ГРОДНА
Субота,
27 красавіка
2024 года
 

Вынікі конкурсу

Хвіліна творчасці

Дарагія Чытачы! У паўсюдным Касцёле быў вельмі ўрачыста распачаты Год веры! Некалькі месяцаў таму ў нашай газеце “Слова Жыцця” (№ 15, 22 ліпеня 2012 г.) мы абвясцілі фотаконкурс “100 % майго сэрца для Езуса”.
    У конкурсе здымкаў на рэлігійную тэматыку прыняло ўдзел шмат чытачоў. На жаль, не ўсе здымкі былі дасланы адпаведна з правіламі конкурсу. Самыя прыгожыя фатаграфіі былі змешчаны на нашым дыяцэзіяльным сайце grodnensis.by. Прыгадаем, што фатаграфія павінна была адлюстроўваць веру чалавека, які жыве ў Беларусі. Кожны з Вас мог прыняць удзел у галасаванні за найлепшы здымак. Дзякуем усім за ўдзел у конкурсе і ў галасаванні. Няхай у Год веры Бог узмоцніць Вашую веру, надзею і любоў. Напэўна, некаторыя з дасланых здымкаў з’явяцца на старонках нашай газеты на працягу Года веры, які мы цяпер перажываем. Вялікі дзякуй усім Чытачам!
А вось вынікі конкурсу:
    I месца (галасаванне на сайце grodnensis.by) – “Канікулы з Богам”. Здымак паказвае дзяцей, паглынутых у таямніцу пераўтварэння хлеба ў Цела і віна ў Кроў Збаўцы. Аўтар – Ганна Бандарэнка.
    II месца (спецыяльная ўзнагарода ад рэдакцыі газеты) – “Гара прабачэння”. Гэта здымак пілігрымаў з Жалудка, якія моляцца да Пана Езуса на Гары прабачэння. Гэтая гара знаходiцца непадалёку ад санктуарыя Мацi Божай у Тракелях, куды i накіроўваліся пiлiгрымы. Фотаздымак зроблены 6 ліпеня 2012 г. Яго аўтарам з’яўляецца Алег Наумовіч.
    III месца (спецыяльная ўзнагарода ад дыяцэзіяльнага сайта) – “Для Бога няма нічога немагчымага!” Гэта здымак 53-гадовага выпускніка Катэхетычнага каледжа ў момант уручэння яму дыплома. Аўтар – Ян Адамовіч.
    IV месца “Езу, давяраю Табе”. Перад пачаткам св. Імшы ў касцёле святых Сымона і Алены ў Мінску (21.05.2012). Аўтар здымка – Якаў Волкінд (Санкт-Пецярбург).
    Атрымаць узнагароды можна ў рэдакцыі “Слова Жыцця” (вул. К. Маркса, 4, Гродна). Асоб, якія не могуць з’явіцца ў рэдакцыю, просім патэлефанаваць нам, каб паведаміць свой хатні адрас (наш нумар – 75-64-38).

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  249

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.