ГРОДНА
Нядзеля,
28 красавіка
2024 года
 

Адзначэнне Дня хворых у Сапоцкіне

З жыцця Касцёла

Узнёслая ўрачыстасць адбылася ў нашай парафіі 11 лютага. За некалькі тыдняў да гэтай падзеі нашы хворыя маліліся аб патрэбных сілах і Божай дапамозе, каб у Дзень хворых магчы быць у святыні, прыняць святыя сакраманты і выказаць перад Богам усё сваё складанае жыццё. Многія з іх былі ў гэты дзень у супольнасці Касцёла, а тыя, каму не хапіла сіл, аддавалі свае сілы і цярпенне ў ахвяру Хрысту і духоўна ядналіся са здаравейшымі, якія прымалі ўдзел у літургіі гэтага дня. Касцёл, запоўнены вернікамі, ужо задоўга напоўніўся цудоўным кранальным спевам “Авэ Марыя” і “Сардэчная Маці”. Такі спеў нячаста можна пачуць у нашым касцёле. Толькі хворыя, старэйшыя, самотныя людзі з такім запалам, верай, любоўю і даверам выспеўваюць сваю душу. Гэта штосьці непаўторнае і вельмі ўзнёслае.
Атмасфера гэтага дня глыбока западае ў памяць і дапамагае ў часта нялёгкай штодзённасці. У касцёл людзей прывозілі трыма аўтобусамі, кожны, хто меў добрую волю і хоць нейкія сілы, мог прысутнічаць на св. Імшы. Можна было таксама звярнуцца за медыцынскай парадай, бо катэхетычны клас у гэты дзень стаў урачэбным кабінетам: тут можна было зрабіць ЭКГ, праверыць узровень цукру ў крыві і гемаглабін, вымераць ціск і г.д. Два ўрачы з сапоцкінскага шпіталя служылі людзям, якім у іншы час цяжка дабрацца да паліклінікі. Сацыяльная дапамога і хуткая дапамога напружвалі свае сілы і навыкі, каб служыць патрабуючым, дапамагалі пры пасадцы і высадцы хворых, транспартавалі іх і заўсёды былі ў гатоўнасці на той выпадак, калі хтосьці аслабне. Вучні Сапоцкінскай сярэдняй школы і нават дашкольнікі зрабілі цудоўныя паштоўкі з прыемнымі словамі, скіраванымі хворым. Дабрачынцы – кіраўніцтва калгаса “Ніва”, сёстры серафіткі з сабраных у скарбонку грошай, магазін “АЎГУСТАЎ”, птушкаферма з Шынкаўцаў – сфінансавалі шакалад для хворых.
    Урачыстая літургія, якой папярэднічала слоўна-му­зыч­ная праграма, пачалася ў 10.45. Яе цэлебраваў кс. Віталь Дабраловіч. Пасля вельмі прыгожага казання быў удзелены сакрамант намашчэння хворых. Амаль усе прыступілі да гэтага сакраманту. Перад бласлаўленнем на канец літургіі былі асвечаны лекі і шакалад. Затым, як у Лурдзе, кожнаму ўдзельніку было ўдзелена індывідуальнае бласлаўленне Найсвяцейшым Сакрамантам.
    Людзі, адноўленыя ў духу, узмоцненыя Богам, раз­радаваныя Яго прысутнасцю, вярталіся ў сваю штодзённасць – тыя самыя, але ўсё-такі іншыя. Можна было заўважыць таксама вялізную бескарыслівую дабрыню, якая сведчылася на кожным кроку, а таксама жаданне дапамагчы, за якое ўсім ад усяго сэрца гаворым: “Аддзяч, Божа!”. Усіх, хто якім-небудзь чынам далучыўся да арганізацыі гэтага дня, ахінаем малітвай і выражаем сардэчную ўдзячнасць. Няхай добры Бог узнагародзіць Вашу працу і блаславіць Вашу штодзённасць.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  248

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.