ГРОДНА
Пятніца,
26 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць (18)

Варта ведаць

•  У Бангладэш мусуль­ман­скія экстрэмісты забілі маладога католіка Авідзіё Марандзі, які арганізаваў у сваёй вёсцы дэманстрацыю, якая асуджала нянавісць мусульман да хрысціян. Падзеі адбываліся ў двух дыяцэзіях, дзе экстрэмісты нападалі на кватэры хрысціян, якія ўдзельнічалі ў выбарах.
   
    •   Брытанскі журналіст Джэймс Харынтан, які з’яўляецца атэістам, у онлайн-інтэрв’ю для газеты “The Guardian” напісаў, што яго васьмігадовая дачка выразіла жаданне прыняць хрост у каталіцкім Касцёле. Як падае журналіст, пасля пераезду ў Францыю яны з жонкай аддалі сваю дачку ў каталіцкі дзіцячы садок. Затым яна ўвесь час задавала ім розныя пытанні, якія датычылі Бога, жыцця, свету. Нягледзячы на тое, што бацька не разумее памкненняў сваёй дачкі, ён, усё ж, як сам сцвярджае, ганарыцца ёю.

    •   Папа Францішак піша дакумент аб экалагічных праблемах. Ватыканскі прадстаўнік па справах прэсы паведаміў, што гэта павінна быць энцыкліка. Папа прыгадаў пра гэта падчас сустрэчы з прэзідэнтам Францыі, калі размова зайшла пра экалогію, а прэзідэнт, у сваю чаргу, прыгадаў пра гэта падчас прэс-канферэнцыі. Гэтую навіну пацвердзіў прэс-прадстаўнік Ватыкана кс. Федэрыка Ламбардзі SJ. Аднак яшчэ рана казаць пра якія-небудзь тэрміны публікацыі гэтага дакумента. “У гэтым відаць жаданне Папы, каб асаблівым чынам зрабіць націск на праблему экалогіі чалавека”, – сказаў кс. Ламбардзі.
   
    •   У Кітаі былі знойдзены пацвярджэнні існавання хрысціянства 1000-гадовай даўнасці. Адкрыццё было зроблена 5 гадоў таму, але навуковая праверка завяршылася толькі цяпер. Падзея адбылася ў вядомых пячорах Лонгмэн у правінцыі Хэнан. Ніша ў каменнай сцяне з выгравіраваным крыжам аказалася месцам пахавання касцей і астанкаў нестарыян. Дапускаецца, што месца пахавання ўзнікла паміж 316 і 907 гг. Нестарыянізм з’яўляецца адным з першых адгалінаванняў хрысціянства, які ўзнік пасля Эфескага Сабору ў 431 г.
   
    •   У Італіі настаўнік зганіў вучаніцу, якая выканала знак крыжа пасля таго, як пачула сігнал машыны хуткай дапамогі, што праязджала каля школы. Справа трапіла ў рэгіянальны савет, калі вучаніца расказала пра здарэнне бацькам. Сітуацыя складаная: паводле даных, на поўначы Італіі справа дайшла да забароны выстаўляць батлейкі, рыхтаваць шопкі і аздабляць елкі.

gosc.pl; deon.pl; credo-ua.org; katolik.ru; Ватыканскае радыё

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  250

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.