіянам з пар. Тэалін з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага 2016 года жадаем мноства Божых ласкаў: здароўя, поспехаў, душэўнага супакою, бласлаўлення Дзіцятка Езус і Яго Маці.
Настаяцельніца ІІІ ОСФ, члены Апостальства “Маргарытка”, Колы жывога Ружанца і парафіяльны хор з пар. Тэалін
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Юрыю Саковічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем шмат здароўя і шчодрых ласкаў ад Божага Дзіцяці на кожны дзень. Дзякуем за шчырую душпастарскую дзейнасць і пранікнёныя казанні. Жадаем вытрымкі і цярплівасці. Няхай добры Бог узнагародзіць Вас, а Маці Божая мае ў сваёй апецы.
З малітвай і ўдзячнасцю парафіяне з Карэлічаў і Варончы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яўгену Учкуронісу з нагоды свят Божага Нараджэння і Імянін перасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай кожны Ваш дзень будзе асвечаны промнямі Божай любові і міласэрнасці, а таксама напоўнены Яго шчодрымі ласкамі і бласлаўленнем. Няхай Маці Божая і св. Заступнік нястомна Вамі апекуюцца, а побач заўсёды будуць добрыя і зычлівыя людзі.
Парафіяне з в. Старое Сяло
◊◊◊
Паважанаму Айцу Анджэю Шчупалу з нагоды свят Божага Нараджэння жадаем моцнага здароўя, шчасця, радасці і ўсіх Божых ласкаў. Няхай Святы Дух асвячае кожны дзень Вашага жыцця, а Найсвяцейшая Панна Марыя няспынна Вамі апекуецца. Радасных Свят!
Сям’я Заяц
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Вячаславу Матукевічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай нованароджаны Збаўца, які прыносіць усяму чалавецтву супакой, адорвае Вас сваімі дарамі, здароўем, радасцю, а далейшае жыццё няхай плыве ў шчасці і супакоі.
Парафіяне з касц. Нараджэння Маці Божай з в. Дуды
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Паўлу Звяжынскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем здароўя, няспыннай апекі Марыі Панны, шчодрых Божых ласкаў і бласлаўлення Дзіцятка Езус. Мы дзякуем Вам за адданую працу, цярплівасць, за прыгожыя, мудрыя, павучальныя казанні, сціпласць, клопат пра людзей і добрае, чулае сэрца, а Вашай маме – за сына святара.
З малітвай і павагай вернікі з пар. св. Юрыя ў Варнянах і з капл. у Вароне
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Шаньчуку з нагоды свят Божага Нараджэння ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, здзяйснення мар і намераў, добрых і зычлівых людзей на святарскім шляху. Няхай Пан Бог шчодра Вас узнагародзіць, а Маці Божая ахінае сваёй апекай.
Парафіяне з Гожы
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам: Антонію Філіпчыку, Дзмітрыю Леўчыку, Юрыю Садоўскаму, Генрыху Яблоньскаму і Паўлу Эйсманту з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем шмат здароўя і шчодрых Божых ласкаў. Няхай Бог бласлаўляе Вас і дадае сіл для рэалізацыі ўсіх планаў і намераў, а Маці Божая ахінае сваёй апекай у цяжкія хвіліны.
Ружанцовае кола НПМ Нястомнай Дапамогі і III Ордэн св. Францішка з пар. св. Вацлава ў Ваўкавыску
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Васількевічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем шмат здароўя і шчодрых Божых ласкаў на доўгія гады. Няхай Пан Бог бласлаўляе Вас на працягу ўсяго жыцця, а Маці Божая апекуецца заўсёды і ўсюды. Шчасці Божа!
“Маргарытка” з пар. св. Вацлава ў Ваўкавыску
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Паўлу Беланосу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні: дароў Святога Духа, сталай апекі Найсвяцейшай Маці, душэўнага супакою, добрых і сардэчных людзей побач, а таксама цудоўнага плёну на ніве Пана і Божага бласлаўлення.
Удзячныя парафіяне з Макараўцаў
◊◊◊
Каханаму Сыну Вячаславу Матукевічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Пан Бог шчодра Цябе бласлаўляе, адорваючы здароўем і патрэбнымі ласкамі ў душпастарскай працы, а Марыя, Дапаможніца вернікаў, няхай вядзе Цябе прамымі сцежкамі і штодзённа апекуецца.
Мама і тата
◊◊◊
Паважаныя Ксяндзы Павел Астукевіч і Віталь Бяленік, а таксама Сёстры з пар. Індура! З нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаем, каб маленькі Езус адарыў Вас сваёй ласкай, сілай, здароўем і стойкасцю. Аддзяч, Божа, Вам за малітву і адданую працу.
Парафіяне з Індуры
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Паўлу Паўлюкевічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года складаем сардэчныя пажаданні. Няхай Пан Бог узнагародзіць Вас за цяжкасці, якія Вы сустрэлі, а Дзіцятка Езус бласлаўляе і ўзмацняе веру, адорвае моцным здароўем і аптымізмам. Дзякуем за пілігрымкі ў святыя месцы Беластока і Літвы, за магчымасць духоўна ўзбагаціцца, за павагу да кожнага з нас.
З малітвай дзеці і моладзь, вернікі з пар. Граўжышкі

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  250

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.