ГРОДНА
Пятніца,
03 мая
2024 года
 

27 студзеня 2013 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Максіму Бачарнікаву ў Дзень нараджэння перасылаем мноства гарачых пажаданняў: апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, шчодрых дароў Святога Духа, даверу Богу, які ўказвае Вам дарогу Праўды і Жыцця, моцнай веры і непахіснай надзеі. Дзякуем за духоўную еднасць з намі, за паставу, годную пераймання, а таксама за цудоўны прыклад хрысціянскай шчырасці.
Моладзь, дзеці і іх бацькі з пар. Божай Міласэрнасці
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Чэславу Паўлюкевічу ў Дзень нараджэння жадаем моцна стаяць на святарскім шляху. Дарога, якую Вы выбралі, нялёгкая. Няхай Езус Фрасаблівы дапамагае Вам у Вашым служэнні, а Маці Божая Шкаплерная ахінае сваім плашчом. “Прыйдзіце і ўбачце справы Пана, якія ўчыніў Ён на зямлі” (Кніга Псалмоў).
З удзячнасцю і павагай сям’я Санютаў з пар. Прывалкі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Здзіславу Вэдэру і ксяндзу пробашчу Аляксандру Мятліцкаму ў Дзень нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай святарскі шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны, а Езус адорвае сваімі ласкамі і добрым здароўем на доўгія гады жыцця, сілай і стойкасцю, каб магчы пераадольваць усе цяжкасці на жыццёвым шляху. Ад усяго сэрца дзякуем за добрае, чулае сэрца, шчырую, старанную і ахвярную душпастарскую працу.
З малітвай сям’я Воранавых, Аліцыя і Віталій са Смаргоні
◊◊◊
Паважанай сястры Агаце Смольскай з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Пан Бог адорвае Вас сваёй сілай і любоўю, каб Вы годна крочылі дарогай, якую Вам некалі ўказаў Святы Дух. Няхай Каралева Нябёс і Езус Хрыстус падтрымліваюць Вас і дапамагаюць. Няхай ніколі ў Вашым сэрцы не згасне запал абвяшчэння Божага слова дзецям.
З малітвай сям’я Воранавых, Аліцыя і Віталій са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Максіму Бачарнікаву ў Дзень нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: няхай на шляху, які для Вас выбраў Бог, Вам заўсёды спадарожнічае Найсвяцейшая Маці, няхай добры Езус заўсёды трымае Вас пры сваім сэрцы і адорвае бласлаўленнем і ўсімі патрэбнымі ласкамі, а Святы Дух будзе бясконца шчодры на свае дары. Жадаем здароўя, душэўнага супакою, дабра, радасці, цяпла і поспехаў у вучобе.
З глыбокай павагай сям’я Кузьміцкіх
◊◊◊
Дарагім сёстрам Ганне Шупоравай і Агнешцы Лешко з нагоды Дня кансэкраванага жыцця жадаем моцнага здароўя, поспехаў у нялёгкай працы і Божай апекі на кожны дзень жыцця.
Удзячныя парафіяне з Трабаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Аляксандру Шэмету з нагоды Імянін жадаем святла Святога Духа, здароўя і сілы ў пашырэнні Божага валадарства на зямлі, у абвяшчэнні Евангелля і ў вядзенні людзей да Бога. Шчасці Божа.
З малітоўнай памяццю Апостальства дапамогі чысцовым душам
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Паўлу Гедройцю з нагоды Дня нараджэння жадаем шчодрых дароў Святога Духа, сталай апекі Найсвяцейшай Маці і мноства Божых ласкаў на кожны дзень святарскай паслугі. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны. Дзякуем за прыгожую і адданую службу Богу і людзям.
Парафіяне з Перстуні
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Валерыю Быкоўскаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: Божага бласлаўлення, сталай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, шчодрых Божых ласкаў, здароўя і самых радасных хвілін. Няхай Святы Дух апраменьвае сваім святлом кожны Ваш дзень.
З павагай былыя парафіяне з Адэльска
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Чэславу Паўлюкевічу і яго блізкім перасылаем словы шчырага жалю і спачування ў сувязі са смерцю бацькі Зянона Паўлюкевіча.
Яднаючыся ў болю і смутку, парафіяне з Росі
◊◊◊
Паважанаму айцу доктару Андрэю Шчупалу з нагоды Імянін і Дня нараджэння складаем букет сардэчных пажаданняў: здароўя на доўгія гады, Божай радасці, бласлаўлення Найсвяцейшай Панны Марыі і апекі св. Заступніка, а таксама шчодрага плёну на ніве, на якую Вас паслаў Пан. Дзякуем за ахвярную працу ў нашай парафіі, за клопат пра кожнага з нас і цудоўную навуку. Шчасці Божа.
З малітвай удзячныя парафіяне
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Генрыку Яблоньскаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай добры Бог працягвае Вашае жыццё ў супакоі і любові, адорвае здароўем і стойкасцю, а Найсвяцейшая Маці мае ў сваёй апецы. Дзякуем за Вашу працу, шчырую стараннасць і цудоўнае трактаванне Божага слова.
З малітоўнай памяццю ўдзячныя парафіяне з Забалаці
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Валерыю Быкоўскаму з нагоды Імянін жадаем шмат здароўя, 100 гадоў жыцця, сіл, нязгаснага запалу да працы, аптымізму, надзеі і апекі св. Заступніка. Няхай Найсвяцейшая Маці і Яе ўмілаваны Сын заўсёды Вамі апекуюцца і вядуць праз доўгае жыццё, каб Вам хапіла мудрасці і сілы ў выхаванні маладых святароў. Няхай прыклад Вашага святарства паспрыяе шматлікім пакліканням.
Вернікі з пар. Адэльск
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Максіму Бачарнікаву ў Дзень нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні здароўя, людской добразычлівасці, каб Езус быў крыніцай сілы і радасці ў выконваемай Вамі службе. Няхай Святы Дух апраменьвае сваім святлом, а Марыя, Маці святароў, прыціскае да свайго сэрца. Дзякуем за цудоўныя артыкулы, прысвечаныя Году веры, у нашай дыяцэзіяльнай газеце.
Удзячныя парафіяне
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Паўлу Беланосу з нагоды Дня нараджэння перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: здароўя, радасці, поспехаў і шмат сіл у душпастарскай працы. Няхай Найсвяцейшая Маці мае Вас у сваёй апецы, захоўвае ад злога і выпрошвае ў свайго Сына ўсіх Божых ласкаў, а Святы дух няспынна напаўняе Вас сваімі дарамі. Шчасці Божа.
Удзячныя парафіяне, кс. Вячаслаў Матукевіч і кл. Павел Мазан
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яўгену Барысюку з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: радасці, цярплівасці і ўсіх Божых ласкаў. Няхай добры Бог пасылае на святарскі шлях толькі зычлівых людзей і шчодра ўзнагародзіць за тое, што Вы зрабілі ў нашай парафіі. У гэты асаблівы дзень мы дзякуем Богу за Вашае жыццё, за адданую службу людзям, добрае сэрца і любоў да нас. Шчасці Божа Бацькам за Сына Святара.
Удзячныя парафіяне з вёсак Верцялішкі і Казловічы
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Чэславу Паўлюкевічу ў сувязі са смерцю бацькі перасылаем словы глыбокага спачування і жалю, спалучаныя з малітвай.
Сям’я Радзевічаў з Радуні і Ліды

 

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  243

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.