ГРОДНА
Пятніца,
26 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (58)

Слова для Жыцця

Папа Францішак І
    “Калі нешта прыгнятае тваё сумленне, калі ты саромеешся многіх рэчаў, якія зрабіў, затрымайся на хвілінку, не бойся, падумай пра тое, што ёсць Нехта, хто чакае цябе, бо Ён ніколі не забываўся пра цябе і не пераставаў думаць аб табе. Гэта твой Айцец, Бог, Езус, які чакае цябе. (...) Давайце і мы дазволім Езусу, каб Ён паклікаў нас па імені! У глыбіні сэрца давайце пачуем Яго голас, які гаворыць нам: “Сёння я павінен затрымацца ў тваім доме”, гэта значыць – у тваім жыцці. Давайце прымем Яго з радасцю: Ён можа змяніць нас, можа перамяніць нашае сэрца з каменю ў сэрца з цела, можа вызваліць нас ад эгаізму і зрабіць з нашага жыцця дар любові. Езус можа зрабіць гэта, дазволь, каб Ён глядзеў на цябе!
Фрагмент выказвання падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”

 Абп Тадэвуш Кандрусевіч  Абп Тадэвуш Кандрусевіч
   Касцёл вядзе нас да святасці, бо святасць з’яў­ляецца гаран­тыяй вечнага шчас­ця. Аднак сучасны свет не вельмі імкнецца да яе, аддае перавагу граху, а не Божай ласцы. Замест працэсіі Божага Цела сучасны свет прапануе так званыя маршы сексуальнай роўнасці. Замест урачыстасці Усіх Святых – Хэлоўін. Замест віншаванняў на Божае Нараджэнне – сезонныя віншаванні. Мы павінны памятаць, што наша жыццё не завяршаецца, але перамяняецца, і толькі ад нас залежыць, у што яно пераменіцца – у вечнае шчасце ці вечныя цярпенні.

    Урывак з гаміліі падчас св. Імшы ва ўспамін усіх памерлых вернікаў


   


Бп Аляксандр КашкевічБп Аляксандр Кашкевіч
   Ва ўрачыстасць Усіх Святых больш за тое, колькі ёсць святых, нас павінна цікавіць, як жыць, каб павялічыць іх колькасць за кошт нас саміх. Святы – гэта такі ж чалавек, як кожны іншы, часта грэшны і слабы, але з той розніцай, што ён сумуе па святасці. Гэта чалавек, які больш за ўсё ў сваім жыцці спрабуе любіць Бога. Шлях да неба, да святасці нялёгкі, але варта на яго ўступіць і па ім ісці, бо ўзнагарода за гэта незвычайная.
Урывак з гаміліі ва ўрачыстасць Усіх Святых

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  250

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.