ГРОДНА
Аўторак,
30 красавіка
2024 года
 

I Нядзеля Вялікага посту

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Дух вывеў Езуса ў пустыню, каб д’ябал выпрабоўваў Яго. Пасля сарака дзён і сарака начэй посту Езус адчуў голад. Тады падышоў да Яго спакуснік і сказаў Яму: “Калі Ты Сын Божы, скажы, каб гэтыя камяні сталі хлебам”. А Ён сказаў у адказ: “Напісана: «Не хлебам адным будзе жыць чалавек, а кожным словам, што выходзіць з вуснаў Божых»”.
    Тады ўзяў Яго д’ябал у святы горад і паставіў на крыле святыні, і сказаў Яму: “Калі Ты Сын Божы, кінься ўніз, бо напісана: «Анёлам сваім загадае пра Цябе, і на руках панясуць Цябе, каб Ты часам не спатыкнуўся на камень нагой сваёй»”. Езус сказаў Яму: “Напісана таксама: «Не будзеш выпрабоўваць Пана Бога твайго»”.
    Д’ябал зноў узяў Яго на вельмі высокую гару і паказаў Яму ўсе валадарствы свету і славу іх. І сказаў Яму: “Усё гэта дам Табе, калі ўпадзеш і паклонішся мне”. Тады сказаў яму Езус: “Адыдзі, сатана, бо напісана: «Пану Богу твайму пакланяйся і Яму аднаму служы»”.
    Тады д’ябал пакінуў Яго, і вось, анёлы падышлі і служылі Яму.

Мц 4, 1–11


Асуджаныя на няспынную барацьбу
   Перш чым Езус прыйшоў да Яна Хрысціцеля па хрост, Ён быў паддадзены выпрабаванням, якія датычаць кожнага чалавека. Кожны чалавек адчувае голад і прагне яго наталіць. Няма на зямлі чалавека, вольнага ад пыхі, спакусы самалюбства і валодання. На пачатку кожнага граху ляжыць д’ябальская спакуса быць як Бог, магчы вырашаць, што добра, а што дрэнна. Ад гэтай барацьбы са злом ніхто не можа адмовіцца. Перамога над д’яблам і яго ідэямі ў нашых сілах пад дзвюма ўмовамі: вернасці Божаму слову і рашучасці ў прыняцці Божай волі. Поспех гарантуюць не толькі анёлы, але і Уваскрослы Хрыстос! Мы пашыраем нашу вольнасць, выконваючы Божыя запаведзі і змагаючыся са злом.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  246

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.