ГРОДНА
Пятніца,
26 красавіка
2024 года
 

XXХI нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Езус прамовіў да народа і вучняў сваіх такімі словамі: “Пасад Майсея занялі кніжнікі і фарысеі. Таму ўсё, што скажуць вам, рабіце і захоўвайце, але не рабіце паводле іх учынкаў. Бо яны гавораць, і не робяць. Таму што яны звязваюць цяжкія і непасільныя ношы і ўскладаюць на плечы людзей, а самі не хочуць і пальцам іх крануць. Усе ж учынкі свае робяць яны дзеля таго, каб бачылі іх людзі. Яны пашыраюць філактэрыі свае і павялічваюць кутасы на адзенні сваім. Любяць першыя месцы на гасцінах і першыя лавы ў сінагогах, і прывітанні на рынках, і каб людзі клікалі іх: “Настаўнік! Настаўнік!”.
    Вы ж не дазваляйце называць сябе “настаўнік”, бо адзін у вас Настаўнік, а ўсе вы – браты. I айцом вашым не называйце нікога на зямлі, бо адзін у вас Айцец Нябесны. I не дазваляйце называць сябе кіраўнікамі, бо адзін у вас Кіраўнік – Хрыстос. Большы з вас няхай будзе слугою для вас. Бо той, хто ўзвышае сябе, прыніжаны будзе, а той, хто прыніжае сябе, будзе ўзвышаны”.

Мц 23, 1-12


Пакорнасць і прастата сэрца
   Ментальнасць фарысеяў да гэтага часу актуальная і небяспечная для Касцёла. Укрыжаванне Езуса было вынікам дзейнасці менавіта фарысеяў і іх паслядоўнікаў, для якіх Настаўнік з Назарэта з’яўляўся пагрозай. На жаль, фарысейскі спосаб мыслення не адышоў у мінулае. Дзве тысячы гадоў таму фарысеі давялі да смерці Хрыста, сённяшнія ж фарысеі з’яўляюцца смяротнымі ворагамі праўды Евангелля. Знешняя мішура, згода на лёгкае жыццё, пошук прызнання ў людзей і агрэсіўнасць да тых, хто думае інакш, забіраюць у людзей здольнасць пошуку праўды і пазнання Божых шляхоў. Сёння фарысеізм стаў вельмі небяспечным, бо ў часы Езуса ён датычыў вузкага кола менавіта фарысеяў, а сёння рызыка фарысейскага мыслення разыходзіцца па ўсім грамадстве. Хрыстос дае ясны спосаб, каб пазбегнуць небяспекі: для хрысціяніна няма іншага аўтарытэту і ідэалу апрача Яго. А шляхам рэалізацыі з’яўляецца Яго пакорнасць і прастата.

Кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  250

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.