ГАЗЕТА ГРОДЗЕНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ
 
Субота, 23 чэрвеня 2018 года
«Кансэкраваныя асобы з’яўляюцца
прароцтвам дзялення з самымі малымі і беднымі»
/ Папа Францішак /

У Гродне адзначылі 25-годдзе аднаўлення набажэнстваў у пабрыгіцкім касцёле

З жыцця Касцёла

Урачыстасці з нагоды 25-годдзя аднаўлення і адраджэння рэлігійнага жыцця пры рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі адбыліся 20 чэрвеня.
Святкаванні пачаліся ў касцёле Адшукання Святога Крыжа (пабернардынскі) адарацыяй Найсвяцейшага Сакраманту. Затым вернікі і духавенства ў эўхарыстычнай працэсіі перайшлі ў касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі.
    Перад св. Імшой гродзенскі гісторык Уладзімір Ляўшук прачытаў даклад, у якім падрабязна распавёў пра гісторыю пабрыгіцкага касцёла. Затым распачалося ўрачыстае набажэнства, якое цэлебраваў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. У Эўхарыстыі прыняў удзел таксама дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.
    У гаміліі арцыпастыр прыгадаў тыя часы, калі ў канцы 1980-х гадоў улады паволi пачалі перадаваць Касцёлу канфіскаваныя раней святынi. Таксама іерарх зазначыў: “Маючы на ўвазе тое, што касцёл належыць супольнасці сясцёр назарэтанак, яго сучасная гісторыя дае выдатны адказ на пытанне: «Што добрага можа быць з Назарэту?» Аганьбаваны і зруйнаваны, ён ізноў прыцягвае людзей прыгажосцю сваёй архітэктуры і з’яўляецца месцам спаткання чалавека з Богам”.

Актуальны нумар

Наш каляндар

 

kalendar 2018 by1s
Каляндар «Слова Жыцця»
на 2018 год

Літургічны каляндар

 
green
Літургія Слова на сёння:
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  192

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.