ГРОДНА
Пятніца,
26 красавіка
2024 года
 

Вяночак да Божай міласэрнасці

Задай пытанне

Кс. Алег КанановічГэтая малітва кожны дзень яднае мільёны людзей ва ўсім свеце. Штодзённа а 15-й гадзіне, у час смерці Езуса, вернікі паўтараюць словы Вяночка – малітвы, прысвечанай таямніцы Божай міласэрнасці. Як і кожны вянок, ён з’яўляецца зборам малітваў, якія паўтараюцца пэўную колькасць разоў і адлічваюцца на пацерках. У цэнтры гэтай малітвы знаходзіцца таямніца мукі, смерці і ўваскрасення Езуса Хрыста. Той, хто моліцца Вяночкам да Божай міласэрнасці, звяртаецца да гэтай таямніцы як да крыніцы Божай ласкі, якая ацаляе свет і асобных людзей з граху і стану аддалення ад Бога. Найбольш распаўсюджаны Вяночак да Божай міласэрнасці быў перададзены с. Фаўстынай Кавальскай.
    Гэты Вяночак у сваім асабістым аб’яўленні Езус Хрыстус прадыктаваў св. сястры Фаўстыне Кавальскай у Вільні 13-14 верасня 1935 года. Ён з’яўляецца адным з практычных малітоўных шляхоў увядзення ў жыццё Касцёла паслання аб Божай міласэрнасці, апісанага Сястрой у “Дзённіку”. Уваскрослы Езус удзяляе з хвалебнай раны свайго Сэрца ваду і кроў – сакраментальныя знакі новага жыцця і ачышчэння ад граху.
Адгавораны асабіста ці супольна Вяночак павінен дапамагчы хрысціянам паяднацца з Богам, нявярнуцца і атрымаць дар ласкі, акая абуджае давер да Бога. Езус сказаў с. Фаўстыне, што міласэрнасць – гэта самая вялікая характэрная рыса Бога, і яна большая за Яго справядлівасць. А таксама, што тленнасць з’яўляецца часам звароту да Божай міласэрнасці, каб падрыхтавацца да дня Апошняга Суда, акі будзе днём справядлівасці. Вяночак мае глыбокую святарскую рысу, бо вернікі як святары Новага Запавету складаюць Богу Пасхальную ахвяру Баранка, адной асобы ў дзвюх натурах – боскай і чалавечай.
    Каб заахвоціць людзей адгаворваць Вяночак да Божай міласэрнасці, Езус абяцаў удзяліць асаблівыя ласкі тым, хто моліцца гэтай малітвай. Усе абяцанні Езуса, звязаныя з Вяночкам, патрабуюць чытання гэтай малітвы ў паставе веры і даверу да Бога, выканання Яго волі, а таксама выканання міласэрных учынкаў адносна бліжніх.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  250

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.