ГРОДНА
Аўторак,
30 красавіка
2024 года
 

VII Велікодная Нядзеля

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
Езус узняў вочы свае да неба і сказаў: «Ойча, прыйшла гадзіна. Услаў Сына свайго, каб і Сын Твой уславіў Цябе. Ты даў Яму ўладу над усякім целам, каб Ён даў жыццё вечнае ўсім, каго Ты даў Яму. А вечнае жыццё ў тым, каб спазналі Цябе, адзінага праўдзівага Бога, і таго, каго Ты паслаў, Езуса Хрыста.
    Я ўславіў Цябе на зямлі, выканаўшы справу, якую Ты даручыў Мне зрабіць. А цяпер Ты, Ойча, услаў Мяне ў сабе хвалою, якую меў Я ў Цябе перад існаваннем свету.
    Я абвясціў імя Тваё людзям, якіх Ты даў Мне са свету. Яны былі Тваімі і Ты даў Мне іх, і яны захавалі слова Тваё. Цяпер яны пазналі, што ўсё, што Ты даў Мне, ад Цябе паходзіць. Бо словы, якія Ты даў Мне, Я даў ім, і яны прынялі іх і сапраўды пазналі, што Я выйшаў ад Цябе, і паверылі, што Ты паслаў Мяне.
    Я за іх прашу. Не за ўвесь свет прашу, але за тых, каго Ты даў Мне, бо яны Твае. І ўсё Маё - гэта Тваё, і Тваё - гэта Маё, і Я ўславіўся ў іх. Я ўжо не ў свеце, але яны яшчэ ў свеце, а Я іду да Цябе».

Ян 17, 1-11a


Моц у слабасці
   У словах малітвы Збавіцеля ў Вячэрніку нам дадзена зразумець ўсе чалавечыя памылкі і няшчасці гісторыі, якія закранулі канкрэтных людзей і цэлыя народы. Прычынай з’яўляецца адмаўленне Бога або стварэнне Яго фальшывага вобраза. Чалавек пачынае блукаць па шляхах няшчасця, калі адварочваецца ад Крыніцы свайго існавання. Калі не хоча акружаць Бога належнай Яму хвалой. Калі ў сваёй ганарыстасці вырашае, што ён - самадастатковы і мае найлепшы план для дасягнення ўласнага шчасця. Хто сёння сур’ёзна думае аб здзяйсненні таго, што Бог дае выканаць кожнаму з нас?
    У гэтым самым фрагменце Евангелля, апрача дыягназу нашай слабасці, ёсць таксама лякарства: просьба нашага Збавіцеля за сваіх вучняў – за нас. Каб мы толькі маглі яго выкарыстаць!

Кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  246

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.