ГРОДНА
Чацвер,
02 мая
2024 года
 

XXVII Нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Апосталы сказалі Пану: “Дадай нам веры”. Пан сказаў: “Калі б вы мелі веру з гарчычнае зерне, вы маглі б сказаць смакоўніцы гэтай: „“Вырвіся з карэннем і перасадзіся ў мора”, - і яна б паслухалася вас.
    Хто з вас, маючы слугу, які арэ або пасвіць, скажа яму, калі ён вернецца з поля: „“Як прыйдзеш, адразу сядай за стол”? Наадварот, ці не скажа яму: „“Прыгатуй мне павячэраць і, падперазаўшыся, прыслужвай мне, пакуль буду есці і піць, а пасля будзеш есці і піць ты”? Ці будзе ён дзякаваць слузе гэтаму за тое, што ён выканаў загаданае?
    I вы таксама, калі выканаеце ўсё загаданае вам, кажыце: „“Мы нікчэмныя слугі, бо зрабілі тое, што павінны былі зрабіць”.

Лк 17, 5-10

Як павялічыць веру?
Не толькі праблема веры непакоіла апосталаў. Можа не столькі веры, але недастатковай яе якасці. Мы зможам тлумачыць веру як давер Богу, што выражаецца ў прыняцці праўдаў, аб’яўленых Ім, і здольнасць фарміраваць сваё жыццё паводле правілаў, акрэсленых Яго запаведзямі. З гэтым няма праблемы.
    Агульнавядомыя складанасці пачынаюцца, калі мы адчуваем хібы ў развіцці і практыкаванні веры. Бог застанецца для нас назаўжды неспазнанай таямніцай, а таму вера, каб была сапраўдная, павінна пастаянна развівацца і сталець. Не мейце ж прэтэнзій, што будзем няспынна адчуваць “незадаволенасць “ верай. Шукайце ж эфектыўнага спосабу яе павелічэння, асновы трываласці веры. У гэты момант наш позірк накіраваны ў бок Касцёла. Наш дом – гэта Касцёл як супольнасць вернікаў, падтрыманы моцай змёртвыхпаўсталага Хрыста. А кожны з вернікаў адказны за яго. Паважайце навучанне Касцёла! А калі будзе такая неабходнасць, то ўмейце яго абараняць. Няхай жа штодзённа ў Касцёле будуць адданыя сыны і дочкі ў выглядзе нас саміх, якія выконваюць свае абавязкі.

Кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  244

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.