ГРОДНА
Пятніца,
26 красавіка
2024 года
 

У Навумавічах ушанавалі бл. Мар’яну Бярнацкую і іншых мучанікаў

З жыцця Касцёла

13 ліпеня 2014 г. адзначалася 71-я гадавіна смерці бласлаўлёнай мучаніцы Мар’яны Бярнацкай. У Навумавічах каля Гродна, дзе ў 1943 г. яна была расстраляна разам з 49 мясцовымі жыхарамі, адбыліся ўрачыстасці з удзелам вернікаў з Гродна і Сапоцкінскага дэканата.
На ўзгорку каля Навумавіч у знак Хрыстовага закліку, каб усе былі адно, стаяць праваслаўны і каталіцкі крыжы і з гэтай зямлі, на якой пралілася кроў мучанікаў, заклікаюць сучасных людзей да міру і згоды. У гэты дзень на ўзгорку сабралася шмат вернікаў: сярод іх былі дзеці, якіх прынеслі на руках маці, моладзь, асобы сталага ўзросту, дзякуючы якім была захавана вера. На ўрачыстасці прыбыў таксама біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч і іншыя святары, каб разам з вернікамі аддаць пашану мучанікам, у якіх сучасны чалавек можа вучыцца адвазе.
    Урачыстую св. Імшу ўзначаліў біскуп Аляксандр Кашкевіч. Іерарх назваў мучанікаў “нашымі братамі і сёстрамі, якія адважна пайшлі на смерць, абраўшы Хрыста, баронячы Касцёл і веру”. “Дзякуючы ім захавалася вера, вытрываў Касцёл. Іх мучаніцкая кроў стала засевам для новых хрысціян, новых пакліканняў, новых пакаленняў”, – дадаў біскуп.
У гаміліі кс. доктар Юрый Павайба прыгадаў шлях да мучаніцтва бласлаўлёнай Мар’яны Бярнацкай і іншых мучанікаў. Па словах святара, гэтае месца, дзе цэлебруецца Імша, – месца святое, нямы сведак драматычных падзей, а навакольныя вёскі – “сведкі плачу, енку і малітвы”. Святар заахвоціў памятаць пра гэтае месца, каб пралітая кроў і мучаніцкая смерць сталі зернем, якое прынясе ў душах сучасных хрысціян багаты плён, каб перад вачыма новых пакаленняў быў прыклад дабра і прысвячэння бліжняму.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  250

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.