ГРОДНА
Панядзелак,
06 мая
2024 года
 

Праграма Юбілейнага Года ў Гродзенскай дыяцэзіі

З жыцця Касцёла

Снежань 2015
    13.12 – распачацце Юбілейнага года міласэрнасці (гродзенская катэдра, Ліда-Фара, дыяцэзіяльныя санктуарыі).
   
    Студзень 2016
    Дыяцэзіяльны юбілей супрацоўнікаў каталіцкіх СМІ.
    Аплаткавыя сустрэчы моладзі, настаўнікаў, службы аховы здароўя, чыгуначнікаў, студэнтаў, катэхетаў.
    17–25.01 – Тыдзень малітвы аб адзінстве хрысціян.
    19.01 – Агульнабеларускі юбілей працаўнікоў санктуарыяў (Тракелі).
    23.01 – экуменічнае набажэнства (гродзенская катэдра, 18.00).
    Фестывалі і конкурсы калядак на парафіяльным і дэканальным узроўні.
   
    Люты 2016
    02.02 – урачыстае заканчэнне Года кансэкраванага жыцця (гродзенская катэдра, 12.00).
    Дыяцэзіяльны юбілей манаскіх супольнасцей.

   Сакавік 2016
    04.03 – свята заступніка дыяцэзіі – св. каралевіча Казіміра.
    Дыяцэзіяльны юбілей службы аховы здароўя.
    19.03 – Крыжовы шлях моладзі (Гродна).
    20.03 – Пальмовая нядзеля і Дыяцэзіяльная сустрэча моладзі (Гродна).
    24.03 – св. Імша Хрызма, аднаўленне святарскіх абяцанняў святарамі дыяцэзіі (гродзенская катэдра, 10.00).
   
    Красавік 2016
    Дыяцэзіяльны юбілей малітоўных рухаў і таварыстваў.
    13.04 – распачацце 25-га юбілейнага года ад заснавання Гродзенскай дыяцэзіі. Асвячэнне копіі абраза Маці Божай Міласэрнасці для перэгрынацыі ў парафіях дыяцэзіі.
    Бласлаўленне трох святароў (марыйных місіянераў) з кожнага рэгіёна дыяцэзіі, якім будзе даручана практычная падрыхтоўка і правядзенне перэгрынацыі ў парафіях дыяцэзіі (гродзенская катэдра).
    Працяг душпастарскай візітацыі (дэканат Ашмяны).
   
    Май 2016
    03.05 – пачатак перэгрынацыі копіі абраза Маці Божай Міласэрнасці з нагоды 25-годдзя біскупскай сакры біскупа Аляксандра Кашкевіча і заснавання Гродзенскай дыяцэзіі.
    Перэгрынацыя ў касцёлах і капліцах дыяцэзіі будзе адбывацца паводле запланаванай праграмы.
    Заканчэнне перэгрынацыі – май 2017 г.
    Дыяцэзіяльны юбілей маці і жанчын (Баруны).
    07–09.05 – Дыяцэзіяльны юбілей моладзі (Масты).
    19.05 – урачыстасць Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара.
    Дыяцэзіяльны юбілей святароў.
    Св. Імша і пачатак святкавання 25-годдзя біскупскай сакры Яго Эксцэленцыі кс. б-па Аляксандра Кашкевіча (гродзенская катэдра, 12.00).
    Інсталяцыя Гродзенскага капітула.
    24–26.05 – Агульнабеларускі эўхарыстычны кангрэс (Гродна).
    26.05 – працэсія Божага Цела (гродзенская катэдра, 18.00).
   
    Чэрвень 2016
    Дыяцэзіяльны юбілей дзяцей.
    Дыяцэзіяльны юбілей спартсменаў і Дыяцэзіяльная парафіяда.
    Дыяцэзіяльны юбілей бацькаў і мужчын.
   
    Ліпень 2016
    Дыяцэзіяльныя пешыя пілігрымкі ў Тракелі.
    07–9.07 – дыяцэзіяльная ўрачыстасць Маці Божай Каралевы сем’яў (Тракелі).
    Дыяцэзіяльны юбілей сем’яў.
    Юбілей службы алтара.
    Рэкалекцыі на тэму распазнання паклікання (Гродзенская ВДС).
    16.07 – Дзень ушанавання мучанікаў, жыццё якіх звязана з тэрыторыяй сучаснай Гродзенскай дыяцэзіі.
    Пешая пілігрымка на месца расстрэлу і зямнога спачынку бл. Мар’яны Бярнацкай (Гродна-Фарты).
   
    Жнівень 2016
    Пешыя пілігрымкі ў Рось, Навагрудак, Вільню.
   
    01.08 – ушанаванне бласлаўлёных сясцёр мучаніц з Навагрудка (св. Імша на месцы расстрэлу каля Навагрудка, 18.00).
    15.08 – свята заступніка дыяцэзіі – св. Максімільяна Марыі Кольбэ.
    Дыяцэзіяльная малітва аб дары беатыфікацыі Слуг Божых, якія паходзяць з тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі: а. Мельхіёр Фардон OFMconv, с. Малгажата Банась.
    27.08 – Дыяцэзіяльны юбілей выхавацеляў, настаўнікаў і выкладчыкаў свецкіх устаноў навучання.
   
    Верасень 2016
    Дыяцэзіяльны юбілей вучняў і студэнтаў.
   
    Кастрычнік 2016
    Дыяцэзіяльны юбілей ружанцовых колаў і марыйных таварыстваў (Капцёўка).
   
    Лістапад 2016
    Дыяцэзіяльны юбілей апостальскіх груп (Ліда-Фара).
    16.11 – дыяцэзіяльная ўрачыстасць Маці Божай Міласэрнасці.
    Падзяка за пабудаваныя касцёлы і малітва за святыні, якія знаходзяцца ў стане будаўніцтва.
    Урачыстасць кансэкрацыі парафіяльнага касцёла Маці Божай Міласэрнасці (Гродна-Аўгустовак).
    20.11 – заканчэнне Юбілейнага года міласэрнасці, падзяка за час ласкі ад Пана (гродзенская катэдра, Ліда-Фара, дыяцэзіяльныя санктуарыі).
   
Афіцыйная малітва на Юбілейны год міласэрнасці
    Пане Езу Хрыстэ, Ты навучыў нас, каб мы былі міласэрнымі, як Айцец наш нябесны, і сказаў нам, што той, хто бачыць Цябе, бачыць і Яго. Пакажы нам Тваё аблічча, і мы будзем збаўлены. Твой поўны любові позірк вызваліў Закхея і Мацвея з няволі грошай, а распусніцу і Магдалену – ад шукання шчасця выключна ў створаных рэчах. Ад гэтага позірку Пётр заплакаў пасля здрады, а добры злачынец, які раскаяўся, пачуў абяцанне Раю. Дазволь нам так выслухаць словы, якія Ты сказаў самарытанцы, быццам Ты гаворыш іх кожнаму з нас: “О, калі б ты ведала дар Божы!”.
    Ты, бачнае аблічча нябачнага Айца, Бога, які аб’яўляе сваю ўсемагутнасць перш за ўсё праз прабачэнне і міласэрнасць: учыні, каб Касцёл у свеце стаў бачным абліччам Цябе, свайго ўваскрослага і праслаўленага Госпада. Ты таксама захацеў, каб Твае слугі былі апрануты ў слабасць для таго, каб маглі аказваць слушнае спачуванне тым, хто трывае ў няведанні і памылках: няхай кожная асоба, якая звяртаецца да іх, адчувае сябе чаканай, любімай і атрымлівае прабачэнне ад Бога.
    Пашлі Твайго Духа і асвяці ўсіх нас Яго намашчэннем, каб Юбілей міласэрнасці быў годам ласкі ад Пана, а Твой Касцёл з адноўленым энтузіязмам мог несці Добрую Навіну ўбогім, абвяшчаць свабоду зняволеным і прыгнечаным, а таксама вяртаць зрок сляпым.
    Просім аб гэтым праз заступніцтва Марыі, Маці Міласэрнасці, Цябе, які з Айцом і Духам Святым жывеш і валадарыш на векі вечныя. Амэн.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
red
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  240

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.