ГРОДНА
Пятніца,
26 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (55)

Слова для Жыцця

Папа Францішак І
    Сёння я яшчэ раз звяртаюся да вобраза Касцёла як маці. Мне вельмі падабаецца гэты вобраз, бо мне здаецца, што ён гаворыць нам не толькі пра тое, які Касцёл ёсць, але і пра тое, да якога аблічча гэты наш Касцёл павінен імкнуцца. Я задумваюся: што робіць маці?
    Перш за ўсё, яна вучыць нас імкненню ў жыцці, вучыць, каб мы маглі добра прайсці праз жыццё, умее накіраваць дзяцей, стараецца заўсёды паказваць правільную жыццёвую дарогу, каб мы развіваліся і станавіліся дарослымі. Яна робіць гэта пяшчотна, з ласкавасцю, з любоўю, робіць заўсёды: таксама і тады, калі стараецца выпрастаць нашу дарогу, бо мы трошкі губляемся ў жыцці, або выбіраем дарогі, якія вядуць да абрыва. Маці ведае, што важна, каб дзіця прайшло праз жыццё; яна навучылася гэтаму не з кніжак, а са свайго сэрца. Цэлы свет матуль – гэта іх сэрца. Гэта там яны вучацца весці дзяцей. Гэта цудоўна.
    Касцёл робіць тое самае – накіроўвае нашае жыццё, навучае нас, каб мы ішлі ў правільным напрамку. Давайце падумаем аб дзесяці запаведзях: яны ўказваюць нам дарогу, якую мы павінны прайсці, каб пасталець, каб мець пэўныя арыенціры ў нашых паводзінах.
Фрагмент выказвання падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра, паводле papież.wiara.pl

Кс. абп Тадэвуш  Кандрусевіч   Кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч
   Для нас, хрысціян, жыццё, пытанне захавання жыцця і яго абароны з’яўляецца пытаннем фундаментальным. З яго вынікае, што зачатае дзіця валодае правам на жыццё і іншымі правамі.
    Прыхільнікі абортаў часта выкарыстоўваюць аргумент закона дэмакратыі, паводле якога погляд большасці становіцца законам. Але калі гэта прымальна для грамадскага жыцця, то не значыць, што яно можа быць прымальным для жыцця маральнага, для фундаментальных праў чалавека, для натуральнага права, нават для мастацтва, бо кожны мастак мае сваю ідэю.
    Прыкладам можа служыць нахіленая вежа ў горадзе Піза ў Італіі. Уявім сабе, што большая частка групы турыстаў кажа: “Вежу неабходна разбурыць і збудаваць новую, каб яна была прамой”. Іншыя ж супярэчаць гэтаму: “Нельга разбураць, неабходна пакінуць так, як ёсць”. Праўда, аднак, у тым, што выпрамленне пахіленай вежы ў Пізе нельга нават абмяркоўваць, бо тады яна не будзе той вежай, якой ёсць, і там не будзе столькі турыстаў, колькі ёсць цяпер.
    Падобна адбываецца і з маральным правам: найперш мы павінны слухаць Бога, а не людзей (параўн. Дз 4, 19). Евангелле нам дадзена не для таго, каб мы яго змянялі, гэта яно павінна нас змяняць. На жаль, многія забываюцца аб гэтым.
Фрагмент гаміліі падчас св. Імшы ў абарону жыцця, паводле catholic.by

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  250

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.