ГРОДНА
Серада,
27 кастрычніка
2021 года
 

Ашмяны (капліцы)

Парафіі і святыні

Капліца ў Палянах

Дэканат Ашмяны

   Болтуп
Маёнтак вядомы з XVI ст. як уласнасць Сташкевічаў, потым – Маляевічаў, Віламовічаў, Верашчакаў і інш. У 1806 г. уладальнікам Болтупа стаў Енджэй Снядзецкі (+1838), вядомы ўрач, хімік і філосаф. Мясцовая капліца, як ужо дзеючая ад ашмянскай парафіі, адзначаецца з 1910-х гг. Магчыма, яна дзейнічала ў палацы Снядзецкіх.

   Святы Дух (ад 1949 г. Будзёнаўка)
З XVIII ст. (магчымая дата ўзвядзення – 1782 г.) тут была вядома капліца ад ашмянскай парафіі, але ўжо напрыканцы стагоддзя ўзгадваецца як “надруйнаваная”. Потым звесткі аб ёй увогуле губляюцца.

   Вайневічы
З першай паловы ХIХ ст. тут была вядома капліца ад ашмянскай парафіі. Была скасавана на хвалі рэпрэсій пасля паўстання 1863 г. і ў 1866 г. разабраная.

   Гароднікі
Капліца на мясцовых могілках вядома з першай трэці ХIХ ст., да 1830 г. тут была капеланія ад францішканскага кляштара са Старых Ашмянаў. Новая святыня на яе месцы пабудавана ў 1864 г. як сямейная пахавальня тутэйшых землеўладальнікаў Снядзецкіх і прыпісана да ашмянскай парафіі. Капліца асвечаная пад тытулам Найсвяцейшай Панны Марыі з Гары Кармель.
    Пасля рамонту 1990 года капліца зноў дзейнічае, уяўляе сабою прамавугольны ў плане зруб з трохграннай алтарнай часткай. Капліца перакрыта двухсхільным дахам з вальмамі над алтаром і завершана невялікай чатырохграннай вежай над галоўным фасадам. Сапраўдным упрыгожаннем інтэр’ера з’яўляецца цудадзейны абраз Найсвяцейшай Панны Марыі, усталяваны ў галоўным алтары. У левым бакавым алтары змешчаны абраз св. Алаізія, у правым – Пана Езуса, які нясе крыж (у гэтым алтары закладзена дошка з лацінскім надпісам аб тым, што яна са святымі рэліквіямі перададзена з Вільні ў ашмянскі касцёл 3 кастрычніка 1836 г.). Над уваходам зроблены хоры на двух слупах. Пад капліцай – пахавальня Снядзецкіх. Побач з капліцай знаходзіцца цікавы надмагільны помнік Енджэя Снядзецкага ў выглядзе пахавальнай урны пад крыжам на высокім пастаменце.

   Масцвілішкі
Назва вёскі пайшла ад пана Войцеха Маствілы, які валодаў гэтымі мясцінамі з 1620 г. У 1747 г. тагачасныя ўладальнікі Ежы Баранэк і яго жонка Тэрэза (з Прушынскіх) падаравалі фальварак базыльянскаму кляштару ў Барунах. Але ў 1795 г. Масцвілішкі (ці толькі іх частка) адзначаюцца як уласнасць ашмянскага рэгента Ануфрыя Масевіча. У гэтым жа годзе тут была збудавана капліца ад ашмянскай парафіі. Святыня была скасавана падчас рэпрэсій пасля паўстання 1863 г., а праз тры гады і ўвогуле разабрана.
    Але сёння мясцовыя католікі зноў маюць уласную капліцу, якую 15 лістапада 1997 г. пад тытулам Найсвяцейшай Марыі Панны Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці, асвяціў гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч (на ўрачыстасці прысутнічаў біскуп радомскі Эдвард Матэрскі). Пад капліцу з 1996 г. прыстасаваны будынак былой пустуючай школы.

   Наваполле
Мясцовая капліца пад тытулам св. Яна Непамуцэна была ўзведзена на панскім двары ў 1920-х гг. і прыпісана да ашмянскай парафіі. Знішчана разам з сядзібай у пасляваенны час.

   Паляны
Паляны вядомы як родавая сядзіба Янкоўскіх. Драўляная капліца пад тытулам св. Ганны на мясцовых могілках была пабудавана ў 1810 г. (дата на цагліне падлогі). Гэта адназрубная безапсідная святыня ў стылі класіцызм, галоўны фасад вырашаны ў выглядзе чатырохкалоннага порціка, у самым левым інтэркалумніі якога падвешаны звон. Інтэр’ер перакрыты плоскай падшыўной столлю, падлога цагляная, над уваходам хоры на двух слупах. Капліца дзейнічае і сёння.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2021

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2021 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  66

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.