ГАЗЕТА ГРОДЗЕНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ
 
Чацвер, 23 лістапада 2017 года
«Бог стварыў неба і зямлю для ўсіх.
На жаль, людзі збудавалі межы»
/ Папа Францішак /

Гасанна на вышынях!

З жыцця Касцёла

Умілаваныя ў Хрысце браты і сёстры!
Сёлетнія Велікодныя святы значна працягнуцца, таму што мы будзем перажываць не адзін, але два ранкі. Спачатку той, які нагадвае нам пра Змёртвыхпаўстанне Божага Сына дваццаць стагоддзяў таму. А потым будзем святкаваць другі ранак, таксама з выразным велікодным значэннем, калі вуснамі Бэнэдыкта XVI Касцёл абвесціць Яна Паўла II блаславёным.
    Давайце ўспомнім апошні – перад адыходам да Дому Айца – заклік Слугі Божага Яна Паўла II у Велікодным пасланні 2005 г. Няхай ён з асаблівай моцай даходзіць да нашых сэрцаў. “Застанься з намі, Пане!” – гэтымі словамі вучні з Эмаус запрашалі таямнічага Вандроўніка, каб Ён застаўся з імі, пазнаючы Яго падчас ламання хлеба.
Сёння, у свята Змёртвыхпаўстання Пана, мы таксама паўтараем з усімі хрысціянамі: “Застанься з намі, Пане!” “Мы патрабуем Цябе, змёртвыхпаўсталы Пане, таксама і мы, людзі трэцяга тысячагоддзя! Застанься з намі цяпер і на ўсе часы. Зрабі так, каб матэрыяльны прагрэс чалавецтва ніколі не адсунуў у цень духоўныя каштоўнасці, якія з'яўляюцца душой яго цывілізацыі. Мы просім Цябе: падтрымлівай нас у дарозе. Мы верым у Цябе, на Цябе ўскладаем надзею, бо Ты адзіны маеш слова вечнага жыцця (пар. Ян 6, 68). Застанься з намі, Пане! Аллелюя!” (Ян Павел II, пасланне “Urbi et Orbi”, Вялікдзень 2005)..
    Няхай гэтая падвойная радасць знойдзе ў нас зычлівы прыём дзякуючы велікапоснаму духоўнаму аднаўленню – моцай гэтага сведчання, якое паходзіць з жыцця Слугі Божага Яна Паўла II. Няхай таксама ўсё больш набліжае нас да таямніцы Змёртвыхпаўстання з яе велікодным багаццем.
    Ад усяго сэрца я жадаю трывалай велікоднай радасці, якая ахоплівае ўсе зямныя і духоўныя справы. Аллелюя!

Актуальны нумар

Наш каляндар

kalendar 2017 by1s
Каляндар «Слова Жыцця»
на 2017 год

Літургічны каляндар

 
green
Літургія Слова на сёння:
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  39

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.